Латвійскае таварыства беларускай культуры Сьвітанак
| Латві́йскае тава́рыства белару́скае культу́ры Сьвіта́нак | |
герб м. Рыга | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Скарот | ЛТБК Сьвітанак |
| Дата ўтварэньня | 27 лістапада 1988 (37 гадоў таму) |
| Від | дзяржаўная ўстанова |
| Праўны стан | самапраўная грамада |
| Задача | аб'яднаньне беларусаў м. Рыга |
| Сядзіба | |
| Дзейнічае ў месцах | Латвія, м. Рыга |
| Службовыя мовы | беларуская, латыская |
| Старшыня | Тацьцяна Казак |
| Асноўныя асобы | Тацьцяна Казак, Вячка Целеш |
| Управа | Рада |
| Галоўная ўправа | Сход таварышаў |
| Ведамасьць | |
| Ведамасьць | старонка ў сеціве |
| Вэб-сайт | Старонка ў сеціве |
| Газэта | Голас беларуса[1] |
Латві́йскае тава́рыства белару́скае культу́ры Сьвіта́нак (ЛТБК Сьвітанак[2], па-латыску: Latvijas Baltkrievu Kultūras Biedrība «SVITANAK») — грамадзкае аб’яднаньне, якое было заснаванае 27 лістапада 1988 году ў месьце Рыга[3]. Дзейнічае ў Латвіі[4]. Яго заснавала каля 150 асоб, якія жылі ў месьце Рыга[5]. У пачатку 2004 годзе адзначылі Каляды, ў лістападзе 2003 году выдалі кнігу «Сьвітанак» пра дзейнасьць таварыства на працягу 15-ці гадоў[6]. 27 лістапада 2013 году адзначылі 25-цігодзьдзе дзейнасьці таварыства[7][8]. А 25 сакавіка 2024 году сьвяткавалі дзень незалежнасьці БНР[9].
19 жніўня 2023 году ладзілі выставу на вуліцы м. Рыга, бо было сьвята 882-я ўгодкі заснаваньня Рыгі[10]. Прыехаў і выступіў Лявон Вольскі.
23 красавіка 2023 году адбылася літаратурная вечарына грамады «Як жыць, дык жыць для Беларусі»[11]. Яна была прысьвечаная наступным асобам: Ларыса Геніюш, Леанід Маракоў, Янка Маўр.
Управа
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Сьвітанак» — грамада, якая мае зьезд сяброў. Ён выбірае: старшыню грамады, раду і прымае справаздачу ад колішняй рады і старшыні.
Старшыні:
- Сяржук Кузьняцоў
- Тацьцяна Казак (дзейная Старшыня)
2026 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]10 студзеня 2026 году адбыліся справаздачна-выбарчы сход[12], дзе перабралі Раду таварыства «Сьвітанак» і яе старшыню. Старшыней стала Тацьцяна Казак. Пасьля правялі Каляды ў сядзібе таварыства «Сьвітанак».
2025 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 студзеня 2025 году грамада «Сьвітанку» сьвяткавала Каляды[13]. 21 лютага 2025 году Рада «Сьвітанку» павіншавала са сьвятам, якое ўстаноўленае ЮНЭСКА — Дзень роднае мовы[14]. 23 лютага 2025 году ў Рызе адбылася сустрэча да дня мовы і пісалі дыктоўку[15]. Выказалі спачуваньне пра Андрэя Ваўка[a][16]. 30 сакавіка 2025 году адзначылі 107-я ўгодку абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі[17]. 26 ліпеня 2025 году сябры плылі па рацэ Мэмэлэ[18]. Яго зрабілі па запрашэньні Рыскага таварыства нямецкае культуры. Пачатак ад Грыўнецкае ГЭС і да намётавага гарадку.
2 лістапада 2025 году адзначылі сьвята Дзяды[19]. 18 лістапада 2025 году «Сьвітанак» павіншаваў прэзыдэнт Эдгар Рынкевіч[20][21]. 22 сьнежня 2025 году Рада «Сьвітанку» павіншавала ўсіх з Калядамі[22].
2024 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эдгар Рынкевіч віншаваў «Сьвітанак» з Новым Годам[23]. І рада «Сьвітанку» павіншавала з Новым Годам 2025[24]. 26 кастрычніка 2024 году адбылася сустрэча да дня растраляных паэтаў пад назваю «Галасы растраляных паэтаў»[25]. 26 траўня 2924 году адбылася падзея літаратурна-музычная сустрэча, дзе адзначалі 100-годзьдзе са дня нараджэньня Васіля Быкава і 140-годзьдзя са дня нараджэньня Вольгі Сазаравае[26]. А 25 сакавіка 2024 году сьвяткавалі дзень незалежнасьці БНР[9]. 25 лютага 2024 адзначылі дзень роднае мовы[27]. Таварышы сабраліся яшчэ на справаздачна-выбарчы сход і на правядзеньне дыктоўкі з-за Дня роднае мовы. Пасьля справаздачы Рады ЛТБК «Сьвітанак» адбыліся выбары ў Рады. Ў яе склад было выбрана 9 асоб. «Сьвітанак» віншуе Ганну Іванэ з днём нараджэньня[28].
26 студзеня 2024 году памёр колішні старшыня таварыства Мікола Ярчак[29].
2023 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У студзені 2023 году грамада адзначыла 35-годзьдзе «Сьвітанку»[30][31]. Урачысты сабор адбыўся 26 лістапада 2023 году ў м. Рыга. Прыехалі павіншаваць асобы з Эстоніі: Старшыня грамады Беларускі інфармацыйна-культурны цэнтар ў Эстоніі Андрэй Цубракоў і Дзя6іс Прыстромскі. Выступіў з канцэртам Віктар Шалкевіч. Перадалі карціну Вольгі Якубоўскае сябры Суполкі[32]. Са сьвятам павіншавала Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына[33]. Выйшла кіно «Мая свабода», якое прыствечанае асобы па імю Іта Казакевіч.
26 сакавіка 2023 году адбылося сьвяткаваньне абвяшчэньня незалежнасьці БНР[34]. Былі паслы на Сойм Латвіі Яна Сіманоўская і Лэйла Расіма. Быў старшыня Асацыяцыі нацыянальных культурных таварыстваў Латвіі, прафэсар музыкі Рафі Хараджанян.
У сакавіку 2023 году прадставілі кнігу пра беларусаў «У ценю іншых. Беларуска-латвійскія сувязі ад мінуўшчыны да сучаснасці.»[35]. Яна прысьвечаная беларуска-латыскім культурным адносінам.
15 студзеня 2023 году адбылася сустрэча сяброў грамады з прычыны выдачы Нобэлеўскае прэміі Алесю Бяляцкаму[36]. У той жа дзень адбылася справаздачна-выбарчы сход грамады. Быў абноўлены асабовы склад Рады і зроблены плян работы грамады на 2023 год.
2022 год
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сьнежні 2022 году былі 102-я ўгодкі Слуцкага зброцнага чыну[37]. 4 сьнежня 2022 яго адзначылі ў Рызе ў доме імя Іты Казакевіч. Адбылася выстава ў м. Вільня[38]. Яе правялі ў музэі імя Івана Луцкевіча. Выстава праходзіла з 12 лістапада да 15 сьнежня 2022 году. Сярод мастакоў, якія выставілі свае карціны былі: Васіля Малышчыца, Алены Лаўрыновіч, Вячкі Целеша, Ганны Пэйпіні, Ірыны Трумпель-Сабалеўскай, Надзеі Ізянёвай, Ірыны Кароль, Ірыны Ятнавай, Галіны Жэлабоўскай, Настасьсі Арайс, Алены Гэйданэ, Леаніда Маствіліскага, Лявона Жукоўскага з Латвіі, Алега Аблажэя, Алеся Поклада, Юрыя Грыгаровіча зь Летувы, Маргарыты Астраумавай, Людмілы Прыбыльскай з Эстоніі, Кацярыны Осбэрг, Яна Кузьміцкага са Швэцыі.
Ноч памяці расстраляных паэтаў адзначылі ў м. Рыга з 25 на 30 кастрычніка 2022 году[39]. Мерапрыемства адбылося каля помніка ахвярам савецкіх рэпрэсіяў «Дотык да гісторыі». 22 траўня 2022 году зладзілі вечарыну для ўшанаваньня памяці латыскага паэта Улдыса Бэрзыньша. [40]. Ён быў заснавальнікам і сябрам таварыства «Сьвітанак».
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Па-латыску: Андрыс Вілкс.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Голас беларуса на Слоўнікорг
- ↑ Віншаванні сябрам ЛТБК "Сьвітанак"
- ↑ «Сьвітанку» — 35! У Рызе адзначылі юбілей таварыства…
- ↑ Почт грамадаў беларусаў сьвету
- ↑ Мастаку Вячку Целешу — 85.
- ↑ Каляды 2004
- ↑ Як «Сьвітанак» узняўся над Рыгай
- ↑ Беларускі юбілей у латвійскай сталіцы
- 1 2 25 Сакавіка ў Рызе сёлета адсвяткавалі разам з Уладзімірам Арловым
- ↑ Беларусы годна адсвяткавалі Дзень нараджэння Рыгі
- ↑ Літаратурная вечарына “Як жыць, дык жыць для Беларусі”
- ↑ Каляды-2026 ў “Сьвітанку”
- ↑ Каляды 2025
- ↑ З днём роднай мовы
- ↑ У Рызе беларусы адзначылі Міжнародны дзень роднай
- ↑ Адышоў у вечнасць Андрыс Вілкс
- ↑ 107-я ўгодкі абвяшчэння БНР у Рызе
- ↑ Сяброўскі сплаў па Мэмэлэ
- ↑ Дзяды-2025 ў “Сьвітанку”
- ↑ Віншаванне беларусам ад прэзідэнта Латвіі
- ↑ Віншюшаваньне2025
- ↑ Каляднае віншаванне ад ЛТБК “Сьвітанак”
- ↑ Віншаванні сябрам ЛТБК "Сьвітанак"
- ↑ Віншаваньні з Новым Годам 2025
- ↑ Mемарыяльная імпрэза “Галасы расстраляных паэтаў” ў Рызе
- ↑ 26 мая 2024 года ў Рызе адбылася чарговая літаратурна-музычная вечарына
- ↑ Беларусы разам адзначылі Дзень роднай мовы
- ↑ Віншуем Ганну Іванэ з юбілеем
- ↑ Адыйшоў у лепшы свет Мікола Ярчак
- ↑ “Сьвітанку” – 35! У Рызе адзначылі юбілей таварыства...
- ↑ «Сьвітанку» — 35! У Рызе адзначылі юбілей таварыства
- ↑ Старонка ў сеціве Суполка беларусаў у Латвіі
- ↑ Віншаванне ад Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”
- ↑ 105-я ўгодкі абвяшчэння БНР ў Рызе
- ↑ Сяброўская сустрэча ў “Сьвітанку” з Міраславам Янковякам
- ↑ Імпрэза, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму
- ↑ 102-я ўгодкі Слуцкага паўстання ў Рызе
- ↑ Выстава беларускіх мастакоў у Вільні
- ↑ Ноч расстраляных паэтаў ў Рызе
- ↑ Вечарына памяці Улдыса Бэрзыньша
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Сьвітанак», м. Рыга, 2003.