Перайсьці да зьместу

Дамінік Сямашка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дамінік Сямашка
лац. Daminik Siamaška
Сямашка ў 1932 годзе
Сямашка ў 1932 годзе
Міністар беларускіх справаў Летувы
1920 — 1922
Прэзыдэнт Антанас Сьмятона, Аляксандрас Стульгінскіс
Прэм’ер-міністар Казыс Грынюс, Эрнэстас Галванаўскас
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся16 жніўня 1878
Вільня, Расейская імпэрыя
Памёр27 лістапада 1932 (54 гады)
Коўна, Летува
Партыя
Узнагароды
ордэн Вялікага князя літоўскага Гедыміна

Дамінік Сямашка (16 жніўня 1878, Вільня, Расейская імпэрыя — 27 лістапада 1932, Коўна, Летува) — беларускі й летувіскі грамадзка-палітычны дзяяч.

У 18981901 гадах сябар замежнага зьвязу польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове й Цюрыху. У Парыжы быў сябрам студэнцкае арганізацыі «Сувязь». Пазьней выступаў за аднаўленьне Вялікага Княства Літоўскага ў межах на 1772 год са значнай аўтаноміяй для беларусаў. Быў зьвязаны зь віленскімі масонскімі ложамі «Літва» (ад 1911) і «Беларусь» (ад 1914). У сьнежні 1915 году ўвайшоў у склад Часовае Рады Канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага, у якой разам зь беларусамі дзейнічалі жыды й летувісы. Канфэдэрацыя выдала Ўнівэрсал, які абвяшчаў аднаўленьне гістарычнае Літвы. Быў аўтарам праекту стварэньня народнага ўнівэрсытэту імя Адама Міцкевіча.

Уваходзіў у Віленскую беларускую раду. 25 сакавіка 1918 году ў Менску ўдзельнічаў у пасяджэньні Рады Беларускае Народнае Рэспублікі, якая абвесьціла незалежнасьць БНР. У красавіку 1918 году прадстаўляў Віленскую беларускую раду ў перамовах зь Летувіскай Тарыбай, у выніку якіх беларусы дамагліся наяўнасьці 1/4 беларускіх месцаў у летувіскіх палітычных органах, Беласток і Бельск-Падляскі адышлі да Летувы, а беларускія землі атрымлівалі аўтаномію ў Летувіскай дзяржаве.

27 лістапада 1918 году разам зь іншымі пяцьцю беларускімі дзеячамі ўвайшоў у склад Тарыбы (у красавіку 1919 іх ужо было 9). Прадстаўляў Летуву на Парыскай мірнай канфэрэнцыі ў лютым 1919, выступаў за далучэньне да Летувы Віленшчыны й Гарадзеншчыны. У 1920 — лютым 1922 — міністар беларускіх справаў Летувы. Як «прадстаўнік беларускага насельніцтва Віленскай і Гарадзенскай губэрняў» браў удзел у перамовах Летувы з РСФСР у чэрвені — ліпені 1920, падчас якіх выступаў за Вялікую Летуву й дамагаўся ад Расеі перадачы ёй этнічна беларускіх земляў.

Пасьля сканчэньня палітычнае кар’еры працаваў у Летуве пажарнікам.

Папярэднік
Язэп Варонка
Міністар беларускіх справаў Летувы
19201922
Наступнік
Эрнэстас Галванаўскас