Уладзімер Пруднікаў
| Уладзімер Пруднікаў | |
Уладзімер Пруднікаў | |
| Міністар культуры Летувы | |
|---|---|
| 2004 — 2006 | |
| Прэзыдэнт | Валдас Адамкус |
| Прэм’ер-міністар | Альгірдас Бразаўскас |
| Папярэднік | Рома Жакайцене |
| Наступнік | Ёнас Ючас |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 10 красавіка 1949 (76 гадоў) |
| Партыя | Партыя працы |
| Адукацыя | Летувіская музычная акадэмія |
| Сужэнец | Ніёла Раліта |
| Дзеці | Ева Пруднікава |
| Узнагароды | |
Уладзі́мер Пру́днікаў (па-летувіску: Vladimiras Prudnikovas; нар. 10 красавіка 1949, Вільня) — летувіскі сьпявак (бас) і грамадзка-палітычны дзяяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзяцінстве сьпяваў у хлапечым хоры «Ąžuoliukas». У 1979 скончыў Летувіскую музычную акадэмію (ЛМА), пасьля працаваў выкладчыкам у Летувіскім нацыянальным тэатры опэры й балету. У 1992 узначаліў катэдру сьпеваў ЛМА, а праз год стаў прафэсарам.
У 2004 уступіў у Партыю працы, быў абраным кіраўніком камісіі па культуры. У кастрычніку — сьнежні 2004 дэпутат сойму ад Партыі працы. Ад сьнежня 2004 міністар культуры ўва ўрадзе Альгірдаса Бразаўскаса. У 2006 звольнены праз абвінавачваньне ў растраце бюджэтных сродкаў. Узначальвае конкурс песьні «Dainų dainelės».
Жанаты зь Ніёлай Ралітай (піяністкай і дацэнтам ЛМА), мае дачку Еву.