Перайсьці да зьместу

Гаўрыла Гарэцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гаўрыла Гарэцкі

лац. Haŭryła Harecki
Дата нараджэньня 28 сакавіка (10 красавіка) 1900 або 1900[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 лістапада 1988(1988-11-20) або 1988[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак эканаміст, геоляг, географ, дэмограф, археоляг, грамадзкі дзяяч, лексыкограф
Навуковая сфэра чацьверыковая геалёгія[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар геоляга-мінэралягічных навук[d]
Дзеці Радзім Гарэцкі
Узнагароды
Гаўрыла Гарэцкі (зьлева) разам са сваім братам Максімам Гарэцкім, 1926
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Гарэцкі.

Гаўры́ла Іва́навіч Гарэ́цкі (10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1900, вёска Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні[2] — 1988 (20) лістапада, Менск) — вядомы беларускі геоляг, географ, эканаміст, адзін з заснавальнікаў і акадэмік (1928) Беларускай акадэміі навук, дырэктар Беларускага навукова-дасьледчага інстытуту сельскай і лясной гаспадаркі. Доктар геоляга-мінэралягічных навук (1946), заслужаны дзяяч навукі Беларусі. Брат Максіма Гарэцкага.

Нарадзіўся 10 красавіка [ст. ст. 28 сакавіка] 1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні.

У 1917—19 супрацоўнічаў з Беларускай сэкцыяй студэнтаў Горацкага сельскагаспадарчага інстытуту.

Упершыню арыштаваны АДПУ у верасьні 1922 у Маскве, ды празь месяц вызвалены.

24 ліпеня 1930 году арыштаваны ДПУ БССР па справе «Працоўнай сялянскай партыі». 6 сьнежня пазбаўлены званьня акадэміка. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 30 траўня 1931 як "кіраўнік контррэвалюцыйнай арганізацыі «Працоўная сялянская партыя» да вышэйшае меры пакараньня. 6 чэрвеня 1931 прысуд заменены на 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлягер НКВД Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены датэрмінова 5 кастрычніка 1934.

Працаваў у геалягічных экспэдыцыях Гідрапраекту СССР.

Зноў арыштаваны у кастрычніку 1937, праз тры месяцы вызвалены. У 1938 годзе арыштаваны яшчэ раз. 8 траўня 1938 асуджаны да расстрэлу. Больш за год ён прабыў у турме, але цудам застаўся жывым.

Жыў у розных мясьцінах Расеі, праводзіў інжынэрна-геалягічныя дасьледаваньні перад узьвядзеньнем гідратэхнічных збудаваньняў: Цымлянская, Горкаўская, Ніжне-Камская ГЭС і іншыя.

Рэабілітаваны 22 красавіка 1958 году ваенным трыбуналам БВА. У ліпені 1965 адноўлены ў званьні акадэміка. У 1969 з сям’ёй прыехаў ў Менск.

З 1969 да 1985 — загадчык аддзелу (з 1977 лябараторыі) геалёгіі і палеапатамалёгіі антрапагену Інстытуту геахіміі і геафізыкі АН БССР.

У 1914 паступіў у Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню[3].

У 1924 скончыў Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію.

З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 акадэмік АН БССР.

У 1946 — доктар геоляга-мінэралягічных навук.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навуковыя дасьледаваньні прысьвечаныя эканамічнай геаграфіі, геалёгіі антрапагену і інжынэрнай геалёгіі.

Распрацаваў асновы палеапатамалёгіі — навукі пра рэкі мінулага.

Апублікаваў больш за 160 навуковых працаў — па фальклёры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай лясной гаспадаркі, археалёгіі.

Адзін са стваральнікаў расейска-беларускага слоўніка.

Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі СССР (1971), Дзяржаўнае прэміі БССР (1986).

Малодшы брат пісьменьніка Максіма Гарэцкага.

Быў жанаты, меў двух сыноў. Адзін зь іх — вядомы вучоны-геоляг Радзім Гарэцкі, другі — пэдагог і навуковец, аўтар Буквароў, па якіх вучыліся па ўсім СССР Усяслаў Гарэцкі.

Падчас Другой сусьветнай вайны загінулі тры пляменьнікі Гаўрылы Гарэцкага: Уладзімер Парфіраў, Віктар Іванаў і сын Максіма Гарэцкага Леанід.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ а б нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.)Library of Congress.
  2. ^ цяпер у Амсьціслаўскім раёне Магілёўскай вобласьці
  3. ^ Сяргей Макарэвіч Месца знаёмства – Горкі Гісторыя. Сайт горада Вілейка. Праверана 11 красавіка 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]