I зьезд беларусаў сьвету

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Марка прысьвечаная Першаму зьезду беларусаў сьвету

Першы зьезд беларусаў сьвету. Адбыўся 8—10 ліпеня 1993 г. у Менску ў будынку Тэатру опэры і балету. Прысутнічала 996 дэлегатаў ад беларускіх арганізацыяў зь Беларусі і беларускіх суполак з замежжа. Арганізаваны Згуртаваньнем беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Мэта зьезду: аб’яднаньне беларусаў сьвету і арганізацыйнае афармленьне сусьветнай беларускай супольнасьці, як новай грамадзкай структуры на карысьць нацыянальнага адраджэньня і будаўніцтва самастойнай беларускай дзяржавы.

Пасьля прыняцьця шэрагу зваротаў і дэклярацыяў зьезд працаваў як кангрэс ЗБС «Бацькаўшчына», на якім былі абраныя новы кіраўнічы орган — Вялікая рада з прадстаўнікоў беларускіх арганізацыяў Беларусі і замежжа (97 чалавек), а таксама прэзыдэнт ЗБС (Радзім Гарэцкі) і старшыня Рады (Ганна Сурмач). У адпаведнасьці з праграмай зьезду праведзены сустрэчы яго ўдзельнікаў з грамадзкасьцю Беларусі, Купальле на Стаўбцоўшчыне і ў вёсцы Баркалабава (Быхаўскі раён), Нарачанскі форум для дзяцей і моладзі, выстаўка твораў мастацтва зь Беларусі і замежжа.

Колькасьць дэлегатаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 486 дэлегатаў з замежжа: Ангельшчыны, Аргентыны, Аўстрыі, Аўстраліі, Бэльгіі, Нямеччыны, ЗША, Канады, Польшчы, Францыі, Чэхіі, Швэйцарыі, Расеі, Украіны, Малдовы, Туркмэніі, Казахстану, Кіргізіі, Узбэкістану, Эстоніі, Летувы, Латвіі.
  • 510 дэлегатаў зь Беларусі
  • больш за 200 чалавек гасьцей.

Выніковыя дакумэнты зьезду[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Зварот беларусаў замежжа, удзельнікаў Першага зьезду беларусаў сьвету
  • Зварот да беларускага народу
  • Дэклярацыя аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва
  • Зварот да Парлямэнту і Ўраду Рэспублікі Беларусь
  • Заява ўдзельнікаў Першага зьезду беларусаў сьвету па вайсковаму пытаньню
  • Рэзалюцыя “Аб падтрымцы дзейнасьці ЗБС “Бацькаўшчына”
  • Пастанова аб Радзе прадпрымальнікаў
  • Рэзалюцыя аб падтрымцы беларускай рэдакцыі радыё «Свабода»
  • Зварот да Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленьні мэмарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сурмач, Ганна. Першы з’езд беларусаў свету / Ганна Сурмач // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 5: М—Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 590 с. — С. 479. — ISBN 985-11-0141-9.