Рунь (газэта)
Выгляд
| Рунь | |
| Тып | газэта |
|---|---|
| Заснавальнік | Таварыства беларускае культуры (Вільня) |
| Уладальнік | Віленскі цэнтар грамадзкіх ініцыятываў Дэмакратыя для Беларусі |
| Выдавец | Віленскі цэнтар грамадзкіх ініцыятываў Дэмакратыя для Беларусі |
| Краіна | Летува |
| Рэгіён | Вільня |
| Галоўны рэдактар | Алег Мінкін |
| Рэдактар | Алег Мінкін |
| Заснаваная | 1997 |
| Закрытая | 2004-2006 |
| Мова | беларуская |
| Аб’ём | 8 |
| Пэрыядычнасьць | штомесяц |
| Наклад | 1000 |
Рунь[1][2] — газэта ў Вільні (Летува). Пачала выходзіць ў 1997 годзе на ініцыятыве першай рэдактаркі Тацяны Шмідт. Фармальным заснавальнікам выступіла Таварыства беларускае культуры ў Літве. Ад 1997 да 2004 гады мела наклад 1 000 асобнікаў. Пасьля на два гады прыпыніла свой выхад. У 2006 годзе выйшаў адзін нумар з дапамогаю вучняў Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту. Ад 2008 году пачала выходзіць невялікім накладам прыблізна ад 100 да 500 асобнікаў[3].
Матэрыялы ў "Руні" друкаваліся як кірыліцай, так і лацінкай.
Газэта ня мае сваёй старонкі ў сеціве.