Віктар Вальтар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Віктар Вальтар
Waltar 1.jpg
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Янка Палын
Нарадзіўся 28 ліпеня 1902
Дзьвінск
Памёр 4 красавіка 1931
Дзьвінск
Пахаваны Дзьвінск
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, паэт, публіцыст,перакладнік, раманіст
Гады творчасьці 1923-1931
Кірунак паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад, раман
Жанр Рэалізм
Мова беларуская
Дэбют «Аднабочнікі» // «Крывіч». 1923, № 4, 5
Значныя творы Роджаныя пад Сатурнам
Прэміі няма
Творы на сайце Knihi.com

Ві́ктар Бэнэды́ктавіч Ва́льтар (15 (28) ліпеня 1902, Дзьвінск4 красавіка 1931, Дзьвінск) — беларускі празаік, перакладнік, публіцыст, раманіст і паэт.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і краўца. У часе Першай сусьветнай вайны разам зь сям’ёй быў бежанцам. Вучыўся ў Харкаўскім рэальным вучылішчы, па вяртаньні на радзіму ў 1921 — у расейскай гімназіі. У жніўні 1922 закончыў Беларускія дзяржаўныя аднагадовыя настаўніцкія курсы. Пры падтрымцы беларускай дыяспары (найперш Кастуся Езавітава і Сяргея Сахарава) стаў стыпэндыянтам чэскага ўраду і трапіў у Прагу, дзе паступіў на каморніцкі факультэт Чэскага вышэйшага тэхнікума. Праз тры гады захварэў на сухоты і, ня скончыўшы вучобы, вярнуўся на радзіму.

У 1926—1931 працаваў у беларускіх школах Латвіі: у Плейках, Келаве, Дзьвінску. З 1930 быў дырэктарам Дадатковай беларускай школы ў Рызе. Памёр 4 красавіка 1931 і быў пахаваны ў Дзьвінску на каталіцкіх могілках.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у 1923 нарысам «Аднабочнікі», які пад псэўданімам Янка Палын быў надрукаваны ў ковенскім часопісе «Крывіч» (№ 4, 5). У 1924 у праскай газэце «Студэнцкая думка» апублікаваў абразок «Песьня глядыятараў». Быў актыўным супрацоўнікам газэты «Голас беларуса», апублікаваў вершы ў калектыўным зборніку «Першы крок» (Рыга, 1926), альманаху «Замежная Беларусь», часопісах «Родныя гоні», «Наша доля» і «Новы Шлях». У 1930 газэта «Наша доля» апублікавала яго апавяданьне «З-за сена», а ў 1932 пад назваю «Лесьнікова сена» яно выйшла асобнаю кнігаю ў Рызе.

Напісаны ў 1920-х раман «Роджаныя пад Сатурнам» быў апублікаваны толькі ў 19911992 гадох у газэце «Голас Радзімы».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пашкевіч, А. Беларуская планіда Віктара Вальтара // Роднае слова. — 2002. — № 7. — С. 28.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Віктар Вальтарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў