Перайсьці да зьместу

Люцынская беларуская гімназія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лю́цынская дзяржаўная беларуская гімназія — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасьці ў Латвіі, якая снавала ў 1922—1925 гадах у горадзе Люцын (цяпер Лудза).

Заснавана 1 верасьня 1922 як прыватная гімназія беларускага культурна-асьветніцага таварыства «Бацькаўшчына». Мела 4 клясы (80—85 вучняў). Са жніўня 1923 году году на ўтрыманьні Беларускага аддзелу пры Міністэрстве асьветы Латвіі.

Дырэктарамі гімназіі ў розны час былі Рыгор Плыгаўка, Канстанцін Езавітаў, Уладзімер Пігулеўскі і інш. У гімназію набіралі вучняў з 30 навакольных пачатковых беларускіх школ. Навучэнцы выдавалі літаратурны часопіс «Ластаўка», удзельнічалі ў драматычным гуртку, зьбіралі і запісвалі беларускі фальклёр.

Закрытая 12 жніўня 1925 уладамі Латвіі. Частка вучняў вярнулася дадому, некаторыя паступілі ў расейскія школы, 34 вучні працягвалі вучобу ў Дзьвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі.