Андрэй Якубецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Андрэй Якубецкі (зьлева) і Кузьма Цярэшчанка
Артыкул у газэце «Народное дело» № 16(139) 22.01.1921 Беларусь. Народная Армія. Якубецкі Андрэй.

Андрэй Якубецкі (Якубоўскі) (5 кастрычніка 1892 в. Сухмяні каля Горадні — пасьля 1945) — беларускі вайсковец, маёр, дзяяч культуры і асьветы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў пэдагагічны інстытут у Сьвіслачы ў 1912 годзе. Удзельнік Першай сусьветнай вайны. У 1915 годзе скончыў Александрыйскую вайсковую школу ў Маскве.[1] 9 лістапада 1915 году залічаны ў 499-й Ольвіапольскі пяхотны полк.[2] У 1918 вярнуўся да Горадні, дзе прыймаў удзел у стварэньні войска БНР. Кіраўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі ў Горадні.

З кастрычніка 1919 кіраўнік Беларускай вайсковай камісіі ў Менску. Прыкладна напрыканцы 1919 вучыўся ў Польшчы ў афіцэрскай школе ад Беларускай вайсковай камісіі.

Пад канец лістапада разам з Кузьмом Цярэшчанкам прыбыў у званьні капітана з Лодзі да Семежава для ўдзелу ў Слуцкім збройным чыне. Разам зь ім прыбылі яшчэ 3 афіцэры з 12 пасланых — паручнік Тодар Янушэнка, капітаны Антон Борык, Антон Сокал-Кутылоўскі.

Удзельнік Слуцкага збройнага чыну 1920 году. Падчас паўстаньня 17 сьнежня Найвышэйшая рада БНР прызначыла Якубецкага галоўнакамандуючым войскаў Беларускай Народнай Рэспублікі[3][4][5][6]. Па заканчэньні Слуцкага збройнага чыну інтэрнаваны ў Польшчу.

У 1921 годзе арыштаваны польскімі ўладамі і зьняволены. Вызвалены ў 1922 годзе. Зьехаў у Летуву. Па запрашэньні Кастуся Езавітава пераехаў у Латвію, дзе выкладаў у Дзьвінску ў беларускай гімназіі і беларускіх школах.

Чалец Культурна-асьветніцкага таварыства «Бацькаўшчына». За гэта (выкладаў геаграфію па падручніках Смоліча, тлумачыў пра захопленыя Латвіяй беларускія землі) быў арыштаваны і асуджаны ў красавіку 1925.

Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у акупацыйнай адміністрацыі. Лёс пасьля вайны невядомы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Высочайшій приказ 01.02.1915, ст. 14:«Александровскаго военнаго училишча. Изъ юнкеровъ въ Прапорщики, съ зачисленіемъ по армейской пѣхотѣ.»
  2. ^ Высочайшій приказ 09.11.1915, ст. 8
  3. ^ Послѣднія извѣстія / рэд.-выд. Р. С. Ляхницкій; рэд. М. Г. Ратке. — Ревель: B. Mäns, № 08, 12.01.1921. — С. 2, 4. — 4 с.
  4. ^ Главнокомандующій бѣлорусской арміей. / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло(политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 08 студзеня 1921. — № 12(135). — С. 2.
  5. ^ Бѣлоруссія. Отъ штаба войскъ Бѣлорусской Народной республики, борющихся съ большевиками. ПРИКАЗЪ по войскамъ бѣлорусской народной республики. / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло (политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 15 студзеня 1921. — № 10(133). — С. 3.
  6. ^ Бѣлоруссія. Народная армія. / Г. Вахт. Ревель (Юрьев : Э. Бергман) // Народное дѣло (политический орган Комитета группы социалистов-революционеров Северо-Западной области России). Eesti Tartu, Eesti Tallinn : газэта. — Талін: 22 студзеня 1921. — № 16(139). — С. 3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]