Беларуская эміграцыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Беларуская дыяспара»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
5-ы Зьезд беларусаў сьвету ў Менску, 2009

Беларуская дыяспара — гэта супольнасьць людзей беларускага паходжаньня, якія пражываюць за межамі Рэспублікі Беларусь. На 16 траўня 2007 году ў замежжы пражывала больш за 3,5 мільёну беларусаў, налічвалася каля 200 грамадскіх аб’яднаньняў у месцах іх шчыльнага пражываньня[1].

Па зьвестках розных даследаваньняў, колькасьць людзей, якія складаюць беларускую дыяспару, знаходзіцца паміж 2,5 і 3,5 мільёнамі. Гэтая лічба ўключае ў сябе нашчадкаў эканамічных эмігрантаў зь Беларусі канца XIX стагодзьдзя і пачатку XX стагодзьдзя, эмігрантаў часоў Другой сусьветнай вайны, а таксама эмігрантаў з хвалі, якая пачалася ў 1990-х гадах. Іншая група беларускай дыяспары — людзі, якія мігравалі ў СССР да 1991 году і якія пасьля яго скасаваньня сталі жыхарамі іншых постсавецкіх краінаў. Асобную групу складаюць звычайна зьвязаныя зь беларускай дыяспарай карэнныя беларускія меншасьці, якія пражываюць на межах Беларусі з Польшчай, Летувой і Расеяй.

Асобную групу эмігрантаў зь Беларусі ўтвараюць беларускія габрэі, якія стварылі значныя абшчыны ў ЗША і Ізраілі.

Існуе тэндэнцыя да скарачэньня колькасьці людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як беларусы паводле афіцыйных перапісаў.

Найбуйнейшыя і найбольш арганізаваныя беларускія дыяспары існуюць у Расеі, Украіне, Польшчы, ЗША, Канадзе, Вялікабрытаніі, Летуве і іншых краінах Балтыі.

Аб’яднаньне беларусаў сьвету ў Менску зьяўляецца міжнароднай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае людзей беларускага паходжаньня з усяго сьвету. Урад нядоўгай Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнаньні з 1919 году і дзейнічае ў якасьці цэнтру кансалідацыі для многіх беларусаў за мяжой, асабліва ў Паўночнай Амэрыцы і Заходняй Эўропе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Беларуская эміграцыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў