Перайсьці да зьместу

Павал Каруза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Каруза
Дата нараджэньня 12 (24) лютага 1900
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 студзеня 1988(1988-01-25) (87 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак фальклярыст, музычны этнограф, кампазытар, грамадзкі дзяяч
Месца працы

Павал Язэпавіч Каруза (25 лютага 1906, в. Ваўкалатка, Дзісенскі павет, Віленская губэрня20 лютага 1988, Вільня) — беларускі фальклярыст, этнамузыколяг, кампазытар, грамадзка-палітычны дзяяч.

Паводле некаторых зьвестак род Карузаў перасяліўся ў Беларусь з Італіі.

У 1924 годзе Павал скончыў школу ў Браславе, у 1928 Віленскую кансэрваторыю па клясе тэорыі й кампазыцыі. У 1924—1926 вольны слухач Віленскага ўнівэрсытэту.

З 1925 удзельнік грамадзка-палітычнага і культурнага жыцьця ў Заходняе Беларусі. У 1927 старшыня ЦК Беларускае хрысьціянска-дэмакратычнае партыі (БХД) і галоўны рэдактар пэрыядычнага органу БХД газэты «Biełaruskaja krynica». Як рэдактар газэты неаднаразова прыцягваўся польскай адміністрацыяй да судовае адказнасьці. Пад уплывам фальклярыста і кампазытара Антона Грыневіча пачаў зьбіраць беларускі мелас, апрацоўкі якога плённа выкарыстоўваў у выканаўчай практыцы як харавод хору Беларускага інстытуту гаспадаркі і культуры. У 1928 ад БХД і Беларускага сялянскага саюзу абраны выбаршчыкамі Сьвянцянскага павету ў сойм Польшчы. Пасьля разгону сойму Юзэфам Пілсудзкім летам 1930 — беспрацоўны. У 1934 праз абяцаньні надрукаваць яго аўтарскія творы і фальклёрныя зборы падманным шляхам вывезены цераз Гдыню ў Менск. Арыштаваны і сасланы на Салаўкі.

Вярнуўся ў Беларусь у 1947 пасьля 13-гадовага зьняволеньня. У 19471948 працаваў у Доме творчасьці ў Маладэчне. У 1949 паўторна арыштаваны і высланы ў Нарыльск. Вызвалены ў 1955, рэабілітаваны ў 1957. Вярнуўся ў Вільню.

Працаваў як харавод і кампазытар у Дзяржаўным ансамблі польскае песьні й танцу Летувіскае ССР. Супрацоўнічаў з фальклярыстамі ІМЭФ АН БССР, друкаваўся ў часопісе «Мастацтва Беларусі», газэце «ЛіМ».

Падрыхтаваў да выданьня музычныя запісы беларускага фальклёру Антона Грыневіча. Напісаў «Камэрную сымфонію», пабудаваную на беларускім меласе, песьні на тэксты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ніла Гілевіча, Ларысы Геніюш, Максіма Багдановіча і іншых беларускіх паэтаў.

  • Барыс, С. В. Вясельныя песні / Сымон Барыс, Павел Каруза. — Мінск : Зміцер Колас, 2022. — 227 с. : іл., фат., нотныя іл. ; 21 см.

Барыс, С. На вёску – па песні : [успаміны аб удзеле ў навуковых экспедыцыях па збіранні беларускага фальклору ў пачатку 1970-х гг. і выданні кнігі "Вясельныя песні" (2022) у суаўтарстве з Паўлам Карузам] // Краязнаўчая газета. — 2023. — Сак. (№ 10). — С. 10.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]