Барыс Іванавіч Сачанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Барыс Іванавіч Сачанка
Сачанка.jpg
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы І. Сібарсач, Р. Сібарсач
Нарадзіўся 15 траўня 1936
Вялікі Бор, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць
Памёр 5 ліпеня 1995 (59 гадоў)
Менск, Беларусь
Пахаваны Усходнія могілкі
Дзеці Сьвятлана Явар
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, перакладнік, выдавец
Мова беларуская мова
Дэбют апавяданьне «Плынь», 1956
Прэміі
Ордэн «Знак Пашаны»
Мэдаль Францішка Скарыны
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Творы на сайце Knihi.com
http://sachenko.iatp.by/

Барыс Іванавіч Сачанка (15 траўня 1936, Вялікі Бор, Хвойніцкі раён, Гомельская вобласьць — 5 ліпеня 1995, Менск, Беларусь) — беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька, Іван Мікалаевіч, працаваў у хімлясгасе. Маці, Вера Міхайлаўна, працавала ў калгасе, але мусіла шмат клапаціцца пра дзяцей, якіх у сям’і было сямёра. У 1943 годзе нацысцкія войскі спалілі Вялікі Бор, а ў чэрвені таго ж году Барыс разам з бацькамі быў вывезены ў Нямеччыну. Працаваў на фэрме нямецкага земляўласьніка. Затым быў лягер перамешчаных асобаў. Вярнуўся на радзіму ў 1945 годзе.

У 1955 годзе Сачанка паступае на аддзяленьне журналістыкі філялягічнага факультэту БДУ, скончыў у 1960. У час вучобы ва ўнівэрсытэце (з 1958) пачаў працаваць у часопісе «Вожык».

Друкаваць свае творы Барыс Сачанка пачаў, яшчэ будучы студэнтам. У 1956 годзе часопіс «Маладосць» надрукаваў апавяданьне «Плынь». У сааўтарстве з Янкам Сіпаковым і Рыгорам Барадуліным пад псэўданімамі І. Сібарсач ці Р. Сібарсач зьмяшчалі ў «Вожыку» вострыя і надзённыя крытычныя нататкі, артыкулы, гумарэскі, сатырычныя замалёўкі.

У 1960—1976 працаваў у аддзеле прозы часопісу «Полымя», у 1976—1986 — сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў БССР. З 1986 — загадчык рэдакцыі перакладной замежнай літаратуры выдавецтва «Мастацкая літаратура». У 1993—1995 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя».

Прымаў удзел у рабоце XXXV сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН (1980). Сябра СП СССР (з 1960).

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Уласныя творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1960 — «Плынь» / дэбют, апавяданьне ў часопісе «Маладосць»

Кнігі прозы:

  • 1960 — «Дарога ішла празь лес» / кніга прозы
  • 1962 — «Барвы раньняй восені»
  • 1964 — «Зямля маіх продкаў»
  • 1966 — «Пакуль не разьвіднела»
  • 1968 — «Апошнія і першыя»
  • 1971 — «Дарогі»
  • 1971 — «Аксана»
  • 1973 — «Памяць»
  • 1976 — «Тры аповесьці»
  • 1978 — «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • 1987 — «Горкая радасьць вяртаньня»
  • 1989 — «Вечны кругазварот»
  • 1989 — «Родны кут»

Раман

  • 1975 — «Чужое неба»

Трылёгія

  • «Вялікі Лес» (1980, 1982, 1984)

Кнігі гумару і сатыры

  • 1966 — «Вол-фігурыст»
  • 1969 — «Халасцяк»

Кнігі крытыкі і эсэістыкі

  • 1985 — «Жывое жыццё»
  • 1990 — «Сняцца сны аб Беларусі...»

Кнігі для дзяцей

  • 1986 — «Кошык малін»
  • 1987 — «Бабка Адарка»

У 1981 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Перакладаў з сэрбскай, славацкай, польскай моваў. Пераклаў на беларускую мову аповесьць Я. Гуцалы «Школьны хлеб» (1976), П. Андрэева (П. Абрасімава) «Аповесьць пра майго сябра» (1979), кнігу аповесьцяў і апавяданьняў І. Андрыча «Трывожны год» (1978), п’есы А. Салынскага «Барабаншчыца» (пастаўленая ў 1978) і А. Галіна «Апошняе спатканьне» (пастаўлена ў 1980), паасобныя творы М. Прышвіна, С. Нікіціна, У. Багамолава, П. Мірнага, М. Кацюбінскага, Ф. Крайцвальда і інш.

Укладальнік кніг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Укладальнік кніг аповесьцяў і апавяданьняў Я. Гушчы «Пан Грацыян і іншыя» (1976), Я. Івашкевіча «Дзяўчына і галубы» (1977), выбранай прозы М. Булгакава (1985), Ф. Салагуба (1987), Б. Пільняка (1988), У. Набокава (1989), зборніка паэзіі Л. Геніюш «Белы сон» (1990), 2-томнай «Анталогіі рускага савецкага апавядання» (1987). У часопісах «Полымя», «Маладосць», «Спадчына», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» апублікаваў (з прадмовамі і камэнтарыямі) забытыя ці малавядомыя і зусім невядомыя творы Я. Купалы, Я. Коласа, В. Ластоўскага, К. Сваяка, Л. Геніюш, У. Жылкі, У. Клішэвіча, А. Салаўя і інш. Напісаў сцэнар дакумэнтальнага фільму «Алесь Гарун» (зьняты ў 1990).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Два ордэны «Знак Пашаны»
  • Мэдаль Францыска Скарыны
  • Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1982) за кнігу «Ваўчыца з Чортавай Ямы»
  • Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП Беларусі імя І.Мележа (1991) за кнігу «Сьняцца сны аб Беларусі…».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сачанка Барыс // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X
  • Сачанка Барыс // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Мн.: БелЭн, 1992—1995.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]