Лявон Мурашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лявон Мурашка
Імя пры нараджэньні Леанід Адамавіч Мурашка
Род дзейнасьці Сьпевы
Дата нараджэньня 27 жніўня 1924
Месца нараджэньня вёска Сіняўка, Нясьвіскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Заходняя Беларусь, Польская рэспубліка
Дата сьмерці 9 сакавіка 2009
Месца сьмерці Вільня, Летува
Месца пахаваньня Сьвята-Эўфрасіньнеўскія могілкі
Грамадзянства Летува
Альма-матэр Летувіская акадэмія музыкі і тэатру
Занятак опэрны сьпявак
Бацька Адам Мурашка
Узнагароды Ляўрэат Маскоўскага конкурсу вакалістаў (1956)

Лявон Мурашка (1924; в. Сіняўка, цяпер Клецкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2009, Вільня) — беларускі і летувіскі опэрны сьпявак (бас), актыўны дзяяч беларускай дыяспары ў Летуве. Заслужаны артыст (1974) і дзяяч мастацтва Летувы (1984)[1].

У 1936 г., у 12-гадовым узросьце, перасяліўся разам зь сям’ёй у Вільню. Паводле парады кіраўніка хору Рыгора Шырмы паступіў Віленскую беларускую гімназію. Аднак навучацца давялося ў расейскай гімназіі, якую скончыў у 1943 годзе. Найбольш вядомымі асобамі сярод настаўнікаў былі кампазытар Канстанцін Галкоўскі, ксёндз Адам Станкевіч, опэрныя сьпевакі Бэноні (зь Ля Скаля) і Павал Пракапеня[1].

У 19441946 гадах быў салістам Дзяржаўнага ансамблю песьні і танцаў БССР. З 1946 году — салістам Летувіскай філярмоніі. Адначасна паступіў у Летувіскую дзяржаўную кансэрваторыю, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам опэрнага сьпевака Кіпрыяна Пятроўскага(ru) і прафэсара Канстанціна Галкоўскага. Скончыў кансэрваторыю ў 1950 годзе. У 19501988 гадах быў салістам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры й балету Летувіскай ССР. Выканаў звыш 60 музычных партыяў (Герман з опэры «Яўген Анегін», Качубей з опэры «Мазэпа»). У 1956 годзе стаў ляўрэатам усесаюзнага конкурсу вакалістаў у Маскве. Меў пасьпяховыя канцэртныя выступленьні ў Вугоршыне, Гішпаніі, Італіі, Нямеччыне, Польшчы, Румыніі, Чэхаславаччыне і Югаславіі. Звыш 20 год выкладаў сольныя сьпевы ў Віленскай дзяржаўнай кансэрваторыі[1].

Апошнія 20 гадоў жыцьця быў рэгентам архіерэйскага хору праваслаўнага Сьвята‑Духавага манастыра ў Вільні.

Кіраваў Згуртаваньнем беларускіх грамадзкіх суполак Летувы, быў сябрам Вялікай Рады ЗБС «Бацькаўшчына». Актыўна супрацоўнічаў зь беларускай амбасадай у Вільні.

Пахаваны на віленскіх Эўфрасіньнеўскіх могілках.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]