Беларуская хата (Латвія)
Выгляд
Беларуская хата | |
Дата ўтварэньня | 1926 год |
---|---|
Дата спыненьня існаваньня | 1936 год |
«Белару́ская ха́та» ў Латвіі — культурна-асьветнае таварыства беларускай інтэлігенцыі ў 1924—1936 гадах[1].
Асноўныя мэты: гуртаваньне беларускай меншасьці ў Латвіі, далучэньне яе да латыскага і адначасова разьвіцьцё беларускай культуры. Мела аддзелы ў местах: Дзьвінску, Лібаве, Люцыне.
Па ініцыятыве «Беларускай хаты» створаны прыватная беларуская школа, дзяржаўныя беларускія 2-гадовыя настаўніцкія курсы з інтэрнатам, 2-я гарадзкая 6-клясная беларуская школа, прыватная дадатковая вячэрняя школа для дарослых, драматычная студыя «Таварыства беларускага тэатру» ў Рызе, беларускі дзіцячы сад у Дзьвінску, бібліятэкі і гурткі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У. М. Міхнюк. «Беларуская хата» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7. — С. 430.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У. М. Міхнюк. «Беларуская хата» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7. — С. 430.