Вандроўкі па Вільні
Вандроўкі па Вільні | |
Жанр: | гід |
---|---|
Аўтар: | Лявон Луцкевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1998 |
Выдавецтва: | Рунь, Выдаветства таварыства беларускай культуры |
ISBN: | 9986-9228-2-8 |
"Вандроўкі па Вільні" - кніга Лявона Луцкевіча, прысьвечаная беларускім мясьцінам Вільні[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кніга-гід па беларускіх мясьцінах Вільні напісаная Лявонам Луцкевічам. Ён быў адным зь першых ініцыятараў адраджэньня беларускага культурнага жыцьця ў Вільні напрыканцы 80-ых гадоў. Публікаваўся ў летувіскім і беларускім друку, браў актыўны ўдзел у стварэньні беларускай прэсы ў Летуве. Быў аўтарам беларускіх перадачаў на Летувіскім радыё. Самым гарачым захапленьнем Лявона Луцкевіча была Вільня[2].
"Вандроўкі па Вільні" — вынік працы, якую аўтар зрабіў дзеля вывучэньня гісторыі беларускай Вільні. Аўтар не дачакаўся сваіх досьледаў у выглядзе асобнай кнігі. У канцы 1992 г. скарочаны варыянт "Вандровак" быў надрукаваны ў № 12 часопісу "Нёман" пад загалоўкам "Вільня"[3].
У 2016 годзе «Вандроўкі па Вільні» былі перавыдадзеныя ў менскім выдавецтве «Белпрынт» (фотаздымкі В. Савянкова, В. Арбатаўскаса, К. Атаманчыка)[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Луцкевіч Л. Вандроўкі па Вільні,Рунь Выдаветства таварыства беларускай культуры, Вільня, 1998, https://pawet.net/library/history/bel_history/_books/vilnia/%D0%9B%D1%83%D1%86%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%9B._%D0%92%D0%B0%D0%BD%D0%B4%D1%80%D0%BE%D1%9E%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D0%B0_%D0%92%D1%96%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%96.html
- ^ Сяргей Дубавец, "Вандроўкі па Вільні", Радыё Свабода, 9 жніўня 1998, https://www.svaboda.org/a/24866879.html
- ^ Сяргей Шупа пра «Вандроўкі па Вільні», Радыё Свабода, 20 чэрвеня 2017, https://www.svaboda.org/a/28568510.html
- ^ Ірына Шытыронак, Вільнюс, Вільня, Vilnius: вандроўкі ў гісторыю, Звязда, 05.07.2017, https://zviazda.by/be/news/20170705/1499282089-vilnyus-vilnya-vilnius-vandrouki-u-gistoryyu