Новы шлях (1942)
«Новы шлях» — часопіс, выдаваўся ў Рызе ў студзені 1942 — траўні 1944 з дазволу германскіх акупацыйных уладаў.
Існавалі два варыянты — на рускай («Новый путь») і беларускай мовах. Матэрыялы агульнапалітычнага характару былі аднолькавыя. Рэдакцыя беларускага варыянту знаходзілася ў Менску (галоўны рэдактар Уладзімер Сядура). У Рызе выданьне рыхтаваў да друку Канстанцін Езавітаў. У падрыхтоўцы матэрыялаў удзельнічаў аддзел прэсы райхскамісарыяту «Остланд».
Часопіс друкаваў агульнапалітычныя і ваенныя агляды, артыкулы, у якіх ухваляліся нямецкі лад жыцьця, навука і культура нацысцкай Нямеччыны, нарысы і фотанарысы пра розныя краіны і рэгіёны сьвету. На старонках часопіса зьмешчана шмат публікацыяў пра беларускую народную творчасьць, архітэктуру, жывапіс, музыку, тэатар, дзейнасьць Беларускага культурнага згуртаваньня, матэрыялы да юбілеяў і памятных дат, літаратурныя творы беларускіх аўтараў. У рубрыцы «З беларускага жыцьця» друкавалася хроніка з гарадоў Беларусі.
Выйшла 45 нумароў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жумар С. «Новы шлях» // ЭГБ ў 6 т. Т. 5. Мн., 1999.