Хведар Нюнька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Хведар Нюнька
Chwiedar Niuńka.jpg
Род дзейнасьці Старшыня Таварыства беларускай культуры Летувы (1989—2014)
Дата нараджэньня 6 красавіка 1928 (91 год)
Месца нараджэньня вёска Алешавічы, гміна Каменка, Гарадзенскі павет, Беластоцкае ваяводзтва, Польская рэспубліка
Дата сьмерці 15 жніўня 2018[1]
Месца сьмерці Вільня
Месца пахаваньня Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі
Грамадзянства Беларусь
Альма-матэр Літоўская сельскагаспадарчая акадэмія[d]
Занятак грамадзкі дзяяч і дзеяч культуры
Бацька Якуб Нюнька
Жонка Ніна Кацары (1954—2000)
Дзеці Хведар (1955 г.н.), Ніна (1965 г.н.)

Хве́дар Ню́нька (6 красавіка 1928, Алешавічы, гміна Каменка15 жніўня 2018, Вільня) — беларускі грамадзка-культурны дзяяч у Летуве. Старшыня Таварыства беларускай культуры ў Летуве (1989—2014)[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 6 красавіка 1928 году ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Заходняй Беларусі, што тады ўваходзіла ў склад Польшчы (цяпер Мастоўскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь). Ля вёскі пахавалі дзеда, якога Хведар наведваў да 12 гадоў. Быў другім пасьля сястры дзіцём у беднай сялянскай сям’і (2,5 гектару зямлі). Атрымаўшы ў Мастах зямлю і лес ад мясцовага землеўладальніка, ягоны бацька Якуб збудаваў там дом з крамай тканіны і харчаваньня. У 1936 годзе празь перашкоды мясцовага фабрыканта сям’я пераехала на кватэру ў Шчучын, дзе бацька наладзіў гуртовы збыт сшыткаў у школы[3].

З прыходам немцаў у 1941 годзе бацька наняў Хведару настаўніка нямецкай мовы, што пазьней уратавала яго бацьку ад расстрэлу. Калі на бацьку зрабілі данос аб вывешваньні чырвонага сьцяга, Хведар патлумачыў па-нямецку ў камэндатуры, што той парваў польскі сьцяг з прыходам Чырвонай арміі ў 1939 годзе. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой Х. Нюнька ў 1948 годзе скончыў расейскую гімназію імя Чарняхоўскага (цяпер Дом ураду). У 1953 годзе скончыў лясны факультэт Летувіскай сельскагаспадарчай акадэміі. Атрымаў разьмеркаваньне ў Дзяржплян, аднак уладкаваўся на тры гады паводле спэцыяльнасьці інжынэрам да 1959 году. Цягам 35 гадоў да 1992 году працаваў галоўным адмыслоўцам па каштарысах у праектных будаўнічых інстытутах Вільні.

З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Летуве. Ад ўтварэньня 4 лютага 1989 году да 29 верасьня 2014 году — старшыня Таварыства беларускай культуры ў Летуве. Спрыяў дзейнасьці Віленскай беларускай сярэдняй школы імя Ф. Скарыны, называньню імёнамі славутых беларусаў некаторых вуліцаў Вільні, усталяваньню шматлікіх беларускіх помнікаў і мэмарыяльных дошак, а таксама захаваньню месца забойства Кастуся Каліноўскага на Лукіскім пляцы. Пад кіраўніцтвам Хведара Нюнькі Таварыства беларускае культуры правяло пяць Канфэрэнцый беларусаў Балтыі.[4]

Сузаснавальнік і сябра Вялікай Рады ЗБС “Бацькаўшчына“[4]

З 1997 году — сябра прэзыдыюму Рады БНР.

У 2014 годзе на паседжаньні Рады ТБК Хведару Ньнюку быў выказаны недавер і прыпынена яго старшынства ў ТБК[2]. 17 студзеня 2015 году Агульны сход ТБК выключыў Хведара Нюньку з шэрагаў Таварыства беларускай культуры ў Летуве[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]