Перайсьці да зьместу

Сяргей Законьнікаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Законьнікаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 16 верасьня 1946(1946-09-16) (79 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт, журналіст, пісьменьнік, публіцыст
Гады творчасьці 1963 — дасюль
Жанр лірыка
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1], украінская мова[1], грузінская мова[1] і летувіская мова[1]
Дэбют газэта «Віцебскі рабочы» (1963)
Узнагароды

Сярге́й Іванавіч Зако́ньнікаў (нар. 16 верасьня 1946, в. Слабада, Бешанковіцкі раён) — беларускі паэт, журналіст, публіцыст.

Скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1969 годзе. У 1969—1970 гг. выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Клетнаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёну. Пасьля — супрацоўнік ушацкай раённай газэты «Патрыёт» (1970—1971), сакратар Ушацкага райкому камсамолу (1972—1975). З сакавіка 1975 г. — карэспандэнт, загадчык аддзела газэты «Чырвоная змена», з кастрычніка 1975 — карэспандэнт газэты «Звязда». З 1978 г. — інструктар, з 1979 г. — загадчык сэктара мастацкай літаратуры аддзела культуры ЦК КПБ, з 1986 г. па 2002 г. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя»[2]. Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру з 1989 г. Сябра СП СССР з 1977 году.

Першы верш апублікаваў у 1963 г. (газэта «Віцебскі рабочы»). У 1970 у калектыўным зборніку «Рунь» надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расейскіх, украінскіх, грузінскіх і летувіскіх паэтаў.

Пераклады з замежных моваў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Ян Гурэц-Расіньскі. Райская яблыня = Rajska jabłoń (пол.) / пераклад з польскай мовы Сяргея Законнікава. — Менск: Кнігазбор, 2006. — 149 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6824-13-3

Пераклады на замежныя мовы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]