Яўген Аніська
Выгляд
Яўген Аніська | |
Дата нараджэньня | 1910 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1996 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы |
|
Занятак | настаўнік, выдавец |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз |
Яўген (Аўген) Аніська (1910, в. Шальціны каля Друі — 1996, Польшча) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
Скончыў школу ў Мілашове[1]. Вучыўся ў Друйскай гімназіі, скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Сябра Беларускага студэнцкага саюзу[2]. З чэрвеня 1932 па лістапад 1933 — сакратар БСС.
Быў рэдактарам і выдаўцом у Вільні часопісу «Золак» (1933—1936).
Працаваў настаўнікам гісторыі ў беларускай гімназіі ў Індры (Латвія)[3]
Пасьля вайны жыў у Польшчы, быў настаўнікам беларускай мовы ў пачатковай школе Ягуштове пад Бельскам. Быў старшынёй гуртка БГКТ у Ягуштове. Быў гурток пад наглядам Бельскага павятовага аддзелу.
Памёр у 1996 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ідолты. гісторыя
- ^ Антон Луцкевіч. Таварыства беларускай школы на лаве падсудных(недаступная спасылка) // Наша Слова. № 20 (1483), 13 траўня 2020.
- ^ Нэкралёг пра краязнаўца Язэпа БУНТА, Міёрскія навіны, 22-09-2016
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навучаў нацыянальнаму гонару. Успаміны Швэда пра Яўгена Аніську. Ніва 20-06-1999