Беларусь (1919, Менск)
«Белару́сь» | |
Тып | гаспадарча-літаратурная |
---|---|
Заснавальнік | Ядзьвіга Луцэвіч |
Выдавец | Часовы беларускі нацыянальны камітэт |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Язэп Лёсік |
Заснаваная | 21 кастрычніка 1919 (105 гадоў таму) |
Закрытая | 9 ліпеня 1920 (104 гады таму) |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | Менск |
«Белару́сь» — штодзённая палітычна-эканамічная і літаратурная газэта нацыянальна-дэмакратычнага кірунку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выдавалася на беларускай мове ў Менску (21 кастрычніка 1919 — 9 ліпеня 1920). Рэдактар-выдавец у 1919 Ядзьвіга Луцэвіч, ад 1920 рэдактар Язэп Лёсік, выдавец — Часовы беларускі нацыянальны камітэт, ад 12 сакавіка 1920 прадстаўнік БНК Кузьма Цярэшчанка. Газэта лічылася пераемніцай газэты «Звон» (27 нумароў улучаны ў суцэльную нумарацыю). №№: 1919, № 1 (28) (21 кастр.) — 56 (83) (31 сьнеж.); 1920, № 1—146 (9 ліп.). Неаднаразова канфіскоўвалася польскімі ўладамі, выходзіла зь «белымі плямамі» цэнзуры. Адстойвала ідэю сувэрэннае, непадзельнае і незалежнае Беларусі.
Тэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьвівала традыцыі газэты «Наша ніва», аб’ядноўвала нацыянальныя палітычныя партыі й групоўкі, якія адстойвалі ідэю сувэрэннай, непадзельнай і незалежнай Беларускай Рэспублікі ў этнаграфічных межах беларускага народа. Разнастайныя матэрыялы газэты — ад рэдакцыйных артыкулаў і літаратурных твораў да карэспандэнцый з гарадоў, мястэчак і вёсак — зьнітоўвала ідэя адраджэньня Беларусі, яе дзяржаўнасьці й культуры, народнай гаспадаркі, самабытнага духоўнага аблічча нацыі. Разнастайныя матэрыялы былі прысьвечаны арганізацыі беларускай арміі. Шмат месца газэта адводзіла барацьбе за стварэньне беларускіх школ. Асаблівае значэньне надавалася працоўнай каапэрацыі, якая, на думку сацыялістычнага крыла аўтарскага калектыву газэты, прывядзе Беларусь да дэмакратычнага сацыялізму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Газеты Беларусі, 1776—1975: Рэтрасп. бібліягр. паказ. / Склад. Л. М. Няхайчык і інш.; Навук. рэд. В. У. Скалабан. — Менск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003. — С. 10 (№ 66). — 322 с. — 700 ас. — ISBN 985-6020-28-X
- Конан У. М.. «Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 С. 484—486.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Газэта Беларусь у зборы Беларускай Інтэрнэт-Бібліятэкі «Камунікат.org»