Перайсьці да зьместу

Бацькаўшчына (Дзьвінск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Ба́цькаўшчына» — арганізацыя, створаная ўвесну 1921 ў Дзьвінску з ініцыятывы Кастуся Езавітава, І. Харлапа (старшыня), Сяргея Сахарава, Міколы Шчорса і інш.

Улетку 1921 году пры садзейнічаньні Міністэрства асьветы Латвіі былі арганізаваныя ў Дзьвінску 2-месячныя беларускія настаўніцкія курсы, створаныя іхнія філіі ў Індры, Краслаўцы, Люцыне, Рэжыцы і Старой Слабадзе. 3 пашырэньнем сваёй дзейнасьці дзьвінская сядзіба арганізацыі ператварылася ў Цэнтральнае ўпраўленьне культурна-асьветнага таварыства «Бацькаўшчына» ў Латвіі, якое дзейнічала да 1925 году.