Магілёўская даўніна
Выгляд
«Магілёўская даўніна́» (па-расейску: Могилёвская старина) ― зборнік дакумэнтаў і артыкулаў па гісторыі, этнаграфіі і археалогіі Магілёўшчыны, перадрукаваных з «Магілёўскіх губэрнскіх ведамасьцяў» за 1898-1903 гады. Выдадзены ў трох выпусках пад рэдакцыяй этнографа Е. Р. Раманава.
У выпусках зборніка апублікаваная Баркулабаўская хроніка, «Апісаньне Крычаўскага графства, або былога староства» А. Меера, мапу Магілёўскага намесьніцтва 1786 году, дакумэнты, нарысы й артыкулы па гісторыі Магілёва, Быхава, Воршы, Крычава й іншых гарадоў. Шмат этнаграфічнага матэрыялу: песьні, казкі, прыказкі, дзіцячыя гульні, народная мэдыцына. Паведамлялася пра археалягічныя знаходкі ў губэрні.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бандарчык В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Могилевская старина : Сборник статей «Могилевских губернских ведомостей». Вып.1. 1898 и 1899 гг. / под редакцией Е. Р. Романова. — Могилёв : Типография Губернского правления, 1900. — 87 с.
- Могилёвская старина : Сборник статей «Могилёвских губернских ведомостей». Вып. 2. 1900—1901 гг. / под редакцией Е. Р. Романова. — Могилёв : Типография Губернского правления, 1901. — 154 с.
- Могилёвская старина : Сборник статей «Могилёвских губернских ведомостей». Вып. 3. 1902—1903 гг. / под редакцией Е. Р. Романова. — Могилёв : Типография Губернского правления, 1903. — 127 с.
- Литература по истории Могилёва