Уладзімер Пракулевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Пракулевіч
Род дзейнасьці беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, журналіст, юрыст
Дата нараджэньня 2 сьнежня 1887(1887-12-02)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 жніўня 1938(1938-08-20) (50 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, публіцыст

Уладзімер Пракулевіч (сьнежань 1887, в. Красналукі Барысаўскі павет, Менская губэрня — 20 жніўня 1938, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, журналіст, юрыст.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сьнежні 1887 году ў в. Красналукі Барысаўскага павету Менскай губэрні (цяпер Чашніцкі раён Віцебскай вобласьці). Скончыў Смаленскую гімназію. У 1912 годзе скончыў юрыдычны факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэту. Падчас вучобы быў сакратаром марксісцкага часопісу «Возрождение», загадчыкам аддзела хронікі ў газэце «Копейка». Прымаў удзел у працы РСДРП і Бунду[1]. З 1912 працаваў у Менскай казённай палаце, з 1914 у Менскім акруговым судзе.

Пад час Першай сусьветнай вайны зьехаў у Маскву. Рахункавод у структуры Ўсерасейскага камітэту земскіх і гарадзкіх саюзаў па забесьпячэньні войска. Вярнуўся ў Менск у ліпені 1917. У 1918 абраны старшынём Слуцкага зьезда міравых судзьдзяў. У 1919—1920 гадах — міравы судьдзя мястэчка Вызна (цяпер Чырвоная Слабада). Прыхільнік Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў. З прыходам савецкай улады — судзьдзя ў Слуцку.

На зьезьдзе Случчыны абраны старшынём Беларускай рады Случчыны. Адзін з кіраўнікоў Слуцкага збройнага чыну 1920. У 1921 годзе пераехаў у Вільню. Уваходзіў у склад Беларускага нацыянальнага камітэту ў Вільні. З-за ўзмоцненай агітацыі супраць выбараў у Віленскі Сойм ў ночы з 19 на 20 студзеня 1922 году арыштаваны польскімі ўладамі ў ліку 33 беларускіх і летувіскіх актывістаў. Знаходзіўся ў вязьніцы. Дзякуючы ціску Летувы ў лютым 1922 году перададзены летувіскаму боку.

Пасьля дэпартацыі жыў у Коўне. Са жніўня 1923 году — дзяржаўны сакратар урада БНР на чале з Аляксандрам Цьвікевічам, разам зь якім пераехаў у Прагу. На Бэрлінскай беларускай канфэрэнцыі адзін з падпісантаў рэзалюцыі аб ліквідацыі незалежніцкага ўраду[2].

З траўня 1926 году — у БССР. Працаваў у Дзяржаўнай бібліятэцы БССР сакратаром бібліяграфічнай камісіі Інбелкульта і БелАН. Арыштаваны ДПУ БССР 19 ліпеня 1930 году па справе «Саюза вызваленьня Беларусі». Пастановай Калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1932 году сасланы на 5 гадоў у Перм. Зноў арыштаваны УНКВД у Сьвярдлоўскай вобласьці 9 студзеня 1938 году і 10 ліпеня 1938 году асуджаны да расстрэлу. Расстраляны 20 жніўня 1938 году.

Па першым прысудзе рэабілітаваны 10 чэрвеня 1988 году, па другім — 26 красавіка 1989 году.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «Слуцкі збройны чын 1920 ў дакумантах і ўспамінах», Менск 2006
  2. ^ Імёны Свабоды: Уладзімер Пракулевіч

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]