Дзьве душы
| Дзьве душы | |
| Жанр: | аповесьць |
|---|---|
| Аўтар: | Максім Гарэцкі |
| Мова арыгіналу: | беларуская |
| Год напісаньня: | 1918 |
| Публікацыя: | 1919 |
| Электронная вэрсія | |
«Дзьве душы́» — аповесьць Максіма Гарэцкага. Твор апавядае пра лёс памешчыка Ігната Абдзіраловіча.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1890 годзе пан Абдзіраловіч вяртаецца з балю, каб пабачыць свайго сына Ігналіка. У лесе разбойнікі нападаюць на памешчыка й забіваюць яго жонку. Узятая ў двор памешчыка да яго сына Маланьня мяняе панскае дзіця сваім. Спадчыньнік заможных Абдзіраловічаў, пасьля «апрашчонік і народалюбец», студэнт, якога выкінулі з унівэрсытэта за вольныя думкі, пасьля прапаршчык царскага войска. Падчас Першай сусьветнай вайны Ігнат даслужыўся да камандзіра роты, але потым яго з фронту адправілі лячыцца ў Маскву. Там ён зноў сустрэў сваю кармілку, а таксама Васіля, які зьяўляецца сапраўдным панскім сынам, жыве ў Маскве, працуе на фабрыцы. Калі кармілка адкрыла яму даўнюю таямніцу, яго апошняя ўпэўненасьць перавярнулася з ног на галаву.
Уплыў на культуру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Твор зрабіў вялікі ўплыў на беларускую філязофію. У прыватнасьці Ігнат Канчэўскі падпісаў праграмнае эсэ беларускай філязофіі «Адвечным шляхам» прозьвішчам галоўнага гэроя аповесьці – Ігнат Абдзіраловіч[1].
Аудыёкніга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У аўдыёкнігу, апроч аповесьці «Дзьве душы», увайшлі апавяданьні «Літоўскі хутарок», «Рускі» і «Роднае карэньне». Прачытаў усе гэтыя творы заслужаны дзеяч мастацтваў, тэатральны рэжысэр Валеры Мазынскі. Кніга мае багатае гукавое і музычнае (Сяргей Рахманінаў, Ёзэф Гайдн ды інш.) афармленьне.
- Максім Гарэцкі.; Валеры Мазынскі «Дзьве душы», «Літоўскі хутарок», «Рускі» і «Роднае карэньне». Kamunikat.org — Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка.
- Максім Гарэцкі.; Валеры Мазынскі Дзьве душы. Беларуская палічка — беларуская электронная бібліятэка.
Тэатар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У красавіку 2016 году ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбылася прэмʼера спэктакля «Дзьве душы» паводле аповесьці Максіма Гарэцкага ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, аўтарамі інсцэнаваньня аповесьці зьяўляюцца Максім Клімковіч і Ўладзіслаў Ахроменка[2][3].
Купалаўскі тэатар упершыню зьвярнуўся да творчасьці Максіма Гарэцкага – «Дзьве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна. Пра тое, як ствараўся спэктакль «Дзьве душы» ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, Міхась Скобла пагутарыў з Уладзіславам Ахроменкам і Максімам Клімковічам – аўтарамі сцэнічнай вэрсіі знакамітай аповесьці[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Рэцэнзіі, крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пераклады на ангельскую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пераклады на нямецкую мову[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Базык, Наталія. Матыў канфліктнай свядомасці ў аповесці Максіма Гарэцкага “Дзве душы” // Białorutenistyka Białostocka. — 2014. — Tom 6. — S. 348.
- ^ Міхась Скобла. (2016-05-03) «Вольная Студыя» Kamunikat.org. Радыё Свабода..
- ^ «Дзве душы». Адбылася прэм’ера. Сайт Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі упалы (2016-04-27). Праверана 2020-09-21 г. Архіўная копія ад 2016-04-28 г.
- ^ Міхась Скобла. (2016-05-03) «Дзьве душы – ў кожным з нас» Вольная Студыя. Радыё Свабода..
- ^ Maxim Harezki. Zwei Seelen (ням.) Autoren / Übersetzer. Guggolz Verlag.
- ^ Sebastian Guggolz Herbst 2025. — Berlin: Guggolz Verlag, 2025. — С. 11. — 12 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Базык, Наталія. Матыў канфліктнай свядомасці ў аповесці Максіма Гарэцкага «Дзве душы» // Białorutenistyka Białostocka. — 2014 — Tom 6. — S. 343—350.
- Бароўка, В. Ю. Аповесць «Дзве душы» М. Гарэцкага як гістарычная крыніца. — Витебск: ВГУ имени П. М. Машерова, 2019. — С. 296—299.
- Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (прысвячаецца 100-годдзю выхаду ў свет аповесці «Дзве душы» і 90-годдзю афіцыйнага надання Гаўрылу Гарэцкаму звання акадэміка Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі): матэрыялы ХХVІІ Гарэцкіх чытанняў, Мінск, 14 чэрвеня 2019 г. / Дзяржаўны музэй гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтар даследаваньня беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; рэдкалегія: Радзім Гарэцкі (адк. рэд.) і інш. — Менск: «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы», 2019. — 154 с. — ISBN 978-985-586-288-9