Язэп Варонка
Язэп Варонка | |
![]() | |
Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР | |
---|---|
1918 — 1918 | |
Міністар беларускіх справаў Летувы | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 (16) красавіка 1891 Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя |
Памёр: |
4 чэрвеня 1952 (61 год) |
Партыя: | |
Адукацыя: | |
Язэп Якаўлевіч Варонка (псэўданімы: Юрий Вегов, В. Полесскій[Крыніца?]; 4 красавіка 1891, Кузьніца, Сакольскі павет, Расейская імпэрыя — 4 чэрвеня 1952, Чыкага, ЗША) — беларускі палітычны дзяяч. Старшыня ўраду й міністар унутраных і замежных справаў БНР. Псэўданім — Агасьфер.
Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся 4 красавіка 1891 году ў вёсцы Кузьніца Сакольскага павету Гарадзенскай губэрні[1]. Быў вольным слухачом юрыдычнага факультэту Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Выключаны з-за нясплаты (1914). Удзельнічаў у другім «Усерасейскім студэнцкім зборніку» (1911). Быў супрацоўнікам пецярбурскай газэты «Воскресная вечерняя газета» (па-беларуску: «Нядзельная вечаровая газэта»), часопісаў «Зритель» (па-беларуску: «Глядач»), «Театральное обозрение» (па-беларуску: «Тэатральны агляд»), быў сакратаром рэдакцыі газэты «Столичные вести» (па-беларуску: «Сталічныя весьці») і сакратаром «Таварыства незалежных журналістаў»[2].
Палітычная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1917 годзе стаў сябрам ЦК Беларускай сацыялістычнай грамады. Прадстаўляў беларускія арганізацыі ў Асобай нарадзе для выпрацоўкі палажэньня аб выбарах ва Ўсерасейскі Ўстаноўчы сход.[3] У жніўні 1917 году прымаў удзел у Дзяржаўнай нарадзе ў Маскве.[4] Прадстаўляў беларускія інтарэсы ў Дэмакратычнай нарадзе ў Петраградзе з 14(27) верасьня па 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917, як прадстаўнік Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў. Быў абраны ў склад Дэмакратычнай Рады, што была пераўтворана ў Часовую Раду Расейскай рэспублікі (Перадпарлямэнт) [5][6][7][8], затым быў камісарам юстыцыі й ўнутраных справаў Вялікай беларускай рады (1917), старшынём і міністрам замежных справаў Народнага сакратарыяту БНР (1918); адзін з ініцыятараў абвяшчэньня БНР. З выхадам з ураду ў красавіку 1918 году Івана Макрэева ўзначаліў таксама міністэрства ўнутраных справаў. З расколам БСГ увайшоў у склад Беларускае партыі сацыялістаў-фэдэралістаў. У траўні-ліпені 1918 старшыня Рады Пяцёх, міністар унутраных і замежных справаў. У кастрычніку 1918 увайшоў у склад Рады Народных міністраў БНР як міністар унутраных справаў. Быў рэдактарам часопісу «Варта», газэты «Беларускі народ».
З 1918 году жыў у Коўне. Стаў міністрам беларускіх справаў ва Ўрадзе Летувіскай Рэспублікі (1918—1920), зь вясны 1921 старшыня беларускага Чырвонага Крыжа, з восені 1922 старшыня Беларускай грамады ў Коўне. Адначасова рэдактар беларускага часопісу «Часопісь» (Коўна, 1919—1920) і рэдактар-выдавец расейскамоўнай штодзённай газэты «Вольная Литва» (па-беларуску: «Вольная Літва») (чэрвень 1921 — люты 1922, зь перапынкамі)[9] і яе дадатку — часопісу «Зеркало» (па-беларуску: «Люстэрка») (1921). Свае вершы ў расейскамоўных выданьнях падпісваў псэўданімам Юрий Вегов.
Аўтар брашураў «Белорусский вопрос к моменту Версальской мирной конференции. Историко-политический очерк» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне да моманту Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гістарычна-палітычны нарыс») (Коўна, 1919), «Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. 2 выд.» (Коўна, 1920), «Gudų klausimas» (па-беларуску: «Беларускае пытаньне»).
Позьнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1923 зьехаў у ЗША, жыў у Чыкага. Узначальваў Беларуска-амэрыканскую нацыянальную асацыяцыю, быў адным з кіраўнікоў Беларуска-амэрыканскай нацыянальнай рады, выдаваў газэту «Беларуская трыбуна»[10][11], вёў беларускія й расейскія праграмы на радыё.
Памёр 4 чэрвеня 1952 году ў Чыкага. Пахаваны ў прыгарадзе Чыкага Рывэр Гроўв на могілках «Элмвуд могільнік і Маўзалей» [a].[12]
- Палітычная дзейнасьць
Першы склад Народнага Сакратарыята Беларусі, 17 чэрвеня 1918 году. Язэп Варонка трэці справа.
Дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі, 1918 год. Зьлева направа, сядзяць: Алесь Бурбіс, Янка Серада, Язэп Варонка, Васіль Захарка; стаяць: Аркадзь Смоліч, Пётра Крачэўскі, Кастусь Езавітаў, Антон Аўсянік, Лявон Заяц
Міністры пятага ўрада Літвы, 1919 год. У цэнтры сядзіць прэм’ер -міністар Эрнястас Галванаўскас. Міністар беларускіх спраў Літвы Язэп Варонка стаіць першы справа.
Папярэднік — |
Старшыня ўраду БНР 21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918 |
Наступнік Раман Скірмунт |
Папярэднік — |
Міністар замежных справаў БНР 21 лютага 1918 — 22 ліпеня 1918 |
Наступнік Антон Луцкевіч |
Папярэднік Іван Макрэеў |
Міністар унутраных справаў БНР красавік 1918—1918 |
Наступнік Кузьма Цярэшчанка |
Папярэднік — |
Міністар беларускіх справаў Летувы 1918—1920 |
Наступнік Дамінік Сямашка |
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Язэп Варонко. Беларуская справа да міравой нарады ў Вэрсалі. Гістарычна-палітычны нарыс. — Коўна: Т-ва імя Ф. Скарыны, 1919.
- J. J. Voronko. Gudų klausimas : Versalės Taikos Koferencijos metu : istorijos politikos rašinys. — Kaunas: F. Skorynos vardo Bendrovés, 1919. — 39 с.
- Я. Варонко. Беларускі Рух ад 1917 да 1920 году. Кароткі агляд. — Коўна: Т-ва імя Ф. Скарыны. Друкарня А. Бака і Х. Манкес. Коўна. Вуліца Арэшчыхі, 5., 1920. — 34 с.
- Іосифъ Воронко. Письма въ редакцію. Гражданинъ редакторъ. / Вадим Белов // Свободное слово. Ежедневная демократическая національная газета : газэта. — Ревель: Прогрессъ, 31.05.1921. — № 35. — С. 4.
- Варонка, Язэп. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году: кароткі агляд. — Выд. 2-е. Рэпрынтнае выд. Коўна, 1920 Друкарня А. Бака і Х. Манкес. — Менск: Беларускае таварыства «Адраджэньне», 1991. — 29 с. — 1000 ас.
- Язэп Варонка. «Хрыстос ўваскрос!…» З «Маіх успамінаў». (Беларус-вайсковы, Коўна. 1922, 16 крас.) // Скарыніч : літаратурна-навуковы альманах. — Менск: Беларускі кнігазбор, 1999. — № 4. — С. 207—209. — ISBN 985-6318-66-1.
- Лявон Юрэвіч. Наш першы: Язэп Варонка. / Натальля Гардзіенка (рэдактар нумару) // Запісы БІНіМ : навуковы часопіс беларускае эміграцыі. — Нью-Ёрк — Менск: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, 2011. — Т. 34. — С. 563—584.
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Элмвуд могільнік і Маўзалей па-ангельску: Elmwood Cemetery and Mausoleum, 2905 Thatcher Avenue, River Grove. IL60171. USA
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Лявон Юрэвіч. Наш першы: Язэп Варонка // Запісы = Zapisy. — Нью-Ёрк-Менск: БІНІМ, 2011. — Кн. 34. — С. 563—584.
- ^ Весь Петроград на 1917 год.. — Петроград: Издание А.С.Суворина., 1916. — С. 138. — 884 с..
- ^ Зьміцер Жылуновіч, Язэп Варонка. Статут аб выбарах у Устаноўны збор : (пастанова Часовага ураду аб зацьвярджэньні раздзелу I Статуту аб выбарах у Устаноўны збор). Усерасійская па справам аб выбарах у Устаноўны збор камісія ; ператлумачыў з даручэньня Усерасійскай па справам аб выбарах у Устаноўны збор камісіі Зьмітро Жылуновіч ; зацьвярдзіў сябрук Асобай парады для загатоўкі праекту Статуту аб выбарах у Устаноўны збор Язэп Варонка. — Петраград: 1917. — 16 с.
- ^ Ізвѣщенія. 22 авг. въ 7 ч. веч. въ помѣщеніи «Бѣлорусской Соціалистической Грамады» (Знаменская ул. 36, кв. 54), состоится общее собраніе всѣхъ членовъ «Б. С. Г.» и сочувствующихъ, на которомъ будутъ сдѣланы слѣдующіе доклады: 1. Члена Особаго Совѣщанія—1. Я. Воронко на тему «Государственное Совѣщаніе въ Москвѣ и національный вопросъ». II. Старшины «Б. С. Г».—Д. Ф. Жилуновича—«Конференція Национально-Соціалистическихъ Партій». III. I. А. Лавриновича—Центральная Бѣлорусская Рада въ Минскѣ. / Фёдар Дан // Извѣстія Петроградскаго Совѣта Рабочихъ и Солдатскихъ Депутатовъ. : газэта. — Копейка, 22.08.1917/02.09.1917. — № 150. — С. 12.
- ^ Демократическое совѣщаніе. Засѣданіе 22 сентября. / Ф. А. Степунъ // Армія и Флотъ Свободной Россіи(Русскій инвалид) : газэта. — Петроградъ: 23 верасьня(6 кастрычніка) 1917. — № 218. — С. 2.
- ^ Руднева С.Е. Демократическое совещание (сентябрь 1917 г.): История форума.. — Москва: Наука, 2000. — С. 151-153. — 256 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-010200-8
- ^ Дѣйствія правительства. Объ учрежденіи Временнаго Совѣта Россійской Республики. / М. Б. Войцеховичъ // Вестник Временного правительства : газэта. — Петроград: 1917, 03 окт. (16 окт.). — № № 167(213). — С. 1.
- ^ Руднева С.Е. Предпарламент. Октябрь 1917 г.: опыт исторической реконструкции.. — Москва: Наука, 2006. — 279 с. — 500 ас. — ISBN 5-02-035534-8
- ^ Открыта подписка на ежедневную литературную, общественно-политическую и экономическую газету на русскомъ языкѣ Вольная Литва / Вадим Белов // Свободное слово. Ежедневная демократическая національная газета : газэта. — Ревель(Талін): Прогрессъ, 10.06.1921. — № 44. — С. 4.
- ^ «Белорусская трибуна»—Государственная публичная историческая библиотека России.
- ^ Некалі пісалі (са старых газэтаў). Беларускае жыцьцё ў Амэрыцы: Беларусы — сапраўдныя лідэры нашай старой эміграцыі ў Амэрыцы. // Весткі й Паведамленьні : Нью-Ёрскага аддзелу Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня. — 2011. — № 10—11 (547—548). — С. 3.
- ^ Анатоль Сідарэвіч Знойдзеная магіла кіраўніка ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі Язэпа Варонкі / Андрэй Дынько // Наша Ніва : газэта. — Менск: 25 лютага 2018.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 120 гадоў з дня нараджэння Язэпа Варонкі. // Наша слова : газэта. — 13 красавіка 2011. — № 15 (1010). — С. 1.
- С. С. Рудовіч. «Варонка Язэп» / М. В. Біч і інш. // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн.. — Мінск: БелЭн., 1994. — Т. 2. — С. 223, 224. — ISBN 5-85700-073-4..
- С. С. Рудовіч. «Варонка Язэп» / Г. П. Пашкоў і інш. // Беларуская энцыкляпэдыя. У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым.. — Мінск: БелЭн., 1997. — Т. 4. — С. 12. — ISBN 985-11-0035-8..
- Дарота Міхалюк. Урад БНР Язэпа Варонкі: унутры- і знешнепалітычная дзейнасць. / Андрэй Казакевіч // Палітычная сфера : часопіс. — Вільня: 2012. — № 18–19 (1–2). — С. 203-219. — ISBN ISSN 1819-3625.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Язэп Варонка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Артыкул на slounik.org, бел.
- Язэп Варонка ў Балтыйскім архіве, руск.
- Нарадзіліся 16 красавіка
- Нарадзіліся ў 1891 годзе
- Памерлі 4 чэрвеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Чыкага
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Беларускія журналісты
- Беларусы ў Летуве
- Амэрыканцы беларускага паходжаньня
- Прэм’ер-міністры БНР
- Міністры замежных справаў БНР
- Міністры ўнутраных справаў БНР
- Міністры асьветы БНР
- Міністры нацыянальнасьцяў БНР
- Міністры беларускіх справаў Летувы