Перайсьці да зьместу

Беларуска-эстонскае згуртаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуска-эстонскае згуртаваньне ў Йыхві — грамадзка-культурная арганізацыя беларусаў у Эстоніі. Заснаваная ў 1989 годзе. Асноўная мэта: спрыяць кансалідацыі беларусаў на падставе духоўнай, культурнай, рэлігійнай агульнасьці, разьвіваць сувязь з замежнымі суайчыньнікамі, прапагандаваць гістарычную і культурную спадчыну Беларусі.

Праводзіць культурна-асьветніцкую работу, адзначае нацыянальныя беларускія і эстонскія сьвяты, беларускія гістарычныя ўгодкі, удзельнічае ў выставах аб’яднаньня беларускіх мастакоў краінаў Балтыі «Маю гонар» і штогодніх у Саўт-Рывэры (ЗША), арганізоўвае экскурсіі па Беларусі, Эстоніі, Расеі, прэзэнтацыі літаратурных твораў беларускіх аўтараў. Працуе бібліятэка, з 1992 году намаганьнямі згуртаваньня дзейнічае беларуская праграма на эстонскім радыё. Удзельнік 1-га зьезду беларусаў сьвету (1993 год), сходаў беларусаў блізкага замежжа (1992, 1995 гады), зьезду беларусаў краінаў Балтыі (1994 год), 1-й сустрэчы беларускай моладзі сьвету (1994 год).