Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі
Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі | |
Жанр: | манаграфія[d] |
---|---|
Аўтар: | Вацлаў Ластоўскі |
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Публікацыя: | 1926 |
Колькасьць старонак: | 776 |
Ілюстратар: | Мсьціслаў Дабужынскі |
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору |
«Гісторыя белару́скай (кры́ўскай) кні́гі: спроба паясні́цельнай кні́гапісі ад ка́нца Х да пача́тку ХІХ стагодзьдзя» — манаграфія Вацлава Ластоўскага, прысьвечаная гісторыі беларускай літаратуры. Кніга была падрыхтаваная і выдадзеная ў 1926 годзе да 400-годзьдзя беларускага друку ў Вільні, якое шырока адзначыла беларуская эміграцыя[1].
Кніга была падрыхтаваная вельмі хутка, але перад гэтым вялася агромністая праца ў вывучэньні гістарычных шляхоў беларускага пісьменства і друку і шэраг апублікаваных нарысаў[1].
У 2012 манаграфія была перавыдадзеная факсымальным выданьнем[2].
Афармленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У кнізе зьмешчана звыш 900 дакумантаў, сярод якіх былі рукапісныя і друкаваныя кнігі, акты, разьмешчаныя паводле стагодзьдзяў і альфабэту. Каля паловы зь іх атрымала разгорнутую характарыстыку. Дадзеныя таксама зьвесткі пра знаходжаньне помнікаў пісьмовасьці, пра іх аўтараў ды навуковыя і мастацкія ацэны[1].
Каб было прасьцей арыентавацца, у кнізе зроблены слоўнікавы і тэматычны паказальнік. У слоўнікавы ўключаны пэрсанальныя, геаграфічныя і аўтарскія рубрыкі. У тэматычным старажытнабеларуская літаратура разьмеркаваная паводле зьместу, што тады было новым для беларускай літаратуры і бібліяграфіі[1].
Ілюстрацыйны матэрыял для кнігі падбіраўся з прыватных і дзяржаўных сховішчаў у розных краінах. Мастацкае афармленьне выканаў Мсьціслаў Дабужынскі, які жыў тады ў Летуве[1].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У «Przegłądze Wileńskim» (1927, № 10) аўтар рэцэнзіі выказваў захапленьне стараннасьцю і велізарнасьцю працы Ластоўскага[1].
Некаторыя крытыкі палічылі залішнімі зьвесткі з гісторыі або з гісторыі народнай асьветы або іншых галінаў беларусазнаўства[1].
У тагачасных палітычных і гістарычных умовах «Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі» не магла быць запатрабаванай у БССР[1].
Змест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Прадмова
- Уступ
- Канец Х-га і XІ стагодзьдзе
- XII стагодзьдзе
- XIII стагодзьдзе
- XIV стагодзьдзе
- XV стагодзьдзе
- XVI стагодзьдзе
- XVII стагодзьдзе
- XVIII стагодзьдзе
- Слоўнік помнікаў старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці
- Выказ імён і рэчаў
- Выказ старакрыўскай (беларускай) пісьменнасьці паводле зьместу
- Выказ аўтораў, творы каторых або мысьлі выкарыстаны пры апрацаваньні гэтай кнігі
- Важнейшыя папраўкі друку
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца Х да пачатку ХІХ стагодзьдзя / В. Ластоўскі. — Коўна: Друкарня Сакалоўскага і Лана, 1926. — 776 с; іл.
Крытыка, рэцэнзіі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ал. Шлюбскі. Кнігапіс. В. Ластоўскі. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі. Спроба паясьніцельнай кнігопісі ад канца X да пачатку XIX стагодзьдзя. // Полымя : часопіс. — 1926. — № 5. — С. 144—147.
- Roxolanus. Kapitalne dzieło. (пол.) // Przegląd Wileński : часопіс. — 1927, 5 czerwca. — № 10. — С. 2—6.
- Roxolanus. Kapitalne dzieło. (пол.) // Przegląd Wileński : часопіс. — 1927, 5 czerwca. — № 10. — С. 2—6.
- Омельченко Г. В. Ластовскій В.: Гісторыя Беларускай (Крыўскай) кнігі. (укр.) / S podporou ministerstva škollství a národní osvěty vydávají // O. Hujer a M. Murko. Slavia : časopis pro slovanskou filologii. — Praha: Tiskem a nákladem České Grafické Unie A. S. v Praze, 1928 (Ročnik VI). — С. 550—554. — ISSN 0037-6736.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саітава, В. І., Кузьмініч Т. В. Гісторыя беларускай бібліяграфіі. Тэксты лекцый для студэнтаў ІІ курса ФІДК і ФЗН (бел.). — Мінск: 2007.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ластоўскі, В. Гісторыя беларускай (крыўскай) кнігі // Adverbum.org.