Лукіская турма
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Лукі́ская турма́ (па-летувіску: Lukiškių tardymo izoliatorius kalėjimas) — вядомая віленская турма; знаходзіцца ў цэнтры Вільні па адрасе скрыжаваньне Лукішкі 6 (лет. Lukiškių skg. 6). Збудаваная ў 1901—1904 гадах.
Вядомыя зьняволеныя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Максім Гарэцкі — у 1922 годзе за сувязь зь віленскімі камуністамі[1].
- Францішак Аляхновіч — менавіта тут пачаў пісаць п’есу «На Антокалі»
- Максім Танк — па справе рэвалюцыйнай чыннасьці правёў тут каля двух гадоў, выдаваў у турме рукапісны часопіс «Краты»
- Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Янка Хвораст — зьняволеныя па справе Таварыства беларускай школы[2]
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі — зьняволены ў 1926, у 1927 вызвалены
- Міхась Машара — арыштаваны ў 1928 і прысуджаны да чатырох гадоў зьняволеньня; яго першы зборнік «Малюнкі» вынесла з турмы і апублікавала Зоська Верас.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы
- ^ Алена Струвэ "А над намі чорнай хмарай вісьне цесная турма…". Радыё Свабода. Праверана 31 траўня 2012 г.