Сяргей Сахараў
Сяргей Сахараў | |
Дата нараджэньня | 29 верасьня 1880 |
---|---|
Месца нараджэньня | Полацак, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 22 красавіка 1954 (73 гады) |
Месца сьмерці | Рыга, Латвійская ССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Юр'еўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | фальклярыст, этноляг, этнограф |
Навуковая сфэра | фальклярыстыка, этнаграфія, гісторыя |
Месца працы |
|
Вядомы як | дасьледнік народнай культуры беларусаў Латгаліі |
Сяргей Пятровіч Сахараў (29 верасьня 1880, Полацак — 22 красавіка 1954, Рыга) — гісторык праваслаўнай царквы, беларускі фальклярыст, этнограф, пэдагог.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1895 скончыў Віцебскую духоўную сэмінарыю, у 1911 — Юр’еўскі ўнівэрсытэт (Тарту). У 1911—1913 выкладаў у гімназіях і настаўніцкім інстытуце ў Віцебску, адначасова працаваў сакратаром Віцебскай навуковай архіўнай камісіі, потым інспэктарам народных школаў у Юр’еўскім павеце, дырэктарам-арганізатарам Люцынскай расейскай мескай гімназіі, загаднікам дашкольнага пададдзелу Люцынскага павятовага аддзелу народнай асьветы. 3 1921 да 1925 узначальваў Беларускі аддзел пры Міністэрстве асьветы Латвіі. У 1925—1932 дырэктар Дзьвінскай беларускай гімназіі, актыўны удзельнік культурна-грамадзкага жыцьця беларусаў у Латвіі.
Зьбіраць і публікаваць беларускую вусна-паэтычную творчасць пачаў у 1906. Апублікаваў шэраг гістарычна-этнаграфічных артыкулаў пра каменныя крыжы на Беларусі, пра старажытныя народныя музычныя інструмэнты, кнігадрукаваньне, вывучаў гістарычныя і культурныя сувязі беларусаў з прыбалтыйскімі народамі. Падрыхтаваў 4 выпускі «Народнай творчасьці латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў». Выступаў у друку з навукова-папулярнымі нарысамі, прысьвечанымі старажытнай Полаччыне, полацкаму князю Ўсяславу Брачыславічу, а таксама беларускім этнографам і фальклярыстам Паўлу Шэйну, Еўдакіму Раманаву, гісторыку Аляксею Сапунову. Рукапісы фальклёрна-этнаграфічных матэрыялаў і літаратурва-публіцыстычная спадчына Сяргея Сахарава зьберагаюцца ў бібліятэках НАН Беларусі, Латвіі і Летувы.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.