Перайсьці да зьместу

Аляксандар Агееў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Агееў
Дата нараджэньня 12 верасьня 1960(1960-09-12)[1] (64 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак гісторык, палітык, рэдактар
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы МДУ імя Куляшова
Вядомы як дасьледчык гісторыі Магілёва
Сябра ў ТБМ[2]
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d][1] (1992)

Алякса́ндар Рыго́равіч Аге́еў (нар. 12 верасьня 1960, Шклоў) — гісторык, кандыдат гістарычных навук, дацэнт катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова, працуе на катэдры пэдагогікі ды псыхалёгіі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытуту разьвіцьця адукацыі[3]. У 2003 і 2007 годзе абіраўся дэпутатам Магілёўскага гарадзкога савета дэпутатаў па Саломенскай выбарчай акрузе №7. Жыве і працуе ў Магілёве.

Нарадзіўся ў г. Шклове ў 1960 годзе. Пасьля заканчэньня ў 1981 г. Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту па разьмеркаваньні працаваў настаўнікам гісторыі ў Новабрашчынскай сярэдняй школе Шклоўскага раёну, служыў у Савецкай арміі, працаваў выкладчыкам грамадзкіх дысцыплін у СПТУ № 14 г. Магілёва. Пасьля вучобы ў 1988—1991 у асьпірантуры Інстытуту гісторыі АН Беларусі ў сьнежні 1991 г. распачаў вучэбна-пэдагагічную дзейнасьць у Магілёўскім пэдагагічным інстытуце. У 1992 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю па спэцыяльнасьці айчынная гісторыя. Дацэнт (1997). З 2003 г. працуе дацэнтам катэдры археалёгіі і спэцыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя А. А. Куляшова.

У 1981 г. скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдагагічнага інстытуту. У 1988—1991 навучаўся ў асьпірантуры Інстытуту гісторыі АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў дысэртацыю[4] (навуковы кіраўнік — акадэмік НАН Беларусі М. П. Касьцюк).

Грамадзкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990-х гг. Агееў А. Р. актыўна ўдзельнічаў у працы Магілёўскай гарадзкой арганізацыі БНФ, краязнаўчых і геаграфічным таварыствах. У 1993—2001 гг. зьяўляўся рэдактарам гісторыка-краязнаўчага альманаха «Магілёўская даўніна». У 2005 годзе быў абраны намесьнікам старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы. Зьяўляецца сябрам тапанімічнай камісіі пры Магілёўскім гарадзкім выканаўчым камітэце. Сябра грамадзкага савета па разьвіцьці аграэкатурызму Магілёўскай вобласьці пры Магілёўскім абласным камітэце па спорце і турызьме.

У красавіку 2007 году разам з Таварыствам беларускай мовы ініцыяваў талаку па прыборцы і ўпарадкаваньні помніка прыроды рэспубліканскага значэньня «Палыкавіцкая крыніца» ў Магілёве. На талаку сабраліся грамадзкія актывісты, студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Куляшова й жыхары мікрараёна Саломенка.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сфэрай навуковых інтарэсаў зьяўляецца палітычная гісторыя Беларусі ХХ ст., рэгіянальная гісторыя Магілёўшчыны, гісторыя штодзённага жыцьця насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А. А. Куляшова. Усяго індывідуальна і ў сааўтарстве надрукавана каля 140 навуковых і навукова-папулярных публікацыяў, у тым ліку 14 манаграфій і кніг, 1 дапаможнік, 2 зборнікі дакумэнтаў.

У 2008 годзе ў суаўтарстве з Алегам Трусавым выдаў кнігу «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэньне». У 144-старонкавым дасьледаваньні прадстаўлена шматвяковая гісторыя Магілёўскай ратушы ў кантэксьце беларускай і эўрапейскай гісторыі, апісваецца яе будаўніцтва ў XVII стагодзьдзі, функцыянаваньне ў XVIII—XX стагодзьдзях і адраджэньне ў XXI стагодзьдзі. Кніга выдадзена аддзелам культуры Магілёўскага гарвыканкаму сумесна з Музэем гісторыі гораду Магілёва.

  • Агееў А.Р і інш. Магілёўская даўніна ў пытаннях і адказах / А. Р. Агееў, І. А. Марзалюк, І. А. Пушкін — 2-е выд., перепрац. і дап. — Магілёў,1999;
  • Агееў А. Р., Пушкін І. А. Магілёў на скрыжаванні. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Магілёў, 2000;
  • Агеев А. Г., Климуть Я. И., Пушкин И. А. Перекрестки могилевской истории. — Мн.: ООО «Туринфо», 2004;
  • Агеев А. Г., Пушкин И. А. История профсоюзного движения Могилевщины. — Могилев: УПКП «Могилевская областная укрупненная типография им. Спиридона Соболя», 2005;
  • Агееў, А. Р., Трусаў, А. А. Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэнне / Аляксандр Агееў, Алег Трусаў. 2-е выд. папр. і дап. — Магілёў: Магіл. абл. узбуйн. друк., 2010.
  • Магілёўскі дзяржаўны універсітэт імя А. А. Куляшова: мінулае і сучаснасць / А. Р. Агееў, В. А. Бандарэнка, С. А. Парашкоў, П. Г. Рабзонаў і інш.; пад. рэд. В. І. Вішнеўскага — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2003;
  • Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта (1913—1940 гг.): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2008;
  • Гістарычны факультэт. Да 75-годдзя ўтварэння. — Магілёў: УА «МДУ імя Куляшова», 2010.
  • Науменко, В. В. Очерки истории образования Могилевщины / В. В. Науменко, В. С. Богданов, А. Р. Агеев, под общ. ред. Л. С. Смотрицкого. — Могилев : МГОИРО, 2012. — 504 с : ил.
  • Гісторыя Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1944—1978): дакументы і матэрыялы / аўт.-склад.: А. Р. Агееў, К. М. Бандарэнка, В. П. Клімковіч; пад агульн. рэд. К. М. Бандарэнкі. — Магілёў : МДУ імя А. А. Куляшова, 2013. — 316 с.
  1. ^ а б в г д Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Том 6 Кніга II (белар.)Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2003. — С. 314. — ISBN 978-985-11-0276-7
  2. ^ http://www.svaboda.org/content/article/2042983.html
  3. ^ Кафедра педагогики и психологии — Могилевский государственный областной институт развития образования
  4. ^ Агеев, А. Г. Общественно-политическая деятельность рабочего класса Беларуси в 1956—1965 гг. : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук: (07.00.02) / АН Беларуси, Ин-т истории. — Мн., 1992. — 22 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]