Мікола Байкоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікола Байкоў
М. Байкоў.jpg
Нарадзіўся 1889
Бежацк, Цьвярская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр не раней за 1945
Навуковая сфэра Літаратуразнаўства
Месца працы Менская духоўная сэмінарыя
Менскі настаўніцкі інстытут
МБПТ
Інстытут мовазнаўства АН БССР
Альма-матэр Маскоўская духоўная акадэмія
Вядомы як складальнік слоўнікаў

Мікола (Мікалай Якубавіч) Байкоў (1889, Бежацк Цьвярской губэрні — пасьля 1945[1]) — беларускі літаратуразнавец, лінгвіст, пэдагог. Дацэнт філялёгіі.[2]

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію (1913). Выкладаў філязофскія і пэдагагічныя дысцыпліны ў Менскай духоўнай сэмінарыі, у мескай гімназіі ды прыватных навучальных установах. З 1918 чытаў лекцыі ў Менскім настаўніцкім інстытуце. З 1921 выкладнік МБПТ, вучоны сакратар Навукова-тэрміналягічнай камісіі Наркамасьветы БССР, у 19221928 Слоўнікавай камісіі Інбелкульту, потым Інстытуту мовазнаўства АН БССР.

Аўтар працаў па літаратуразнаўстве, крытыцы і пэдагогіцы, укладальнік слоўнікаў: «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, разам з М. Гарэцкім), «Беларуска-расійскі слоўнік» (1925), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928, абодва разам з С. Некрашэвічам), «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927, разам з А. Бараноўскім).

Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 па абвінавачаньні ў прыналежнасьці да «Саюзу вызваленьня Беларусі». Вызвалены 2 верасьня 1930. На акадэмічную працу вярнуцца яму не дазволілі.

Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Інспэктараце беларускіх школаў і ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Улетку 1944 выехаў у Нямеччыну[3], працаваў у рэдакцыі часопіса «Малады змагар». У 1945 арыштаваны савецкімі акупацыйнымі органамі, утрымліваўся ў менскай вязьніцы. Далейшы лёс невядомы[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Біяграмы ўдзельнікаў кнігадрукавання // Юры Туронак. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Менск: Беларускі Гістарычны Агляд, 2002.
  2. ^ Ігар Кузняцоў. Носьбіты ідэі беларускай дзяржаўнасці — ахвяры таталітарнага рэжыму // Беларускі Гістарычны Зборнік — Białoruskie Zeszyty Historyczne nr 16
  3. ^ а б БАЙКОЎ Мікола // Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]