Юльян Пшыркоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юльян Пшыркоў
Дата нараджэньня 31 кастрычніка 1912(1912-10-31)
Месца нараджэньня Кісьцяні[d], Беларусь
Дата сьмерці 23 сьнежня 1980(1980-12-23) (68 гадоў)
Месца сьмерці Менск, СССР
Грамадзянства БССР
Месца вучобы філялягічны факультэт СПбДзУ
Занятак літаратуразнаўца і літаратурны крытык
Навуковая сфэра літаратуразнаўства і беларусазнаўства
Месца працы Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Аркадзя Куляшова, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы, БДУ і Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d]
Узнагароды

Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (31 кастрычніка 1912, Кісьцяні, Рагачоўскі павет, Магілёўская губэрня — 23 сьнежня 1980) — беларускі літаратуразнавец і крытык, коласазнаўца. Доктар філялягічных навук (1962), прафэсар (1964).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1912 году ў в. Кісьцяні Рагачоўскага павету Магілёўскай губэрні. У 1924 годзе скончыў пачатковую школу. У 1928 годзе скончыў сямігодку ў Рагачове[1]. У 1930 годзе скончыў двухгадовыя пэдагагічныя курсы ў Рагачове, працаваў настаўнікам у Рагачоўскім і Клічаўскім раёнах. У 1939 годзе скончыў з адзнакай філялягічны факультэт Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту па спецыяльнасьці «Літаратуразнаўца-русіст». З 1939 па 1940 гады працаваў выкладчыкам у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. Зь лістападу 1940 году — у Савецкай арміі, удзельнічаў у баях пад Ленінградам і Кёнігсбэргам; быў тройчы паранены.

Пасьля дэмабілізацыі з дапамогай Я. Коласа і М. Лынькова ў 1945 годзе быў прыняты навуковым супрацоўнікам[[Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы|Інстытуту літаратуры АН БССР. З 1954 году — загадчык сэктару беларускай дакастрычніцкай літаратуры і тэксталёгіі Інстытуту літаратуры АН БССР. Адначасова чытаў курс беларускай літаратуры ў БДУ (1945—1957) і ў Менскім пэдагагічным інстытуце (1966—1968).

Памёр 23 сьнежня 1980 году.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У друку з 1940 году. У артыкулах «Новая зямля Я. Коласа» і «Дарэвалюцыйныя паэмы Я. Купалы» (абодва — 1940) адзін з першых выступіў з пераглядам вульгарна-сацыялагічных[2] ацэнак гэтых твораў. Аўтар даследаваньняў «Якуб Колас. Жыцьцё і творчасьць» (1951, манаграфія, першая ў беларускім савецкім коласазнаўстве), "Трылёгія Якуба Коласа «На ростанях» (1956), «Беларуская савецкая проза. 20-я — пачатак 30-х гадоў» (1960), «А. Я. Багдановіч» (1966), «Эпас рэвалюцыі» (1975).

Аўтар брашураў «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1949), «Уплыў творчасьці А. С. Пушкіна на развіцьцё беларускай літаратуры» (1949). Адзін з аўтараў дапаможнікаў для 8—10 клясаў і першага стабільнага падручніка (разам з Н. С. Перкіным) «Беларуская савецкая літаратура» дя 9—10 клясаў (1959—1973), працаў «Нарыс гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1954), «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (Т.1—2, 1968—1969). Складальнік альбому «Якуб Колас. Жыццё і творчасьць» (1959), зборніку «Тарас Шаўчэнка і беларусы» (1964, разам з І. Крэнем).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рукапісы не гараць. Юльян Пшыркоў
  2. ^ Паводле артыкула А. Лойкі ў ЭГБ Т.6 ч.1.
  3. ^ За ўдзел у двухтомным даследаванні «Гісторыя беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры» (на рус. мове, 1977).