Францішак Бартуль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францішак Бартуль
Дата нараджэньня 15 лістапада 1918(1918-11-15)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 сьнежня 2005(2005-12-04) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак грамадзкі дзяяч

Францішак Бартуль (15 лістапада 1918, в. Бярозкі каля Прыдруйску, цяпер Латвія4 сьнежня 2005, Нью-Ёрк) — грамадзка-палітычны дзяяч беларускай эміграцыі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1937 годзе скончыў сярэднюю школу ў Дзьвінску. У 1940 годзе мабілізаваны ў Чырвоную Армію, трапіў у нямецкі палон і апынуўся ў Штэтыне. Дзякуючы веданьню нямецкай мовай быў прызначаны перакладчыкам і адпушчаны на адпачынак у Дзьвінск, адкуль назад не вярнуўся. У 1943 годзе скончыў Віленскую беларускую настаўніцкую сэмінарыю. У 1944 годзе вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА.

Ад ліпеня 1944 году — на эміграцыі. Спачатку знаходзіўся ў Кёнігсбэргу, працаваў у Камітэце самапомачы. У 1944—1945 гг вучыўся на філязофскім факультэце Мюнхэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту, пазьней — на філязофскім факультэце Грыгарыянскага ўнівэрсытэту ў Рыме. Адтуль перабраўся ў Вялікабрытанію, атрымаў спэцыяльнасьць тэхніка-дантыста.

Ад 24 сьнежня 1946 году — сябра Згуртаваньня беларусаў у Вялікабрытаніі, а ў 1949 годзе быў абраны старшынём арганізацыі. Пазьней выконваў іншыя функцыі ў Галоўнай управе ЗБВБ. Ад 1949 годзе быў сябрам Згуртаваньня беларускіх камбатантаў. Адзін са стваральнікаў Беларускага хрысьціянскага акадэмічнага аб’яднаньня «Жыцьцё» і Беларускага акадэміцкага каталіцкага аб’яднаньня «Рунь».

У 1956 годзе разам з жонкай Верай Бартуль выехаў у ЗША. Жыў у Нью-Ёрку, дзе меў дантыстычную майстэрню. Стаў актыўным ўдзельнікам беларускага жыцьця. Уваходзіў у кіраўніцтва Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня і яго Нью-Ёрцкага аддзелу, сябрам рэдкалегіі газэты «Беларус». Ад 1982 году — старшыня Рады дырэктароў Фундацыі імя П. Крэчэўскага. Быў радным БНР. Памёр у Мангасэце на Лёнг-Айлэндзе (штат Нью-Ёрк). Пахаваны ў Іст-Брансўіку (Нью-Джэрзі) на могілках парафіі Жыровіцкай Божай Маці БАПЦ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Арлоў Ул. Імёны свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе.) / пад рэд. К. Гарэлік — 3-е выд., дап. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2015 — 668 с.: іл.
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн., 2010.
  • Кіпель В. Бартуль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8.