Сяржук Вітушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяржук Вітушка
Siarzhuk Vitushka.jpg
Сяржук Вітушка ў 1989 годзе
Род дзейнасьці грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, пэдагог
Дата нараджэньня 10 красавіка 1965
Месца нараджэньня Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР
Дата сьмерці 2 ліпеня 2012 (47 гадоў)
Месца сьмерці Вільня, Летува
Месца пахаваньня Рагава
Альма-матэр Гістарычны факультэт БДУ
Занятак грамадскі дзеяч, пэдагог і гісторык
Жонка Людвіка Вітушкава (Кардзіс)
Дзеці Паўліна Вітушчанка

Сяржу́к Віту́шка (10 красавіка 1965, Чысьць, Маладэчанскі раён, БССР — 2 ліпеня 2012, Вільня, Летува) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч. Кіраўнік менскага таварыства «Талака», гісторык і пэдагог, аўтар казак для дарослых і дзяцей.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 10 красавіка 1965 году ў вёсцы Чысьць Маладэчанскага раёну. Скончыў прафэсійна-тэхнічную вучэльню, працаваў рабочым на заводзе «Інтэграл», паступіў на гістфак БДУ, які скончыў у 1989 годзе.

У 1986 годзе прыйшоў у моладзевы клюб «Талака», у 1987 абраны старшынём таварыства.

З 1991 году жыў у Вільні, дзе працаваў настаўнікам гісторыі ў віленскай беларускай школе імя Францішка Скарыны. Арганізатар і першы дырэктар адноўленага Віленскага Беларускага музэю імя Івана Луцкевіча. Выдаваў газэту «Vilnia i kraj» (1993). Актыўна супрацоўнічаў з радыёстанцыяй «Балтыйскія хвалі» і летувіскай дзяржаўнай тэлевізіяй. Як публіцыст, друкаваўся ў газэтах «Наша Ніва» і «Рунь». Быў іныцыятарам і арганізатарам беларускіх набажэнстваў у віленскай царкве Сьв. Мікалая на вул. Вялікай (Діджёю). Хварэў на цукроўку. Страціўшы зрок, не спыніў актыўнае дзейнасьці, у прыватнасьці, арганізоўваў «сьляпыя экскурсіі» для беларусаў па Вільні, пісаў казкі, п’есы-батлейкі, вершы і беларускія тэксты на мэлёдыі вядомых песень. У 2011 годзе ў Менску выйшла ягоная першая кніга «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі!», крыху пазьней паўтораная ў аўдыёварыянце.

Памёр 2 ліпеня 2012 году ў Вільні. Разьвітаньне прайшло ў Менску, у грэка-каталіцкай царкве. Пахаваны ў вёсцы Рагава[1].

Vitushka.jpg

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр Сяржук Вітушка. Наша Ніва (2 ліпеня 2012). Праверана 20 лістапада 2014 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]