Аляксей Гардзіцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аляксей Кузьміч Гардзіцкі (5 траўня 1934, в. Пугачова[1] Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва — 24 жніўня 1999) — беларускі літаратуразнаўца.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў берасьцейскім прадмесьці Пугачова. Скончыў аддзяленьне беларускай мовы і літаратуры Берасьцейскага пэдагагічнага інстытуту імя А. С. Пушкіна (1956). Працаваў завучам Мікашэвіцкага дзіцячага дому, сакратаром райкаму камсамолу, журналістам на Берасьцейшчыне. У 19591962 гг. — асьпірант, у 19621966 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры АН БССР. Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага камітэту Савету Міністраў БССР па друку. Сябра СП СССР (1970). З 1972 — літкансультант СП БССР.

Чалец КПСС[2].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З рэцэнзіямі і артыкуламі на літаратурныя тэмы пачаў выступаць у 1959 (берасьцейская абласная газэта «Заря»). Аўтар кніг дыялёгаў, інтэрвію, гутарак пра літаратуру «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Зразумець як сваё» (1977), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988). Напісаў літаратуразнаўчую працу «Пра майстэрства дэталі» (1969) і брашуру «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Выступаў і як аўтар празаічных мініяцюр і літаратурных эцюдаў. Складальнік зборніку «Беларускія савецкія паэты» (на грузінскай мове, Тбілісі, 1978), біябібліяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі савецкай Беларусі» (1981) і «Беларускія пісьменнікі: 1917—1990» (1994).

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ З 1979 у гарадзкіх межах Берасьця
  2. ^ Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Складальнік А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — С. 82, 83.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ад нас адышлі // Кантакты і дыялогі. 1999, № 9-10
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Пісьменнікі Савецкай Беларусі: Кароткі даведнік / Складальнік А. Гардзіцкі. — Мн.: Маст. літаратура, 1981. — 407 с.
  • Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.