Перайсьці да зьместу

Ліцьвінства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Літвінізм»)
Падзел Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з мапы 1770-х гадоў: Сапраўдная Літва (анг. Lithuania Proper) складаецца зь «Літоўскіх ваяводзтваў» і «Літоўскай або Белай Русі», тым часам Жамойць падаецца асобна ад Літвы — паміж роднаснымі жамойтам Інфлянтамі і Курляндыяй

Ліцьві́нства, ліцьвіні́зм (таксама літві́нства, літвіні́зм) — шырокая гістарыяграфічная, культурная і грамадзка-палітычная плынь, якая грунтуе гісторыю Беларусі на спадчыне Вялікага Княства Літоўскага і акцэнтуе беспасярэднюю повязь паміж гістарычнымі ліцьвінамі і сучаснымі беларусамі. Складовая частка беларускага нацыяналізму, таксама можа разглядацца як рэгіянальная самаідэнтыфікацыя або як этап у разьвіцьці беларускага народа і Беларусі[1].

Фрагмэнт мапы Рэчы Паспалітай, паводле якой назвы «Літва» і «Літоўская або Белая Русь» накладаюцца адна на адну, тым часам Жамойць падаецца асобна

Гісторыкі Сяргей Абламейка і Аляксандар Краўцэвіч зьвяртаюць ўвагу на тое, што ліцьвінства ня можа быць альтэрнатывай беларускасьці, бо ёсьць яе неад’емнай складовай часткай. Проціпастаўляць іх — значыць дэструктыўна перакручваць рэальную гісторыю і этнагенэз беларусаў[2][3]. Як падкрэсьлівае гісторык Уладзімер Арлоў у кнізе «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае», «Мы — беларусы, але мы і ліцьвіны, спадкаемцы гісторыі і культуры магутнай эўрапейскай дзяржавы — Вялікага Княства Літоўскага»[4]. Адзначаецца, што літоўшчына (таксама літоўскасьць, ліцьвінскасьць[5]) — гэта тое, што абумоўлівае адрознасьць беларускай гісторыі і традыцыяў ад расейцаў, палякаў і ўкраінцаў[6]

Першы пісьмовы ўпамін Літвы (лац. «Litua» — чытаецца як «Літва»), 1009 г.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Існуе некалькі тэорыяў паходжаньня гістарычных ліцьвінаў: «заходнеславянская» — ад племяннога зьвязу люцічаў (Вацлаў Пануцэвіч[7], Павал Урбан[8], Алесь Жлутка[9] ды іншыя), «усходнегерманская» (Алёхна Дайліда[10]), а таксама «балтыйска-славянскага сымбіёзу» з паступовай мірнай і ахвотнай славянізацыяй мясцовага балтыйскага насельніцтва (Мікола Ермаловіч[11], Аляксандар Краўцэвіч[12][13] ды іншыя). Бытаваньне ў старажытных рускіх крыніцах адно формы Литва фактычна зьняпраўджвае высунутую ў рэчышчы палітыкі летувізацыі гіпотэзу пра запазычаньне гэтай назвы зь летувіскага Lietuvа[14].

У XIV—XVII ст. назва «ліцьвіны» тэрытарыяльна ахоплівала амаль усе землі Беларусі[15]. У XVI ст. літвой (ліцьвінамі) стабільна вызначалі сябе баяры Вялікага Княства Літоўскага[16]. Умацаваньне гэтай формы самасьвядомасьці адбылося па аб’яднаньні Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім у Рэч Паспалітую, якая разглядалася як аб’яднаньне «двух народаў» (палякаў і ліцьвінаў). Па ўтварэньні Рэчы Паспалітай магнаты і шляхта Вялікага Княства Літоўскага доўгі час падкрэсьлівалі, што яны менавіта ліцьвіны, чым выказвалі даволі высокі ўзровень дзяржаўна-нацыянальнай самасьвядомасьці[17][18]. У XVI—XVII стагодзьдзях назва ліцьвіны стала найбольш абагульняльнай этнанімічнай формай самасьвядомасьці беларускага народа і адлюстроўвала найбольш шырокі ўзровень яго нацыянальнай кансалідацыі[19][20].

Да XVII стагодзьдзя за часткай земляў Літвы замацавалася назва Белая Русь: напрыклад, «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[a], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[23]. У запісах маскоўскіх вайсковых пісараў XVII стагодзьдзя дзеля азначэньня праваслаўнай веры тых палонных ліцьвінаў, якія былі праваслаўнымі (у адрознасьць ад ліцьвінаў-каталікоў[b]), ужывалася назва «беларусцы»[25]: «белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин, Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую» (1623—1624 гады)[26]; «…Давыдко Кученин в роспросе сказался: родом литвин белорусец Витепского повету»[27]; «…в роспросе Васька [Степанов] сказался: родом литвин белорусец Шменского повету»[28] (абодва 1627 год); «…Матюшка [Михайлов] в роспросе сказался: родом он литвин, белорусец Мстиславского повету <…> жена его Полашка сказалась: родом литовка, белоруска Мстиславского ж повету»[29]; «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин, белорусец, Дубровенского повету» (1645 год)[30]. Адукацыйны атляс Рэчы Паспалітай і Прусіі прафэсара Маскоўскага ўнівэрсытэту Філіпа Дыльтэя(ru) (выйшаў з друку ў 1775 годзе на францускай і расейскай мовах) падзяляў усё Вялікае Княства Літоўскае на «ўласна Літву»[c] і Жамойць, прытым «уласна Літва» ўлучала ў сябе «Белую Русь»[31]. Таксама выдадзены ў 1776 годзе ў Лёндане падручнік з геаграфіі паведамляў пра падзел Вялікага Княства Літоўскага на «ўласна Літву, Жамойць і Курляндыю», прытым уласна Літва падзялялася на «Літоўскія ваяводзтвы і Белую Русь» (адзначалася, што апошняя знаходзіцца пад уладай Расейскай імпэрыі)[32]. Раней падобны падзел ВКЛ на «ўласна Літву» (з васьмю ваяводзтвамі) і Жамойць адзначаўся ва «Ўнівэрсальнай геаграфіі» (1715 год) францускага гісторыка і картографа Клёда Буф’е(uk)[33], а таксама ў працы ангельскага сьвятара Рычарда Грэя(en) «Memoria Technica» (1730 год, пазьней некалькі разоў перавыдавалася), дзе значыўся падзел ВКЛ на «Курляндыю, Жамойць і ўласна Літву»[34].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пагоня як сымбаль Белай Русі (у адрозьненьне ад іншых гістарычных краінаў ВКЛ) на эмблеме Таварыства Літоўскага і зямель Рускіх, 1832 г.

Па анэксіі земляў Вялікага Княства Літоўскага (1772, 1793, 1795 гады) улады Расейскай імпэрыі, як адзначае гісторык Уладзімер Арлоў, спрыялі пашырэньню назвы беларусы, бо гэтая назва больш адпавядала імпэрскім інтарэсам і дазваляла трактаваць ліцьвінаў як разнавіднасьць расейцаў («вялікарусаў»). Разам з тым, гэтая назва замацавалася за ўсім насельніцтвам толькі на мяжы XIX і XX стагодзьдзяў[4].

Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Узьнікненьне ліцьвінства як культурнай плыні прымяркоўваюць да першай паловы ХІХ стагодзьдзя, калі ў межах гэтай традыцыі адбывалася беларускае культурнае назапашваньне. Тагачаснае ліцьвінства грунтавалася на гістарычных і культурных традыцыях Вялікага Княства Літоўскага, выяўлялася ў цікавасьці да народнай культуры, на ўсьведамленьні этнакультурнай адметнасьці як ад расейцаў, так і ад палякаў. Дзеячы ліцьвінства былі патрыётамі Рэчы Паспалітай, хоць і адрозьніваліся высокай ступеньню аўтаномнасьці. Паводле сваёй канфэсійнай прыналежнасьці большасьць прыхільнікаў гэтай традыцыі былі вернікамі-каталікамі, а паводле стану належалі да шляхты[35].

Мапа № 6 атлясу «Географический атлас Российской империи» (1851 г.)[36], дзе цэнтральная частка этнічнай тэрыторыі беларусаў (на поўдзень ад Горадні і Менску) мае подпіс «літоўцы» (рас. литовцы), а паўночна-ўсходняя частка — «беларусы» (рас. белорусы)

Разам з тым, народжаны на Берасьцейшчыне праваслаўны сьвятар і літаратар Плакід Янкоўскі (1810—1872) у час свайго побыту ў Жыровічах намагаўся зладзіць выдавецкі праект «Ліцьвіны» — стварэньне шэрагу адметных тыпаў жыхароў Літвы, у якім меліся ўзяць удзел вядомыя літаратары[37]. Ліцьвінамі сябе вызначалі народжаныя на Падляшшы беларускія гісторык Ігнат Даніловіч і мовазнаўца Міхал Баброўскі, дзеці ўніяцкіх сьвятароў[38]. Народжаны на Гарадзеншчыне гісторык Міхаіл Каяловіч, які пазьней стаў адным з пачынальнікаў ідэалёгіі г.зв. «заходнерусізму», сьпярша вызначаў сябе ліцьвінам[39]. А паводле дзёньніку Алены Скірмунт, часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця літвінкі, 1827—1874»: «Рослаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія»[40].

Першая старонка нявыдадзенай Мужыцкай праўды, кастрычнік 1862 г.

Беларускі герой-рэвалюцыянэр Кастусь Каліноўскі (1838—1864), які заўсёды зьвяртаўся да народу ў беларускай мове, менаваў свой родны край (ён нарадзіўся на Гарадзеншчыне) «Літвой»: «„край наш няшчасны“ — Літва»[41]. Тым часам сучасьнікі называлі Каліноўскага адным з найбольш «высакародных мужоў Літвы», у жамойцкіх песьнях ён выступае як «кароль Літвы»[41]. «Літоўскім народам», для якога адрасаваў Каліноўскі «Мужыцкую праўду», называў беларусаў паўстанец Юры (Ежы) Кучэўскі-Порай[42][41]. У 1989 годзе ў віленскім касьцёле Сьвятога Францішка Азіскага знайшлі рукапісны дакумэнт пад назвай «№ 6 Мужыцкая праўда». Тэкст газэты падрыхтавалі ў кастрычніку 1862 году, аднак зь нейкіх прычынаў не надрукавалі. Гэты варыянт лічыцца ўнікальным і вылучаецца з усяе сэрыі, бо тлумачыць сялянам, як раней называлася іхная краіна і якую назву мае тутэйшы народ[43][44]:

« Вы, дзецюкі, пэўне ня ведаеце, хто вы такія, як называецца гэта зямля, на якой нашы бацькі жылі <...> Зямля наша зь вякоў вечных называецца літоўская, а мы то называемся літоўцы. »

Разам з тым, у «Лістах з-пад шыбеніцы» Кастусь Каліноўскі ўжо гаворыць пра «літоўцаў і беларусаў» (аднак не ўпамінае «жмудзінаў» — як тады звычайна называлі летувісаў): «Калі ронд польскі ўсім братнім народам дае самарондства, маскаль мала таго, што гэтак не робіць, но яшчэ там, гдзе жылі палякі, літоўцы і беларусы, заводзіць маскоўскія школы, а ў гэтых школах учаць па-маскоўску, гдзе ніколі не пачуеш і слова па-польску, па-літоўску да і па-беларуску, як народ таго хоча»[45]. Пагатоў жамойцкі біскуп Матэвус Валанчус яшчэ перад паўстаньнем дамогся дазволу ад расейскіх уладаў адчыняць пры касьцёлах парафіяльныя школы з выкладаньнем па-жамойцку (па-летувіску)[46], а па здушэньні паўстаньня расейскія ўлады, увогуле, зрабілі летувіскую мовай навучаньня ў Мар’ямпальскай дзяржаўнай вышэйшай вучэльні, якая стала цэнтрам падрыхтоўкі летувіскай эліты. Тым часам выкладаньне беларускай мовы ў школах усіх узроўняў было пад забаронай[46].

«Ліцьвіны. Сяляне з ваколіцаў Вільні» (1841 г.) і «Тыпы беларусаў Магілёўскай губэрні» (1882 г.)

У канцы ХІХ — пачатку ХХ стагодзьдзя сфармавалася суполка краёўцаў, якія вызначалі сябе формулай «ліцьвін паводле паходжаньня, паляк паводле нацыянальнасьці»[d] і намагаліся стварыць другую унію Польшчы і Літвы (Беларусі). У 1907 годзе краёўцы стварылі Краёвую партыю Літвы і Русі, але ўжо ў 1908 годзе партыя зьнікла з палітычнай арэны. Зноў актывізавалася ў час Першай сусьветнай вайны. З адраджэньнем Польшчы як незалежнай дзяржавы і адмовы ад канфэдэрацыйных плянаў краёвы рух амаль спыніў сваё існаваньне.

Краіна «Літва і Беларусь» (польск. «Litwa i Białoruś»), асобная ад Жамойці (Żmujdź), 1916 г.

У канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзя нацыянальная эліта гістарычных ліцьвінаў пры чынным удзеле выхадцаў з шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага — простых нашчадкаў гістарычнай Літвы[48] (з шляхты паходзілі заснавальнікі Нашай Нівы браты Іван і Антон Луцкевічы, заснавальнік першай беларускай партыі Вацлаў Іваноўскі, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыялістычнай грамады паэт Карусь Каганец, стваральнік беларускага тэатру Ігнат Буйніцкі, клясыкі беларускай паэзіі Алаіза Пашкевіч і Янка Купала, адзін з пачынальнікаў нацыянальнага адраджэньня Вацлаў Ластоўскі, аўтар навукова вызначаных межаў этнічнай тэрыторыі беларусаў гісторык і этнограф прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі ды іншыя[e]) — якая выступала за адраджэньне свайго народа і яго дзяржаўнасьці, абрала назвы «Беларусь» і «беларусы». Аднак частка літоўскай шляхты (найперш буйныя землеўласьнікі — зямяне) не сьпяшалася і нават асьцерагалася прымаць назву «беларусы». Дачка Ежы Чапскага, які ў 1917 годзе ўсё ж назваў сябе беларусам[50], графіня Марыя Чапская (1894—1981) у сваім эсэ «Florian Czarnyszewicz» (1965 год, Парыж) патлумачыла, якое стаўленьне было ў літоўскай шляхты да сялянаў і чаму зямяне не прымалі назвы «беларусы», прыводзячы вытрымкі з палемічных лістоў Флярыяна Чарнышэвіча, напісаных па-беларуску да Кастуся Акулы і пазьней перасланых ёй копіяй: «Важна тое, што спадар зьяўляецца сынам свайго краю. Я таксама ёсьць сын Вялікага Княства Літоўскага. Мой бацька і дзед, і дзед майго дзеда нарадзіліся і злажылі свае косьці ў гэтай зямлі; і суджу, што можна мне родны край кахаць і тужыць па ім, і думаць аб ім, і цешыцца, калі гаспадары чыняць штось мудрае і шляхетнае, і самоціцца, калі памнажаюць памылкі. <…> І не былі гэта караняжы, а сыны Вялікага Княства Літоўскага, многія ў доме ня мовілі па-польску, але назвы „бела-“ ці „чарнарусаў“ не прымалі, бо „рускі“ для іх азначаў тры чацьвертых маскаля. Называлі сябе палякамі, але чулі сваю своеасаблівасьць. І калі б тады якая мудрасьць, якісь аўтарытэт пагадзіўся і прывёў у жыцьцё найменьне „літоўца“ (у значэньні міцкевічаўскім) альбо крывічаніна, ахвотна бы тое прынялі»[51].

Паводле ўспамінаў беларускага грамадзкага дзеяча, пэдагога і актывіста беларускай дыяспары ў ЗША Яўхіма Кіпеля (1896—1969), літоўская самасьвядомасьць захоўвалася ў ваколіцах Бабруйску (гістарычная Рэчыччына): «У Бабруйшчыне, і там, дзе я рос, тады яшчэ быў папулярны назоў „Літва“, а мы былі „ліцьвіны“. Было й німала тых, хто памятаў, што й край называўся „Літвой“. Было яшчэ таксама шмат сьветкаў паўстаньня 1863—1864 гадоў. Мой дзед па бацьку быў у паўстаньні, ды ў Машнічах, Слаўкавічах, Байлюкох і іншых суседніх вёсках і сёлах яшчэ былі жывымі сьветкі ды ўдзельнікі паўстаньня. „Мы — Літва“, — казаў мне заўсёды мой дзед. Ды й іншыя дзяды нам, дзецям, заўсёды казалі, што тут заўсёды была Літва. <…> Памяць пра Літву перахоўвалі ня толькі нашыя дзяды ды паны, як Быкоўскі, але й маладзейшыя людзі, і гэтыя ўспаміны перадавалі нам»[52]. Паводле ўспамінаў беларускага паэта Аляксандра Яцэвіча (Алеся Змагара), удзельніка Слуцкага збройнага чыну і кіраўніка эмігранцкай арганізацыі «Беларускі вызвольны рух», літоўская самасьвядомасьць таксама бытавала на гістарычнай Случчыне: «Што датычыцца майго дзеда па мацеры, то… ён быў таленавіты красамоўца — баечнік. Апавядаў ён вельмі цікавыя байкі, часта пераплятаючы з гістарычнымі слаўнымі падзеямі Вялікага Княства Літоўскага. „Ведайце, дзеткі, — казаў ён, — што мы ня рускія. Мы й не беларусы. Мы — ліцьвіны. Наша слаўнае калісь магутнае Вялікае Княства Літоўскае заваявалі маскалі, назвалі сябе рускімі, а нам далі назоў „беларусы“ дзеля падабенства з рускімі. Не забудзьце гэтага, як вырасьцеце. Любеце волю“»[53]. Тым часам народжаны на Ашмяншчыне беларускі рэлігійны дзяяч Францішак Чарняўскі пісаў у сваім лісьце да іншага ўдзельніка беларускага хрысьціянскага руху Пятра Татарыновіча, народжанага на Случчыне: «Да мяне прыходзіла „Наша Ніва“. Калі я быў у гарадзкім вучылішчы, адзін зь сяброў мяне запытаў: „Кім мы ёсьць: адны нас залічаюць да палякаў, другія да рускіх?“. Мой адказ, што мы не адно, ані другое. Ведаем з гісторыі, што наш назоў ліцьвіны, але нашы адраджэнцы ідуць да адражэньня пад назовам Беларусь. Незадоўга пасьля таго і школьная ўлада ведала за каго я сябе ўважаю. А калі пайшоў да інспэктара, каб атрымаць пасьведчаньне, якое было патрэбным пры ўступленьні ў сэмінарыю, той радзіў мне беларускасьцяй не займацца, бо гэта цемната і мова брыдкая… Я адважыўся сказаць; „Праўда, народ наш цёмны, але не са сваёй віны, а што датычыць мовы, то мне здаеца, што яна ёсьць харашэйшай і ад рускай і ад польскай“»[54].

Яшчэ ў 1906 годзе віленскі доктар Людвік Чаркоўскі (1855—1928) засьведчыў, што «старалітоўцамі» (у адрозьненьні ад летувісаў-«младалітоўцаў») зноў пачалі называць «тутэйшых» Літвы і Беларусі — г. зн. беларускамоўных сялянаў, тым часам некаторыя «літваманы» (якіх у 1859—1860 гадох называлі больш дакладна — «жмудзінафіламі»[55][56]) ужо тады пачалі прапаганду, што тыя беларускамоўныя — гэта «летувісы бяз мовы»[57]. У студзені 1918 году Бэнэдыкт Дыбоўскі азначыў тагачасных «літваманаў» жамойцкімі шавіністамі, адцеміўшы, што ў старажытнасьці «беларусы выціснулі жамойцкую мову і іх мова стала афіцыйнай мовай на ўсёй Літве» і што «Вільню і яе ваколіцы сёньня засяляюць палякі-ліцьвіны і беларусы-ліцьвіны»[58]. Таго ж году прафэсар славянскіх моваў і літаратураў Бэрлінскага ўнівэрсытэту Аляксандар Брукнэр апублікаваў артыкул «Зь беларускай нівы» (польск. «Z niwy białoruskiej»), дзе падкрэсьліваў, што гістарычная літоўская — гэта беларуская мова, якая была афіцыйнай мовай Вялікага Княства Літоўскага, што гістарычныя ліцьвіны — гэта беларусы, а гістарычная літоўшчына — гэта беларушчына: «…па-літоўску г. зн. па-беларуску пісаныя ўсе літоўскія акты, хронікі, статуты… …ліцьвін, г. зн. беларус… …літоўшчына, г. зн. беларушчына…»[f][59].

Беларуская Народная Рэспубліка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палітык і грамадзкі дзяяч Зянон Пазьняк дае наступныя тлумачэньні, чаму дзеячы нацыянальна-вызвольнага руху мелі выступіць пад назвай «Беларусь»[60]:

І нарэшце, чаму нацыянальныя дзеячы ўмоўнай «Літвы», разумеючы гісторыю, ня выступілі пад аб’яднаўчым тэрмінам «Літва», але пад назвай «Беларусь»? Адказ на паверхні: таму што аб’яднаўчым тэрмінам у гэтай сытуацыі магла быць толькі Беларусь. Гэта ўжо была навуковая і палітычная рэальнасьць. Нашыя нацыянальныя дзеячы таго часу — гэта былі мудрыя людзі, якія грунтаваліся на аб’яднаўчай нацыянальнай ідэі, умелі стратэгічна думаць і глядзець наперад, абапіраліся на навуку і на рэчаіснасьць. Сытуацыя была такой, што калі б яны кансэрватыўна ці рамантычна выступілі пад назовам «Літва», то ўсходнюю Беларусь мы маглі б страціць назаўсёды. Царская Расея скарыстала б канфэсійны падзел і тэрміналёгію ў сваіх інтарэсах з усёй магутнасьцю імпэрскай прапаганды, бюракратычнага апарату і царквы. Вось тады зьявілася б у Расеі рэальная Белая Русь, якую б яшчэ і натравілі супраць «католической литовской ереси» ды «сэпаратызму». Бальшавікі давяршылі б гэты падзел ужо ў сьведамасьці. А сьведамасны падзел, як вядома, нашмат горшы і разбуральны, чым падзел тэрытарыяльны. Стаўка на назву «Літва» была б у тых умовах ужо сэпаратысцкай і тупіковай. У лепшым выпадку — маргінальнай. Нацыянальныя дзеячы-адраджэнцы абазначылі і ўключылі ў нацыянальны рух усю літоўскую тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага (умоўную Літву і Беларусь) пад агульнай назвай Беларусь. У выніку расейская прапаганда не змагла фармальна ўклініцца ды падзяліць адзіную ідэю (хоць увесь час імкнулася). Расея ў такіх абставінах вымушана была агулам непрызнаваць і змагацца зь беларускім нацыянальным рухам. Расейцам у ідэйным пляне фармальна нічога не дасталося. <…> Беларуская нацыя адбылася ў пачатку ХХ стагодзьдзя. Вяршыняй гэтага працэсу было стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, прытым дакладна ў дзяржаўна-этнічных межах гістарычнай Літвы.

«Ліцьвінка зь вербамі» пэндзьля Канута Русецкага: больш раньняя вэрсія, набытая Іванам Луцкевічам для Віленскага беларускага музэю (налева) і больш позьняя, якая патрапіла ў калекцыю Летувіскага мастацкага музэю (направа)

Разам з тым, усе дзеячы беларускага нацыянальна-вызвольнага руху (ад Францішка Багушэвіча да Янкі Купалы) бесьперапынна падкрэсьлівалі повязь Беларускай дзяржаўнасьці зь Вялікім Княства Літоўскім, а ўсе беларускія гісторыкі (ад Вацлава Ластоўскага да Ўсевалада Ігнатоўскага) называлі ВКЛ «Беларуска-Літоўскім гаспадарствам». Гэтая ж пазыцыя знайшла адлюстраваньне ў Другой Устаўной грамаце Беларускай Народнай Рэспублікі ад 9 сакавіка 1918 году («Пасьля трох з паловаю вякоў няволі зноў на увесь сьвет кажа беларускі народ аб тым, што ён жыве і будзе жыць»), а гербу Пагоністарадаўняй Літоўскай Пагоні»), які стаў дзяржаўным сымбалем БНР, прысьвяціў свой верш клясык беларускай літаратуры Максім Багдановіч. У 1918 годзе сябра камісіі БНР у арганізацыі Беларускага ўнівэрсытэту прафэсар Мітрафан Доўнар-Запольскі падкрэсьліваў у газэце Вольная Беларусь: «Цяпер ідзе дзяржаўнае будаваньне. Натуральна, паўстае думка пра тэрміналёгію дзяржаўных ўстановаў, т.ё. ці пакідаць нам цяперашнія, чужыя нам найменьні ўстановаў, ці мы павінны вярнуцца да найменьняў нашага дзяржаўнага права, — да родных, часам забытых ужо намі, тэрмінаў. <…> — будзем аднаўляць наш праўны язык зь Літоўскага Статуту, каторы ўжываўся, як закон, да 1830 г. А тэрміналёгія Статуту стварылася ў часы нашай дзяржаўнай (панствовай) незалежнасьці»[61].

Першая публікацыя верша «Пагоня» М. Багдановіча (Вольная Беларусь, 30 лістапада 1917 г.)

Яшчэ ўлетку 1916 году Беларускі народны камітэт на чале з Антонам Луцкевічам падтрымаў і пашырыў ідэю канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага да канцэпцыі «Злучаных Штатаў» ад Балтыйскага да Чорнага мораў, якія плянавалася ўтварыць зь незалежных Беларусі, Летувы, Латвіі і Ўкраіны. Падобны зьвяз тлумачыўся найперш эканамічнымі прычынамі — атрыманьнем выйсьця да мора і патрэбамі нацыянальнай абароны. У 1917 годзе беларускія арганізацыі працягвалі выступаць за ўтварэньне Беларуска-Летувіскай дзяржавы (падтрымана ў верасьні 1917 году Беларускім нацыянальным камітэтам у Менску), прытым рабілі гэта, нягледзячы на пазыцыю Летувіскай Тарыбы, якая заявіла прэтэнзіі на этнічныя тэрыторыі беларусаў. Пры канцы студзеня 1918 году ў Вільні прайшла Беларуская канфэрэнцыя, якая прыняла рэзалюцыю аб імкненьні стварыць незалежную дэмакратычную дзяржаву зь дзьвюх асноўных нацыянальных тэрыторыяў — беларускай і летувіскай. Па абвяшчэньні ў лютым 1918 году незалежнасьці Летувы ў хаўрусе зь Нямецкай імпэрыяй (у ліпені 1918 году прапанову ад Тарыбы стаць каралём Летувы пад імём «Міндаўгаса II» прыняў нямецкі прынц і вайсковец Вільгельм Карл фон Урах, які паходзіў зь Вюртэмбэрскага дому — найбліжэйшых сваякоў Раманавых) ідэя канфэдэрацыі не ўздымалася[62].

Язэп Лёсік

У міжваеннай Польшчы краёўцы склалі суполку віленскіх кансэрватараў (таксама вядомых як крэсавыя або віленскія зубры) і намагаліся стварыць польска-беларускую фэдэрацыю. Яны выказваліся за дэцэнтралізацыю кіраваньня дзяржавай і разьвіцьцё мясцовага самакіраваньня; за стымуляваньне эканамічнага разьвіцьця Заходняй Беларусі і доступ беларусам на дзяржаўныя пасады, за падтрымку праваслаўнай царквы і ўвядзеньне беларускай мовы ў праваслаўнае набажэнства; прыхільна-нэўтральна ставіліся да фармаваньня беларускае нацыянальнае сьвядомасьці ў беларускамоўных сялянаў Польшчы. Уважалі сябе за нашчадкаў шляхты Вялікага Княства Літоўскага і носьбітаў ягоных традыцыяў. Але рух заняпаў з пачаткам Другой сусьветнай вайны.

Тамаш Грыб

Падпісаньне ў ліпені 1920 году савецка-летувіскай Маскоўскай дамовы, згодна зь якой Летува атрымала значную частку гістарычных і этнаграфічных земляў беларусаў, выклікала пратэст з боку кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі[63]. Ужо ў 1921 годзе адзін з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі былы старшыня Рады БНР Язэп Лёсік апублікаваў у афіцыйным культурна-адукацыйным часопісе Беларускай ССР артыкул «Літва — Беларусь (Гістарычныя выведы)»[64], у якім зазначыў: «Беларусь у пазьнейшыя часы дзяржаўнай незалежнасьці насіла найменьне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага, Жмудзкага й інш., або карацей — Вялікае Княства Літоўскае. <…> Сталася так, што пад Літвою разумеюць землі, заселеныя жмудзінамі, або даўнейшую Жамойць. <…> А што важней за ўсё, дык гэта тое, што Літва й Жмудзь — дзьве рэчы зусім розныя, і, апіраючыся на летапісныя весткі, ні ў якім разе ня можна зваць цяперашніх жмудзінаў літоўцамі. <…> Мала гэтага, цяперашнія літоўцы (жмудзіны) упэўнілі нават усю Эўропу, што гэты іх маленькі жмудзкі народ абладаў колісь магутнай і слаўнай Літоўска-Рускай дзяржавай. <…> Расійскія і польскія гісторыкі, дзякуючы сваім імпэрыялістычным тэндэнцыям, не вытлумачылі сабе значэньне слова Літва і вераць створанай ілюзіі, што ўвесь гістарычны скарб б. В. К. Літоўска-Рускага (Беларускага) належыць цяперашнім жмудзінам. Але правільнае асьвятленьне гістарычных фактаў сьведчыць нам пра тое, што Літва — гэта было славянскае племя, увайшоўшае ў склад цяперашняга беларускага народа. Літва, Лютва, Люцічы — іменьні славянскага племя <…> і калі нашы продкі — беларусіны ў прошлых сталецьцях звалі сябе літвінамі, то яны ведалі, што казалі». А ў 1926 годзе былы прэм’ер-міністрар БНР Вацлаў Ластоўскі прадставіў у савецкім пасольстве ў Коўне канцэпцыю, паводле якой летувісы ёсьць нашчадкамі гістарычных жамойтаў[65], па чым ён перабраўся ў БССР. Неўзабаве, аднак, беларусізацыю ў БССР спыніў сталінскі тэрор, які цалкам зьнішчыў беларускую гістарычную школу (Язэпа Лёсіка і Вацлава Ластоўскага арыштавалі ўжо ў 1930 годзе[g] — увогуле жа, савецкія ўлады фізычна або духоўна зьнішчылі 32 менскія гісторыкі, а іх працы выдалілі з навуковых бібліятэк)[67].

У 1922 годзе прафэсар гісторыі Віленскага ўнівэрсытэту Фэлікс Канечны апублікаваў артыкул з прапановай тэрміналягічна аддзяляць летувіскую мову (польск. język letuwski) ад гістарычнай літоўскай (беларускай), а таксама Летуву (польск. Letuwa) — ад гістарычнай Літвы і летувісаў (польск. Letuwini) — ад гістарычных ліцьвінаў: «пасольства яго [Уладзіслава Ягайлы] у Кракаў (аб руцэ Ядвігі) не патрабавала перакладніка, бо яны выкарыстоўвалі беларускую мову. Тая мова вякамі лічылася „літоўскай“ і так нават часта называлася. У Польшчы нават ня ведалі пра існаваньне летувіскай мовы, пакуль яе не адкрыла парафіяльнае духавенства»[h][68]. 18 сакавіка 1928 году гэтую прапанову абмяркоўвалі на паседжаньні Віленскага аддзелу Польскага гістарычнага таварыства, дзе Фэлікс Канечны выступіў зь лекцыяй «Этнаграфічная тэрміналёгія ў Вялікім Княстве Літоўскім», адзначаючы: «у крыніцах часта ўпамінаецца літоўская мова, але маецца на ўвазе не летувіская мова, а беларуская. Афіцыйнай мовай у Вялікім Княстве Літоўскім была беларуская»[i][69].

Ян Станкевіч

Аўтар месячніку літаратуры і культуры Заходняй Беларусі «Родныя гоні» (1927 год) Д. Масальскі паведамляў у сваім артыкуле: «ведама, што ў мінуўшчыні звычайна як самі Беларусы так і чужнікі Беларусь называлі Літвой. Беларусаў — Ліцьвінамі а мову беларускую — мовай літоўскай, у малой меры гэтыя назовы захаваліся нат дагэтуль»[70]. У 1933 годзе адзін з заснавальнікаў студэнцкай арганізацыі «Скарынія» пры Віленскім унівэрсытэце Мікалай Шкялёнак зазначаў у Гадавіку Беларускага навуковага таварыства: «Як ведама, г. зв. „руская“ мова Літоўскіх Статутаў ёсьць мовай беларускай, Літоўскія Статуты былі пісаны пабеларуску. Гэткім парадкам Сапега лічыў уласнай мовай — і пры гэтым ня толькі сваей, але і ўсяго грамадзянства Вялікага Князьства, — мову Трэцяга Статуту, значыць — беларускую. А калі ўзяць пад увагу, што аб нацыянальнай прыналежнасьці гэтак высака культурнае адзінкі, як Сапега, перадусім дэцыдавала і дэцыдуе тая мова, каторую ён сьведама, з пашанаю і любоўю называў уласнаю і правоў каторае гэтак старэнна бараніў, — дык трэба прыйсьці да вываду, што Сапега, паводле цяперашняе тэрмінолёгіі, залічаў сябе сам да беларускае нацыянальнасьці. З другога боку ведама, што Сапега — за прыкладам сваіх сучасьнікаў — называў сябе „ліцьвіном“, а народ свой, які гутарыў мовай беларускай, „літоўскім“. Дык з гэтага сам сабой выплывае лёгічна бясспрэчны вывад, што назовы „ліцьвін“, „літоўскі“ былі нічым іншым, як гістарычнымі назовамі беларускага народу»[71]. У 1934 годзе загаднік беларускага замежнага архіва ў Празе, былы міністар унутраных справаў БНР Тамаш Грыб у сваім артыкуле «На два франты (Галоўныя засады вызвольнай праграмы беларускага народу)» падкрэсьліваў: «Хай нас ня блытаюць розныя найменьні дзяржавы, утворанай на рубяжы XIII—XIV стагодзьдзяў на вагромністым абшары Усходняе Эўропы, найменьні, якія ўжываюцца ў сучаснай гістарычнай літаратуры — Літва, Русь, Западная Русь, Літоўская Русь, Вялікае Князьства Літоўскае, Вялікае Князьства Літоўска-Рускае, Вялікае Князьства Літоўска-Беларускае, Вялікае Князьства Беларуска-Літоўскае, а таксама: Западная Русь пад уладаю Літвы, Беларусь пад Літоўскім панаваньнем ды інш. Усё гэта ёсьць выплад надзіву годнага непаразуменьня і зблытаніны паняцьцяў. Трымаймося фактаў гістарычнае рэчаістасьці: мова і культура беларускага народу былі пануючымі ў гэнай дзяржаве. Вось жа: гэта была беларуская дзяржава! <…> Трэ мець на ўвазе пры гэтым і адрознасьць паміж Ліцьвінамі (старадаўнымі Люцічамі, Велетамі або Волатамі) і Жмудзінамі. Асабліва сяньня трэ мець на ўвазе гэну адрознасьць, калі Жмудзіны, прыняўшы старадаўнае найменьне Літва, імкнуцца прыўласьніць і гістарычны зьмест гэтага слова — гістарычную мінуўшчыну беларускага народу»[72]. У 1939 годзе Ян Станкевіч, які з 1927 году выкладаў у Віленскім унівэрсытэце, зазначыў: «Трэба зацеміць, што з гледзішча нацыянальнага Беларусы ў гэтую пару звалі сябе Ліцьвінамі, гэтак-жа нас звалі ўсе нашыя суседзі, але з гледзішча рэлігійнага Беларусы ўсходняга абраду заўсёды зваліся Русінамі»[73].

Вацлаў Пануцэвіч

Па зьнішчэньні беларускай гістарыяграфіі ў часы сталінскага тэрору адным зь першых дасьледнікаў, хто спрабаваў высьветліць, як назва «Літва» перамясьцілася на тэрыторыю суседняй дзяржавы і як славяне-ліцьвіны сталі беларусамі, быў Вацлаў Пануцэвіч (1911—1991), які выдаваў навуковы часопіс «Litva», а таксама апублікаваў некалькі манаграфічных публікацыяў, зь якіх асаблівую навуковую вартасьць маюць кнігі «Літва і Жмудзь» (Чыкага, 1953—1954 год) і «З гісторыі Беларусі або Крывіччыны-Літвы» (Чыкага, 1965 год). Гісторык мовы Алесь Жлутка адзначае засяроджанасьць Вацлава Пануцэвіча на гістарычных крыніцах і яго грунтоўную філялягічную падрыхтоўку[74]. Погляды Вацлава Пануцэвіча падтрымаў і разьвіў гісторык Павал Урбан (1924—2011), які адзначыў разьмежаваньне ліцьвінаў і жамойтаў і што Жамойць была адасобленай ад Літвы моўна і этнічна. У рамках гэтай праграмы знаходзіцца сьцьверджаньне гісторыка, што «ад 1579 году ў выданьнях, што таксама выходзяць у Кёнігсбэргу, жмудзкая мова пачынае звацца літоўскай» («У сьвятле гістарычных фактаў», 1972 год). Ужо ў найноўшы пэрыяд у Беларусі выйшла чарговая праца П. Урбана «Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў» (1994 год), у якой аўтар сфармуляваў наступную тэзу: «Аўкштота была асобнай зямлёй і ніколі не атаясамлівалася з уласна Літвой». Пашыраны варыянт (у першую чаргу праз улучэньне дадаткаў) гэтай кнігі пад назвай «Старажытныя ліцьвіны» апублікавалі празь сем гадоў[75].

«З гісторыі русыфікацыі Вялікалітвы», Я. Станкевіч, 1967 г.

У паваеннай Беларусі да падобных высноваў у сваіх дасьледаваньнях, якія праводзіліся па-за афіцыйнай савецкай гістарыяграфіяй, прыйшоў Мікола Ермаловіч (1921—2000), які завяршыў у 1968 годзе працу над кнігай «Па сьлядах аднаго міта». Гэтая кніга доўгі час пашыралася пад закансьпіраванай назвай «Сто старонак» і ўпершыню легальна выйшла з друку толькі ў 1989 годзе. З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў СССР ужо ў другой палове 1980-х гадоў канцэпцыя Міколы Ермаловіча атрымала інстытуцыянальнае, фармальнае акадэмічнае завяршэньне і пашырылася ў літаратуры[75]. Зь іншага боку, яшчэ ў 1968 годзе гісторык права Язэп Юхо здолеў абысьці савецкую цэнзуру і апублікаваць у часопісе «Полымя» артыкул, дзе зьвяртаў увагу на поўнае ігнараваньне афіцыйнай савецкай гістарыяграфіяй таго факту, што Літва і ліцьвіны былі гістарычнымі назвамі Беларусі і беларусаў: «У афіцыйных дакумэнтах XVI—XVIII стагодзьдзяў, апроч «Літвы», для ўсёй тэрыторыі Беларусі другога найменьня наогул не існавала, і ўвесь народ называлі Літвой. У нашай жа гістарычнай літаратуры да цяперашнага часу ігнаруюць гэтае найменьне народу, якое ён насіў больш чым 500 гадоў»[76]. Пытаньне назваў Літвы і Жамойці закранаецца ў апублікаваным у 1965 годзе рамане Ўладзімера Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», дзе малады Кастусь Каліноўскі сьцьвярджае сваю літоўска-беларускую ідэнтычнасьць («я сам лічу сябе „ліцьвінам“, беларусам, тутэйшым»), прытым адзначае пра Віскую зямлю (усход Польшчы), што «там жывуць і жмудзіны, і немцы, і палякі, і беларусы». Таксама паводле раману, «— Я маю на ўвазе не Літву-жмудзь, — упарта кусаючы вусны, сказаў юнак [Кастусь Каліноўскі] . — Я маю на ўвазе Літву-Беларусь… І потым, вы ж добра ведаеце, адкуль вырасла тая памылка»[77].

У фундамэнтальным двухтомным падручніку «Беларуская мова» Валентыны Пашкевіч (Таронта, 1978 год) — першай практычнай граматыцы беларускай мовы па-ангельску — зазначаецца: «літоўская мова была ўрадавай на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага… наш край праз больш, як паўтысяча гадоў зваўся Літвой, дзяржава — Вялікім Княствам Літоўскім, а нашыя прашчуры — ліцьвінамі»[78], што дадаткова сьцьвярджаецца ў пададзеным пры падручніку слоўніку: «Лятува [Летува] — present-day Lithuania; Літва — Lithuania (old name of present-day Byelorussia [Belarus]); Жамойць — Samogitia — old name (lasting almost until the end of the 19th c.) of present-day Lithuania»[79].

Рэспубліка Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У кнізе «Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы», выдадзенай у 2005 годзе Міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“», падкрэсьліваецца:

« У другой палове ХІХ ст. нацыянальная інтэлігенцыя, якая выступала за адраджэньне свайго народа і яго дзяржаўнасьці, аднавіла назвы «Беларусь» і «беларусы» як сымбаль пратэсту супраць расейскага ўціску. Пад гэтай назвай наш народ увайшоў у ХХ ст., замацаваў яе за сабой у сусьветнай супольнасьці і ўступіў зь ёй у новае тысячагодзьдзе. Але нам неабходна памятаць, што мы — нашчадкі ліцьвінаў, прадаўжальнікі іх патрыятычных справаў[80]. »

—Аўтарскі калектыў: Міхась Біч — доктар гістарычных навук; Натальля Гардзіенка — кандыдат гістарычных навук, Радзім Гарэцкі — акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, экс-прэзыдэнт Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Уладзімер Конан — доктар філязофскіх навук; Арсень Ліс — доктар філялягічных навук; Леанід Лойка — кандыдат гістарычных навук; Адам Мальдзіс — доктар філялягічных навук; Уладзімер Мархель — кандыдат філялягічных навук; Алена Макоўская — старшыня Рады Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Алесь Петрашкевіч — кандыдат гістарычных навук; Анатоль Сабалеўскі — доктар мастацтвазнаўства; Лідзія Савік — кандыдат філялягічных навук; Віктар Скорабагатаў — заслужаны артыст Беларусі; Ганна Сурмач — экс-старшыня Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Барыс Стук — намесьнік старшыні Рады Міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня «Згуртаваньне беларусаў сьвету „Бацькаўшчына“»; Галіна Сяргеева — кандыдат гістарычных навук; Алег Трусаў — кандыдат гістарычных навук; Георгі Штыхаў — доктар гістарычных навук; Язэп Юхо — доктар юрыдычных навук

22 студзеня 2009 году ў Беларусі ўтварыўся грамадзкі арганізацыйны камітэт імпрэзы 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам доктара гістарычных навук прафэсара Анатоля Грыцкевіча. У арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы» ўвайшлі пісьменьніца Вольга Іпатава, доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч, доктар мэдычных навук Алесь Астроўскі, доктар біялягічных навук Аляксей Мікуліч, археоляг Эдвард Зайкоўскі, мастак і грамадзкі дзяяч Аляксей Марачкін, сьвятар Леанід Акаловіч і дасьледнік Зьдзіслаў Сіцька.

У звароце арганізацыйнага камітэту паведамляецца, што першы ўпамін назвы Літва (Lituae) у пісьмовых крыніцах — нямецкіх Квэдлінбурскіх аналах — належыць да 1009 году. Аўтары звароту адзначаюць, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі. «Тэрміны Беларусь і беларусы навязаныя нам расейскай адміністрацыяй у сярэдзіне XIX стагодзьдзя. Беларусь ёсьць галоўнай пераемніцай Вялікага Княства Літоўскага. Нашы землі складалі вялікую частку ВКЛ. Менавіта на нашых землях і паўстала вялікая дзяржава ВКЛ, якая аб’яднала ў XV стагодзьдзі асобныя княствы-землі, у тым ліку Наваградзкае, Полацкае, Смаленскае, Турава-Пінскае і Гарадзенскае», — гаворыцца ў звароце[81].

У 2023 годзе гісторык Аляксандар Пашкевіч у сваім інтэрвію Радыё Свабода зрабіў наступнае падсумаваньне: ліцьвінства аб’ектыўна ёсьць часткай беларускага нацыянальнага руху, часткай той нацыянальнай беларускай канцэпцыі, якая адмаўляе прыналежнасьць Беларусі да «маскоўскага сьвету» і сьведчыць, што Беларусь — гэта частка Эўропы, а беларусы належаць да эўрапейскай гісторыі. Ён зьвярнуў увагу на тое, што прыхільнікі ліцьвінства пераконваюць сваю аўдыторыю ў тым, што Беларусь — гэта ня частка Расеі, што ў яе свая гісторыя і што яна не арыентавалася на Маскву. Як пераканаўчы довад на карысьць гэтага Аляксандар Пашкевіч падаў той факт, што супраць ліцьвінства рэзка выступаюць расейскія шавіністы, якія называюць яго правакацыяй супраць «маскоўскага сьвету»[82].

Пікет у Менску з плякатам лацінкай: «Вярнуць народу яго спрадвечныя сымбалі: герб Пагоня й бел-чырвона-белы сьцяг, а таксама назоў Бацькаўшчыны — Літва, сталіцы — Менск!» (19.09.1991 г.)

Гістарычная Літва і сучасная Летува

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адной з прыкметаў прыхільнасьці да ліцьвінства часам называюць разьмежаваньне назваў Літвы і Летувы, якія пачалі атаясамлівацца ў розных мовах у XX ст. — за часамі гвалтоўнай русіфікацыі Беларусі (расейскага этнацыду) і масавага зьнішчэньня беларускіх інтэлектуальных элітаў.

Аднак на аб’ектыўную патрэбу тэрміналягічнага адрозьненьня гістарычнай Літвы і сучаснай Летувы зьвяртаюць увагу як беларускія гісторыкі і мовазнаўцы (Ян Станкевіч[83], Павал Урбан[84], Мікола Ермаловіч[85], Аляксандар Краўцэвіч[86][87][88], Генадзь Сагановіч[89], Ніна Баршчэўская[90], Эдвард Зайкоўскі[91], Уладзімер Арлоў[92], Зьміцер Санько[93], Анатоль Астапенка[94]), так і зусім не зьвязаныя зь беларускай нацыяй (Тымаці Снайдэр[95], Эндру Ўілсан[96], Норман Дэвіс[97]).

Сярод прыхільнікаў разьмежаваньня назваў Літвы і Летувы пытаньне афіцыйнага вяртаньня назвы Літвы побач з назвай Беларусі ўспрымаецца неадназначна. У працах гісторыка Вацлава Пануцэвіча (1911—1991), які выдаваў у Чыкага навуковы часопіс «Litva», Літва — гэта Беларусь (як і ліцьвіны — гэта беларусы, а літоўская мова — беларуская мова)[74]. Гісторык і мовазнаўца Ян Станкевіч (1891—1976), які таксама ўжываў датычна Беларусі назву Літва (як і да беларусаў — назву ліцьвіны, а да беларускай мовы — назву літоўская мова[98]), пазьней папулярызаваў назвы Вялікалітва, вялікаліцьвіны, вялікалітоўская мова[99]. З улікам гістарычнай дзяржаўнай пераемнасьці Беларусі зь Вялікім Княства Літоўскім лідэр Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ Зянон Пазьняк вылучаў у 2005 годзе прапанову прыняць поўную назву краіны Вялікае Княства Літоўскае Беларусь з захаваньнем скарочанай назвы — Беларусь[100]. Гэтую прапанову падтрымаў гісторык Анатоль Грыцкевіч, аднак гісторык Уладзімер Арлоў бачыць магчымасьць зьмены назвы дзяржавы толькі ў далёкай пэрспэктыве («не раней, чым кожны беларус будзе ўсьведамляць, што ў гістарычнай рэтраспэктыве Літва — гэта тое самае, што Беларусь»)[101]. Тым часам беларускі гісторык права Таісія Доўнар зазначае, што «менавіта ў зьвязку з гістарычнымі зьменамі назвы беларускага народа і цяпер часам узьнікае блытаніна датычна айчыннай гісторыі… магчыма, мелі рацыю навукоўцы, якія ў пачатку 90-х гадоў прапаноўвалі назваць нашу дзяржаву Вяліка-Літоўская Беларусь»[102].

Існуюць таксама прыхільнікі тэрміновай зьмены назвы Беларусі на Літву, аргумэнтацыю якіх агучыў гісторык Ян Лялевіч. Ён мяркуе, што назва Літва «легітымізуе нашую краіну ў мінуўшчыне, для сучаснасьці, дае легітымізацыю для нашай будучыні», тым часам «закладзенае дамінаваньне гістарычнага кантэксту Русі» ў назьве Беларусі напраўду прыводзіць да дамінаваньня Расеі (праз афіцыйныя саманазвы расейцаў і расейскай мовы — рас. «русские» і рас. «русский язык», гвалтоўна ўведзеныя ў наркамаўку як «рускія» і «руская мова»). Адпаведна, на думку Яна Лялевіча, у назьве Беларусі крыецца «праблема самаідэнтыфікацыі нашага народа»[1].

Гісторык Аляксандар Краўцэвіч, адзначаючы бясспрэчнасьць таго, што Літва і ліцьвіны ёсьць гістарычнымі назвамі Беларусі і беларусаў, што пераняцьце гэтых назваў Летувой і летувісамі было гістарычна не правамерным і што «наш народ прыняў сучасную назву, вядома, пад прымусам Расеі»[3], выступае катэгарычна супраць зьмены назвы краіны і нацыі, бо «назва „Беларусь“ напоўненая вялікім і магутным сэнсам, увайшла ў масавую сьвядомасьць, мае моцную ідэалёгія і магутны мастацка-літаратурны падмурак». Адпаведна, «прыдумваць праекты па адмове ад гэтай назвы і прыняцьцю іншай — гэта значыць аслабляць нацыю, якая называецца беларускай»[1].

Гістарычныя і сучасныя поклічы, зьвязаныя зь Літвой і ліцьвінамі:

Дзеячы і суполкі, якія аддзяляюць ліцьвінаў ад беларусаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

20 траўня 2000 году ў Наваградку адбылося падпісаньне Акту абвяшчэньня ліцьвінскай нацыі. На ўстаноўчым сходзе 2000 году яго арганізатары Віктар Нагнібяда і Андрэй Юцкевіч у якасьці мэты назвалі адасабленьне Заходняй Беларусі ў асобную дзяржаву або яе далучэньне да Польшчы, а таксама далучэньне да Расеі ўсёй астатняй Беларусі (Рыскі падзел). У 2005 годзе Нагнібяда і Юцкевіч стварылі па-расейску сайт «Літванія», які выдалілі ў 2009 годзе па ад’езьдзе ў Польшчу. У 2017 годзе журналіст газэты «Новы час» Валер Руселік параўнаў расейскамоўны праект Літваніі зь іншым крамлёўскім сэпаратысцкім праектам «Вейшнорыя» ў кірунку гетаізацыі нерасейцаў. Таксама Руселік заўважыў, што расейская выведка выкарыстала для прыкрыцьця правакацыі шчырыя памкненьні людзей, дзеля азначэньня якіх выкарыстоўвала абразьліва-функцыянальны тэрмін «карысныя ідыёты»(en)[107].

У верасьні 2015 году старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк заўважыў, што ў расейскай прапагандзе дзеля дэзынфармацыі «спрабуюць выкарыстаць некаторых беларускіх маргіналаў, што па-юнацку мараць пра адраджэньне Вялікай Літвы». Ён адзначыў, што расейскі тролінг «замешаны на нянавісьці да Беларусі». У сваім тлумачэньні Пазьняк згадаў: «Адзін з прыёмаў цяперашняй рускай фашыстоўскай прапаганды і дэзінфармацыйнай вайны — унесьці „замутненьне“ ў сьвядомасьць самаідэнтыфікацыі на ніжэйшых, менш адукаванах пластах грамадзтва ў Беларусі і ва Ўкраіне і стварыць тут часовыя сацыяльныя апоры для акупацыі і гібрыднай вайны. Любая нагода, любая ідэя, нават самая абсурдная становіцца прыдатнай для рускай дэзінфармацыі, калі яна накіравана на падважваньне і раскол беларускай і ўкраінскай нацыянальнай ідэнтычнасьці». Урэшце Зянон Пазьняк падкрэсьліў: «Адмоўнасьць нашых „разумных дурняў“ у тым, што яны… клянуць беларусаў і ўсё беларускае, … думка не пра кансалідацыю, не пра разьвіцьцё Беларусі, а пра развал. Для Масквы такія думкі прыдатныя ў любым выглядзе»[108].

У 2017 годзе гісторык Аляксандар Краўцэвіч зьвярнуў увагу на тое, што Расея з аднаго боку атакуе тое ліцьвінства, якое ёсьць сынонімам беларускасьці, а зь іншага — падтрымлівае тыя «ліцьвінскія» праекты, дзе сьцьвярджаецца, што беларусы — гэта летувісы, якія маюць вывучаць летувіскую мову і злучацца зь Летувой. Як прыклад такога дзеяча Аляксандар Краўцэвіч прыводзіць Аляксея Дзермана (Дзерманта)[3]. Неўзабаве, у час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня Дзермант стаў адным з галоўных ідэолягаў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі.

Рэакцыя летувісаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзяяч беларускага нацыянальнага руху, адзін з укладальнікаў сучаснага ўнармаваньня Беларускага клясычнага правапісу Зьміцер Санько зьвяртае ўвагу на значнае паляпшэньне дачыненьняў паміж Летувой і афіцыйнымі ўладамі Беларусі ў 1995 годзе. На яго думку, да гэтага прычынілася падрыхтоўка рэфэрэндуму 1995 году з адмовай рэжыму Лукашэнкі ад традыцыйнага беларускага нацыянальнага гербу Пагоні: «І калі ў нас зрынаньне Пагоні выклікала душэўны боль, дык там з нагоды гэтай неспадзяванкі, пэўна ж, шмат на якіх бяседах зьвінелі келіхі»[109]. Беларускі палітык і грамадзкі дзяяч Зянон Пазьняк зьвяртае ўвагу на тое, што за заяву аб асуджэньні ўводу войска ў беларускі парлямэнт і расправы над беларускімі дэпутатамі Беларускага Народнага Фронту прагаласавалі толькі тры з 140 дэпутатаў Летувіскага Сойму[110]. Летувіскі гісторык Русьціс Камунтавічус зазначае, што па зьневажаньні рэжымам Лукашэнкі беларускіх нацыянальных сымбаляў у 1995 годзе іншыя летувіскія гісторыкі адкрытым тэкстам гаварылі яму: «Вельмі добра, што ў Беларусі Лукашэнка. Таму што ў такім выпадку яны не аднімуць нашай гісторыі»[111].

У 2006 годзе летувіскі гісторык Эдвардас Гудавічус, ляўрэат дзьвюх летувіскіх дзяржаўных прэміяў, узнагароджаны двума дзяржаўнымі летувіскімі ардэнамі, выдаў у Маскве пры падтрымцы летувіскай амбасады і расейскіх фундатараў кнігу «Гісторыя Летувы» (больш за 700 старонак, наклад 5000 асобнікаў), дзе не прызнаваў існаваньне беларусаў як народу хоць бы ў XVI стагодзьдзі, называючы іх адарванымі ад Масковіі русінамі[112]. Аналітык Арцём Шрайбман зьвяртае ўвагу на тое, што калі ў рэчышчы імітацыі «мяккай беларусізацыі» 2010-х гадоў у Беларусі паставілі помнікі асобным вялікім літоўскім князям (Альгерду ў Віцебску і Гедзіміну ў Лідзе), то яму за тыдзень патэлефанавалі журналісты з Расеі і зь Летувы з адным і тым жа пытаньнем і адной і той жа заклапочанасьцю, у фармаце: «А што гэта там у вас нацыяналізм галаву падымае?»[113]

У 2020 годзе часопіс Міністэрства абароны Летувы Karys(en) прысьвяціў «ліцьвінізму» два артыкулы, разьмешчаныя ў самым пачатку першага і другога нумароў (аўтар — лет. Darius Sutkus, невядомы, аднак, сваімі публікацыямі як прафэсійны гісторык). У першым артыкуле ў разьдзеле «Вытокі ліцьвінізму: шанаваньне цара» аўтар называе заснавальнікам «ліцьвінізму» які «супрацаваў з расейскімі ўладамі» і быў «адным зь першых псэўдагісторыкаў, хто сьцьвярджаў, што ВКЛ было славянскай дзяржавай»[114], прафэсара-паліглёта Восіпа Сянкоўскага (1800—1858), выхадца зь віленскай шляхты і навучэнца Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту, які ў 1835 годзе пісаў пра этнічную інтэграцыю ў Вялікім Княстве Літоўскім ліцьвінаў і русінаў, якую тлумачыў агульным германскім паходжаньнем кіроўных дынастыяў Літвы і Русі[115]. Тым часам, падобныя думкі (пра германскае паходжаньне літоўскае шляхты і яе славянізацыю ў ВКЛ яшчэ да Крэўскай уніі) выказвалі такія гісторыкі, як Юзэф Ярашэвіч(be) (1793—1860), Іван Барычэўскі (1810—1887), Мацьвей Любаўскі (1860—1936), Фёдар Леантовіч(ru) (1793—1860), Юзэф Эдвард Пузына (1878—1949) ды іншыя[116]. Яшчэ адным заснавальнікам «ліцьвінізму» летувіскі аўтар называе Ігната Кулакоўскага (раней, у 2017 годзе аналягічнае азначэньне Восіпу Сянкоўскаму і Ігнату Кулакоўскаму даў у сваёй публікацыі гісторык-прапагандыст рэжыму Лукашэнкі Ігар Марзалюк[k][117]).

Разам з тым, імя Восіпа Сянкоўскага мае повязь з крытыкай штучнага пашырэньня з боку тагачаснай афіцыйнай расейскай навукі назвы «літва» на частку жамойцкага насельніцтва Расейскай імпэрыі (што летувіскі аўтар, аднак, ня згадвае), названую пазьней «аўкштайтамі» — насельнікамі этнаграфічнага рэгіёну «Аўкштота». Адпаведная крытычная нататка[118] зьявілася ў 1854 годзе на старонках прыватнага расейскага часопісу Библиотека для чтения(ru), які на той час рэдагаваўся Вопісам Сянкоўскім разам з энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і усходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru), выхадцам з кіеўскай шляхты:

Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін Літва. Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж Літвою і Жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць Літвою, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, Жамойць. Абедзьве яны — тая ж Жамойць. Слова Літва зусім не літоўскае[l] і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — Літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія Грэкі, Італьянцы і паўднёвыя Швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — Рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо Леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай Чудзьдзю, не называюць сябе Літвою; такім парадкам, і сястра іхняя, літоўская Чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — Жамогусы, Жамогі альбо Жамодзі, Сямогі альбо Сямодзі, адкуль ўтварыліся словы Жамойць і Самагіція. Латышы таксама называюць сябе Земме, Семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як Сома альбо Суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», Фіны, альбо Фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх Чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай Чудзі, альбо Жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой Чудзь гэтая належала.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Я хочу еще подвергнуть исторической и филологической критике членов виленского комитета самый термин Литва. Я не совсем понимаю различие, которое делают они в одном и том же чудском народе, между Литвою и Жмудью. Мне кажется, что понапрасну одну часть этого народа называют Литвою, тогда как другой оставляют общее и настоящее название всего народа, Жмудь. Обе они — та же Жмудь. Слово Литва вовсе не литовское и оно принадлежит столько же и еще более славянской части прежнего литовского господарства, как и чудской. Если жители чудской части отзываются, что они — Литува и что они говорят литувишки, по-литовски, это по-мне значит только, что они употребляют на свой личный счет общее политическое название господарства, а не свое племенное название. Точно так же нынешние Греки, Валахи и южные Швейцарцы, потому, что некогда находились под римским владычеством, хвастаются, будто они — Римляне и говорят по римски (Romei, Rumani, Roman). Латыши, или Леты, чудские люди одного корня с литовскою Чудью, не называют себя Литвою; следовательно, и сестра их, литовская Чудь, этнографически, не имеет права на это название. Вся она — Жемогусы, Жемоги или Жемоди, Семоги или Семоди, откуда произошли слова Жмудь и Самогиция. Латыши также называют себя Земме, Семме, а это значит только «своя земля» подобно тому, как Сома или Суома, «своя земля» Финляндия и Суомалайне, «люди своей земли», Финны, или Финляндцы. Жемогус или жмогус значит — человек. Они просто — человеки, а не литовцы. Замечательно, что у прибалтийских чудских поколений нет особенных названий для их языков: каждое уверяет, что оно изъясняется на языке ма-киль, «языке земли». Как у литовской Чуди, или Жемогусов, вероятно, не было особенного названия для народного языка, то она тем охотнее согласилась называть его «литовским», что слово «Литва» было политическим титулом знаменитого государства, которому Чудь эта принадлежала.

Па аглядзе «гісторыі ліцьвінізму», летувіскі аўтар засьцерагае чытачоў ад «радыкальных ліцьвіністаў», якіх ён зьвязвае з уладамі Расеі (тым часам рашысцкая прапаганда азначае «ліцьвіністаў» як «актывістаў русафобскага палітычнага руху бандэраўскага тыпу ў Беларусіі»[m][119][120]) і характарызуе сьцьверджаньнем фінска-вугорскага паходжаньня летувісаў[n], гоцкага ўплыву на землі Вялікага Княства Літоўскага[o] (тым часам гоцкае паходжаньне імёнаў ліцьвінаў сьцьвердзіў яшчэ францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, а гісторык Вячаслаў Насевіч зьвяртае ўвагу на тое, што агульнапрызнанае сярод лінгвістаў паходжаньне ад імя готаў летувіскай назвы беларусаў — «гуды» — атрымала важкае падмацаваньне з боку сучаснай генэтыкі, што сьведчыць пра вельмі значную ролю готаў ва ўтварэньні той раньнеславянскай папуляцыі, якая ўрэшце замацавалася на беларускіх землях і дала ёй сваю мову[124]) і штучнага канструяваньня сучаснай летувіскай мовы. Таксама аўтар сьцьвярджае, што балянс поглядаў на Вялікае Княства Літоўскае ў Беларусі падтрымліваецца ўладай Аляксандра Лукашэнкі, адзначаючы немагчымасьць зрабіць дакладны прагноз разьвіцьця падзеяў у выпадку зьмены ўлады ў краіне[125].

У сваім другім артыкуле аўтар разьвівае тэорыю «балтыйскай (летувіскай) рэканкісты», сьцьвярджаючы, што валадары-«летувісы» ўвесь час пашыралі Вялікае Княства Літоўскае на былыя балтыйскія землі[p]. Сярод іншага, адзначаецца бясспрэчнасьць таго, што вялікія князі літоўскія размаўлялі па-летувіску, прытым у якасьці пацьверджаньня гэтага гаворыцца, што «Ягайла, стаўшы каралём Польшчы, не хацеў, каб яго разумелі дваране, таму гаварыў па-летувіску з сваім стрыечным братам Вітаўтам»[129] (напраўду захавалася толькі адна згадка пра падобную размову «па-літоўску» — без удакладненьня, што за мова разумелася тут пад «літоўскай», і не пры двары караля польскага, а на Луцкім зьездзе манархаў у студзені 1429 году, калі побач з братамі былі толькі Жыгімонт Люксэмбурскі і яго жонка[130][q]).

8 жніўня 2021 году[r] адміністрацыя Ангельскай Вікіпэдыі пад ціскам летувіскіх шавіністаў, якія зьвінавачвалі сваіх беларускіх апанэнтаў у «ліцьвінізьме» з спасылкамі на памянёныя артыкулы ў часопісе Міністэрства абароны Летувы, выдаліла артыкул пра герб Пагоню (створаны ў жніўні 2004 году), зь якога зрабілі перанакіраваньне на герб Летувы[133].

У 2023 годзе адзначалася актывізацыя ў Летуве страху перад ліцьвінствам, выкліканая не прарасейскім рэжымам Лукашэнкі (які цалкам адмовіўся ад літоўскай спадчыны і русафільскія псэўдагістарычныя наратывы якога ёсьць вельмі выгаднымі для летувіскага шавінізму), а павелічэньнем колькасьці беларусаў у Летуве і заходніх дзяржавах. Як зазначае экспэрт Аляксандар Фрыдман, гэтыя працэсы маюць шчыльныя повязі зь дзейнасьцю прэзыдэнта Летувы Гітанаса Наўседы, які сыстэматычна выносіць «за дужкі» беларусаў, беларускае і Беларусь, прыраўноўвае іх да рэжыму Лукашэнкі[134]. Тым часам летувіскі гісторык Русьціс Камунтавічус падкрэсьлівае: «гэта прыніжэньне беларусаў — скарачаць іх гісторыю і сьцьвярджаць, што вось яны толькі нядаўна зьявіліся, а мы тут жылі спрадвеку» і што такое скарачэньне гісторыі Беларусі ёсьць актуальным для расейцаў, каб сьцьвярджаць, што да таго, як зьявіліся Беларусь і беларусы, усе былі адзінымі — русінамі, рускімі, былі часткай Расеі[135].

2 кастрычніка 2023 году ў Летувіскім Сойме адбыўся круглы стол «Літвінізм: паходжаньне, уплыў і выклікі для беларуска-летувіскіх стасункаў», у афіцыйным анонсе якога зьмясьцілі меркаваньне старшыні Камітэту будучыні і сябра Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Раймундаса Лапаты(pl), што «літвінізм у асноўным выяўляецца ў прэтэнзіях некаторай часткі беларускай апазыцыі на гісторыю Вільні і Літвы», а таксама наступную заяву Лапаты: «Летувіскія гісторыкі мусяць стаць салдатамі „нябачнага фронту“. Гэта трэба рабіць ня толькі на мясцовым, але і на міжнародным узроўні, з дапамогай гісторыкаў зь іншых краінаў, асабліва Польшчы, правядзеньнем міжнародных канфэрэнцыяў, выданьнем публікацыяў і г. д. Інакш кажучы, цалкам ізаляваць літвінісцкі ідэалягічны наратыў Беларусі з дапамогай гістарычнай навукі»[s][136].

12 кастрычніка 2023 году летувіскі гісторык Русьціс Камунтавічус зрабіў наступнае падсумаваньне[137]:

« Мне здаецца, літвінізм — гэта не пра тое, што беларусы хочуць адабраць у нас нешта ці ў іх вельмі нізкі ўзровень гісторыі. Высокі ён ці нізкі, тут увогуле не цікава нікому. Проста гэта нашая ўнутраная праблема, што мы хочам быць нашчадкамі імпэрыі ВКЛ, малая нацыя, 2 мільёны. Мы жадаем быць вялікімі. »

У 2023 годзе ў супрацьвагу «ліцьвінізму» адзначалася бытаваньне ў Летуве тэорыі летувізму, якая выконвае функцыю нацыянальнага наратыву[138].

У сакавіку 2024 году антыбеларуская частка летувіскай супольнасьці абвясьціла Ўладзімера Арлова «галоўным ідэолягам ліцьвінізму» і выступіла з пагрозамі на адрас гісторыка, што прычынілася сьпярша да скасаваньня, а потым пераносу яго сустрэчы з чытачамі ў Вільні[139]. Тым часам памагатыя рэжыму Лукашэнкі (расейскай акупацыйнай адміністрацыі) яшчэ ў кастрычніку 2022 году абвясьцілі гістарычныя кнігі Ўладзімера Арлова «экстрэмісцкімі матэрыяламі» і пачалі зьнішчаць іх — у прыватнасьці, першае і другое выданьне кнігі «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі»[140].

  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[21] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[22]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  2. ^ Напрыклад, рас. «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин, католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа»[24]
  3. ^ франц. «Lithuanie propre», рас. «Литва собственная»
  4. ^ Як зазначае польскі гісторык Юліюш Бардах, «Так, напрыклад Рышард Радзік канстатаваў: „Шляхецкія эліты Беларусі <…>, тыповае асяродзьдзе беларуска-польскага памежжа, [а менавіта] gente Lithuani (Rutheni), natione Poloni, былі людзьмі, якія паходзілі часьцей за ўсё зь беларускай грамадзкасьці, у тым ліку з баярства, і захоўвалі пачуцьцё лучнасьці зь мясцовым насельніцтвам, краем, яго гісторыяй і культурай. Іх малой Бацькаўшчынай было месца нараджэньня ў Беларусі; сярэдняй або рэгіянальнай — Вялікае Княства Літоўскае і тое, што па ім засталося; а вялікай або ідэалягічнай Бацькаўшчынай — Рэч Паспалітая і ўспаміны пра яе. Па паразе паўстаньня 1863 году гэтыя людзі ўсё мацней канфліктавалі з агрэсіўнай расейскасьцю, шукалі падтрымкі ў польскасьці як у рэальнай сіле“. Паступова ранейшае традыцыйнае вызначэньне „ліцьвін“ (беларус) замянялася прызнаньнем: „я — паляк“»[47]
  5. ^ Як зазначае гісторык Сяргей Токць, «Менавіта выхадцы з шляхты колькасна пераважалі ў беларускім нацыянальным руху на пачатковай фазе яго разьвіцьця і стварылі тады большасьць тэкстаў, якія заклалі культурны канон нацыянальнай ідэі»[49]
  6. ^ польск. «Tento białoruski język ma własną przeszłość, wcześniejszą nierównie i światlejszą niż mało- lub wielkoruski, ale pod obcą, litewską nazwą w niej się ukrywa. Był bowiem językiem urzędowym na całej Litwie; po litewsku; t. j. białorusku spisywano akty, kroniki, statuty; on pierwszy w druku się pojawił, równocześnie z polskim, w Biblii doktora Skoriny w Pradze i Wilnie około 1520 r. <…> Więc mógł sobie niegdyś tuszyć Litwin, t. j. Białorus, że mowa jego i narodowość na całej Litwie każdą inną wyprze — losy zrządziły inaczej: wyparła mowę jego, a zamieniła narodowość wszechpotężna polszczyzna. …w grodach zaś litewskich, od Wilna do Witebska, osiadało mieszczaństwo polskie, bo po polsku mówiące i myślące a litewszczyzna, t. j. białoruszczyzna kątem około monasterów i cerkwi się kupiła. Już w 15 w. w aktach litewskich (białoruskich) spotykasz gęste wyrazy polskie… W 16 w. czytają jeszcze białoruscy Chodkiewicze, Tryznowie, Pacowie, Tyszkiewicze, Sapiehowie, Dorohostajscy, Kiszkowie po białorusku, otrzymują z kancelarii wileńskiej dyplomy i listy białoruskie…»
  7. ^ Ужо ў 1931 годзе сталінская прапаганда абрынулася на Язэпа Лёсіка, Вацлава Ластоўскага ды іншых дасьледнікаў з крытыкай іх беларускага погляду на гісторыю ВКЛ: «Гаворачы аб жмудзінах, Лёсік, як і ўсе іншыя нацдэмы, скардзіцца, што беларускім дабром карыстаюцца чужынцы. <…> Ніжэй мы ўбачым, што беларускія нацдэмы такія-ж абвінавачаньні ўзводзяць і на „маскоўцаў“ і інш. Але нацдэм Ластоўскі і іншыя, знаходзячыся ў Літве, не адважыліся так адкрыта гаварыць аб літоўцах, як гэта рабіў Лёсік у БССР»[66]
  8. ^ польск. «Poselstwo ego [Władysława Jagiełły] do Krakowa (o rękę Jadwigi) nie potrzebowały tłumacza, gdyż używały języka białoruskiego. Ten język uważany był przez wieki całe za „litewski“ i tak nawet często nazywany. W Polsce nawet nie wiedziano o istnieniu języka letuwskiego, aż dopiero odkryło go duchowieństwo parafjalne»
  9. ^ польск. «W źródłach jest często mowa o języku litewskim, ale rozumieją one przez to nie język litewski, czyli letuwski, lecz białoruski. Językiem urzędowym w W. Ks. Lit. był język białoruski»
  10. ^ У разгорнутым выглядзе гэты выраз ужыў яшчэ ў 1859 годзе Ўладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), які — як і яго сучасьнікі — называў Беларусь Літвой[104]: «Пра адно я толькі сьпяваю, хоць на розныя ноты: Хай жыве наша Літва! Хай жывуць ліцьвіны!» (польск. «Ja jedno tylko śpiewam, choć na różną nutę: Niech żyje nasza Litwa! niech żyją Litwini!»[105])
  11. ^ «Акрамя русінацэнтрычнай канцэпцыі гісторыі ВКЛ менавіта ў гэты ж час узьнікаюць і больш радыкальныя варыянты прачытаньня гісторыі Літвы — як гісторыі ўсходнеславянскай дзяржавы, дзяржавы Русі Літоўскай, у якой балтыйская Літва нібыта адыгрывала другасную, падначаленую ролю, альбо ўвогуле ніякай ролі ў якасьці гістарычнага суб’екту ня мела. На сёньняшні дзень ведаем двух такіх аўтараў, якія найбольш істотна паўплывалі на фармаваньне падобных поглядаў… — Ігнат Кулакоўскі і Восіп Сянкоўскі. <…> Балты, аказвацца, ня гралі аніякага значэньня ў гісторыі гэтай дзяржавы, уласна літоўцаў трэба зваць „летувісамі“ піша наш аўтар [Восіп Сянкоўскі], каб адрозьніваць ад сапраўднай славянскай Літвы-Русі. І сталіца дзяржавы Вільня, і дзяржаўная мова — то ўсё гістарычная спадчына Русі Літоўскай, а ня балтаў-летувісаў»
  12. ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
  13. ^ рас. «„Литвинами“, или „литвинистами“, называют себя активисты русофобского политического движения бандеровского типа в Белоруссии»
  14. ^ Тым часам генэтыка сьцьвярджае блізкасьць між летувісамі і фінска-вугорскімі народамі: «хоць балты (латышы і летувісы), у адрозьненьне ад нас, фіна-вуграў, гавораць на індаэўрапейскіх мовах, яны паказваюць той жа набор храмасомаў прыкладна з той жа частасьцю, як і фіны, карэлы, эстонцы, саамы ды іншыя фінска-вугорскія групы <…> Адразу за польскай граніцай… ёсьць дзіўная генэтычная мяжа, нягледзячы на тое, што гэтыя дзьве нацыі суседзі… Той жа самы парадокс назіраецца на паўднёвым усходзе: балты і беларусы маюць паміж сабой аналягічную генэтычную сьцяну, і частасьць мутацыі Y-храмасомы ў Беларусі вельмі нізкая» (анг. «Although the Balts (the Latvians and Lithuanians) each speak an Indo-European language, unlike us Finno-Ugrians, they exhibit this chromosome pattern roughly as often as do the Finns, the Karelians, the Estonians, the Sámi, and other Finno-Ugrian group. <…> Just across the border in Poland, however, it disappears abruptly. There’s a very striking genetic frontier there… The same paradox exists to the south-east: the Balts and the Belarusians have a similar genetic wall between them, and the frequency of the Y chromosome mutation in Belarus is very low»)[121]
  15. ^ Тым часам у ліпені 2022 году ў вёсцы на поўнач ад Ліды знайшлі калекцыю срэбраных прадметаў, пакрытых пазалотай, якую, з усяго відаць, пакінулі па сабе готы: вайсковыя трафэі, вырабленыя на тэрыторыі позьняй Рымскай імпэрыі ў ІІ—IV стагодзьдзях нашай эры. Таксама ў Беларусі і на Падляшшы знаходзяць гоцкія мячы[122]. Увогуле, археолягі знайшлі гоцкія магільнікі каля Берасьця, у нізоўях Гарыні таксама знайшлі сьляды гоцка-гепідзкай культуры. У готаў была ўласная назва для Палесься — Oium, што прыкладна азначае 'край вады'. Дасьледнікі зафіксавалі ў мясцовых дыялектах Цэнтральнага Палесься геаграфічны тэрмін вое, вой — 'хуткая плынь у рацэ', што ёсьць водгаласам гоцкага бытаваньня ў рэгіёне. З гоцкай мовы выводзяць гідронім Гарынь, з гоцкім (шырэй — германскім) этымонам зьвязваюць палескія тапонімы Агдэмер, Лютымер, Валавель, Гадавель, Хутамір, Адрыжын, а таксама назвы з фармантам -аха (гоцкае aha 'вада') — Утваха, Пскаваха, Лахва ды іншыя[123]
  16. ^ Падобны погляд яшчэ ў 1845 годзе агучыў адзін зь першых ідэолягаў летувіскага нацыянальнага руху Сыманас Даўкантас (між іншым, вядомы ўласнымі гістарычнымі фальсыфікацыямі[126]), які ў сваёй працы «Звычаі старадаўніх летувісаў — горнікаў і жамойтаў» называў беларусаў «белымі гудамі»[127] і сьцьвярджаў іх «славянізаванымі летувісамі»[128]
  17. ^ Раней Вітаўт у лацінскай грамаце ад 1420 году да імпэратара Жыгімонта Люксэмбурскага двойчы ўжыў славянскія тэрміны (Szomoyth, Somoyth — ст.-бел. Жомойть) у называньні Жамойці і жамойтаў (хоць у тагачасных лацінскіх тэкстах да іх дастасоўвалі назвы Samogitia і Samogiti), кажучы, што іх гэтак называлі «ў літоўскай мове» (лац. Sed quod terra Samaytarum est terra inferior ad terram Lythwanie, ideo Szomoyth vocatur, quod in lythwanico terra inferior interpretatur <…> que terra in Lythwanico Somoyth quasi terra inferior appelatur)[131]. Пагатоў пазьнейшае асабістае ліставаньне паміж Вітаўтам і Ягайлам вялося на беларускай («рускай») мове. Апроч таго, крыжацкі дыплямат Конрад Кібург, які ачольваў пасольства ў Вільню ў 1397 годзе, засьведчыў у сваіх нататках, пакінутых у форме дзёньніка, што вялікі князь Вітаўт і ўвесь яго двор карысталіся рускай мовай (а таксама дадаў, што Вітаўт някепска ведаў нямецкую мову)[132]
  18. ^ Глядзіце гісторыю зьменаў старонкі en:Pahonia
  19. ^ лет. «Seimo Ateities komiteto pirmininko, Nacionalinio saugumo ir gynybos komiteto nario Raimundo Lopatos teigimu, litvinizmas iš esmės reiškiasi tam tikrų baltarusių opozicijos sluoksnių pretenzijomis į Vilnių ir Lietuvos istoriją. „Lietuvos istorikai turėtų tapti „nematomo fronto“ kariais. Tai turėtų būti daroma ne tik vietiniu, bet ir tarptautiniu mastu, pasitelkiant kitų šalių istorikus, ypač Lenkijos, rengiant tarptautines konferencijas, skelbiant publikacijas ir t.t. Kitaip tariant, visiškai izoliuojant litvinizmo ideologinį Baltarusijos pasakojimą istorijos mokslo pagalba“, — sakė R. Lopata.»
  1. ^ а б в Литвины vs белорусы: поиск своего места в истории или глупые разборки?, Беларускі партызан, 19 студзеня 2017 г.
  2. ^ Абламейка С. Зноў пра ідэнтычнасьць Скарыны, Радыё Свабода, 15 сьнежня 2017 г.
  3. ^ а б в Алесь Краўцэвіч: Ліцвінства — выдумка ворагаў, якую падтрымалі дурні, Наша Ніва, 28 сакавіка 2017 г.
  4. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 161.
  5. ^ Некрашэвіч-Кароткая Ж. Ідэнтыфікацыйныя дыспазіцыі ў старажытных наратывах як гетэрагеннае культурнае ядро: беларускі гісторыка-літаратурны дыскурс // Філалагічныя штудыі = Studia philologica, 2020. С. 74.
  6. ^ Сырыца В. Дзейнасць Баранавіцкай Рады ТБМ па пашырэнні беларускай мовы ў 2009 годзе // Наша слова. № 08 (951), 2010. С. 2.
  7. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы = Samogitia and Lithuania. The different lands and folks. — Менск: Харвест, 2014. — 304 с. : іл. ISBN 978-985-18-2703-5.
  8. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
  9. ^ Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях = Mindowe, rex Lithowiae, in litteris et testimonies / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; уклад., пер. на бел. мову, камэнт. А. Жлуткі. — Менск: Тэхналогія, 2005. — 136 с., 16 л. факсім. — ISBN 985-458-113-6.
  10. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019; сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. Менск, 2021.
  11. ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск: Беллітфонд, 2000. — 435 с. : іл. ISBN 985-6576-08-3.
  12. ^ Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. — Менск: Беларуская навука, 1998. — 208 с. ISBN 985-08-0249-9.
  13. ^ Краўцэвіч А. Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. — Гародня—Уроцлаў: Wrocławska Drukarnia Naukowa PAN, 2013. ISBN 978-83-7893-132-4.
  14. ^ Янин В. Л., Зализняк А. А. Новгородские грамоты на бересте. — М., 1993. С. 245.
  15. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 4. — Менск, 2001. С. 94.
  16. ^ Янковіч А. Анталогія літвінізму: крыніцы, ідэя, рэалізацыя // Палітычная сфера. № 6, 2006. С. 11.
  17. ^ Беларусы: У 13 т.  Т. 4. — Менск, 2001. С. 95.
  18. ^ Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 1. Са старажытных часоў да канца XVIII ст.: Курс лекцый. / І. Крэнь, І. Коўкель, С. Марозава, С. Сяльверстава, І. Фёдараў. — Менск: РІВШ БДУ, 2000. С. 321.
  19. ^ Чаквін І. Формы этнічнага і нацыянальнага самавызначэння беларускага насельніцтва XIV—XVIII ст. (да праблемы станаўлення нацыянальнай самасвядомасці беларусаў) // Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў. Мінск, 3—5 лютага 1993 года. Ч. I. — Менск, 1993. С. 48—49.
  20. ^ Чаквин И. В. Избранное: теоретические и историографические статьи по этногенезу, этническим и этнокультурным процессам, конфессиональной истории белорусов. — Минск: Беларуская навука, 2014. С. 172, 176.
  21. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  22. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  23. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 171.
  24. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 108.
  25. ^ Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 216.
  26. ^ Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1875. С. 656—657.
  27. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 94.
  28. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 95.
  29. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 106.
  30. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 191.
  31. ^ Atlas des Enfans, des Royaumes de Prusse et de Pologne avec le Blason et la Généalogie des maisons regnantes. = Детской атлас: о Прусском и Польском королевствах с толкованием гербов и с родословием царствующих домов. — Москва: Императорский Московский университет, 1775. С. 99.
  32. ^ Gadesby R. A new and easy introduction to geography, by way of question and answer. — London, 1776. P. 89.
  33. ^ Buffier C. Géographie universelle. — Paris, 1715. P. 225.
  34. ^ Grey R. Memoria Technica. — London, 1730. P. 54.
  35. ^ Смалянчук А. «Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі. — Менск: Зміцер Колас, 2017. С. 60—61.
  36. ^ Географический атлас Российской империи [Карты] / Сост. на основании Высочайше утвержденного наставления 24 декабря 1848 года Александром Вощининым. — Санкт-Петербург: 1851. — 17 с.
  37. ^ Хаўстовіч М. Гісторыя беларускай літаратуры 30-40-х гг. XIX ст.: Дапаможнік для студэнтаў філал. спец. вышэйш. навуч. устаноў. — Менск: БДУ, 2001. С. 63.
  38. ^ Котлярчук А. С. Самосознание белорусов в литературных памятниках ХVІ—ХVІІІ вв. // Русь — Литва — Беларусь: Проблемы национального самосознания в историографии и культурологии. — Москва, 1997. С. 88.
  39. ^ Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. — Менск: Навука і тэхніка,. 1993. С. 148.
  40. ^ Залескі Б. З жыцця літвінкі: з лістоў і нататак 1823—1874. — Менск: Выд-ва Вiктара Хурсiка, 2009. С. 186.
  41. ^ а б в Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 70.
  42. ^ Калиновский К. Из печатного и рукописного наследия. — Минск, 1988. С. 172.
  43. ^ Герасімчык В. Ненадрукаваны нумар «Мужыцкай праўды» // Народная Воля. 19 чэрвеня 2018 г.
  44. ^ Герасімчык В. Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда. — Горадня, 2018.
  45. ^ Кастусь Каліноўскі. Пісьмы з-пад шыбеніцы. Ліст першы.
  46. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 348.
  47. ^ Бардах Ю. Пра краёўцаў, краёвасць і лакальны патрыятызм — некалі і сёння // Homo Historicus 2019. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А. Смаленчука. — Вільня: Палітычная сфера, 2019. С. 58.
  48. ^ Катлярчук А. Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // ARCHE Пачатак. № 2 (25), 2003.
  49. ^ Токць С. Шляхта Беларусі і беларускі нацыянальны рух у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. // Rocznik Centrum Studiów Białoruskich. Гадавік Цэнтра Беларускіх Студыяў. Nr 2/№ 2 (2017). С. 134.
  50. ^ Абламейка С. У 1917 годзе нашчадак Рурыка і іншыя магнаты Меншчыны абвясьцілі сябе беларусамі, Радыё Свабода, 19 верасьня 2019 г.
  51. ^ Czapska M. Florian Czarnyszewicz // Ostatnie odwiedziny i inne szkice. — Warszawa, 2006. — S. 166—167.
  52. ^ Дыдзік У. Успаміны Яўхіма Кіпеля // Спадчына. № 3, 1995. С. 72—99.
  53. ^ Алесь Змагар. Мой жыцьцяпіс // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. — Нью-Ёрк, 1999. С. 201—213.
  54. ^ Трацяк І. Беларускае каталіцкае духавенства ля вытокаў сацыякультурнай ідэнтыфікацыі : манагр. — Горадня: ГрДУ, 2013. С. 202.
  55. ^ Roczniki polskie z lat 1857—1861. Т. 4: Rok 1860—1861. — Paryz, 1865. S. 273.
  56. ^ Czas. Nr. 222, 1859. S. 1.
  57. ^ Czarkowski L. Ostrzeżenie: w kwestji litewskiej słów kilka. — Wilno, 1906. S. 20.
  58. ^ Dybowski B. Żmudzini piszący o sobie dla społeczności niemieckiej // Tygodnik Narodowy. Nr. 2, 1918. S. 6.
  59. ^ Brückner A. Z niwy białoruskiej. — Kraków, 1918. S. 3—5.
  60. ^ Пазьняк З. Беларусь-Літва // Беларуская Салідарнасьць, 27 сьнежня 2016 г.
  61. ^ Доўнар-Запольскі М. К пытаньню аб найменьні дзяржаўных установаў // Вольная Беларусь. № 19, 1918. С. 2—3.
  62. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 351—352.
  63. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 363—365.
  64. ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы // Школа и культра Советской Белоруссии. — 1921. №2. — С. 12—22.
  65. ^ «Давялося шмат і шмат працаваць…». З успамінаў беларускага акадэміка Стасіса Матулайціса (1866—1956) / Падрыхтоўка да друку В. Селяніса (Вільня) // Homo Historicus 2019. Гадавiк антрапалагiчнай гiсторыi / пад. рэд. А. Смаленчука. — Вiльня: Палітычная сфера, 2019. С. 140—141.
  66. ^ «Навука» на службе нацдэмаўскай контррэвалюцыі: Зборнік / Бел. акад. навук, Ін-т філасофіі; Пад рэд. С. Вальфсона. Т. 1, ч. 1, 1931. С. 6.
  67. ^ Катлярчук А. Прадмова да «літоўскага» нумару // ARCHE Пачатак. № 9, 2009.
  68. ^ Koneczny F. Letuwa a Litwa // Przegląd Powszechny. Nr. 463, 1922. S. 41.
  69. ^ Ateneum Wilenskie. Z. 14, 1928. S. 215.
  70. ^ Масальскі Д. Аб Ліцьвінох і Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578—1798 // Родныя Гоні. Кн. 4, чэрвень 1927. С. 17—20.
  71. ^ Шкялёнак М. У трохсотныя ўгодкі сьмерці вялікага канцлера Льва Сапегі. Адбітка з Гадавіка Беларускаго Навуковага Таварыства, кн. 1. — Вільня, 1933. С. 15—16.
  72. ^ Грыб Тамаш. На два франты // Спадчына. № 4, 1995. С. 80—120.
  73. ^ Станкевіч Я. Гісторыя Беларускага языка. — Вільня, 1939. C. 6.
  74. ^ а б Жлутка А. Пра Вацлава Пануцэвіча // Наша Вера. № 2, 1998.
  75. ^ а б Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
  76. ^ Юхо Я. Пра назву «Беларусь» // Полымя. № 1, 1968. С. 175—182.
  77. ^ Півавар К. Беларуская ментальнасць у моўнай прасторы мастацкага тэксту : манаграфія. — Віцебск, 2015. С. 42.
  78. ^ Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1978. С. 26.
  79. ^ Беларуская мова — Fundamental Byelorussian. — Toronto, 1978. С. 26, 251, 271—272.
  80. ^ Гістарычны шлях беларускай нацыі і дзяржавы. — Менск, 2005. С. 19.
  81. ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  82. ^ Сяргей Абламейка, «Літвінства» нельга забараніць, аб’ектыўна яно процістаіць «рускаму сьвету» — гісторык Аляксандар Пашкевіч, Радыё Свабода, 18 кастрычніка 2023 г.
  83. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі // Станкевіч Я. Гістарычныя творы. — Менск, 2003. С. 633—634.
  84. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 5.
  85. ^ Яго чакала Беларусь чатыры стагоддзі: Зборнік дакументаў і матэрыялаў да 85-годдзя з дня нараджэння Міколы Ермаловіча. Успаміны, творы, фотаматэрыялы. — Менск, 2007. — 360 с.
  86. ^ Краўцэвіч А. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 54.
  87. ^ Краўцэвіч А. Тэрміны «Літва» і «Летува» ў сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Гістарычны Альманах. Том 9, 2004.
  88. ^ Краўцэвіч А. Гісторыя ВКЛ. — Гародня—Уроцлаў, 2013. С. 10—12.
  89. ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 237.
  90. ^ Баршчэўская Н. Уплыў суседніх народаў на зьмену дзяржаўнага назову Беларусі ў ацэнцы беларускіх вучоных у дыяспары 1—4, 5—8 // Droga ku wzajemności. 50 lat białorutenistyki na Uniwersytecie Warszawskim. Redakcja naukowa Mikołaj Timoszuk i Mikołaj Chaustowicz. (Acta Albaruthenica 6). — Warszawa, 2007. S. 50—66.
  91. ^ Зайкоўскі Э. Літва гістарычная // Наша Слова. № 26 (917), 1 ліпеня 2009 г.; № 27 (918), 8 ліпеня 2009 г.
  92. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 33.
  93. ^ Санько З. І ўсё ж — Літва ці Летува?, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2020 г.
  94. ^ Остапенко А. В. Етнічні фактори у процесах формування білоруського народу та нації : автореф. дис. … д-ра іст. наук : [спец.] 07.00.05 «Етнологія» / Остапенко Анатолій Володимирович ; Київський нац. ун-т ім. Тараса Шевченка. — Захищена 26.04.2021. — Київ, 2021. С. 114, 140.
  95. ^ Snyder T. The Reconstruction of Nations. — Yale Univ. Press, 2003. P. 50, 81.
  96. ^ Wilson 2012. С. 21-22.
  97. ^ Davies N. Litva: The Rise and Fall of the Grand Duchy of Lithuania. — Penguin Group US, 2013. — 90 p. ISBN 9781101630822.
  98. ^ Станкевіч Я. Кнігапісь // Сялянская Ніва. № 16, 1926. С. 3.
  99. ^ Вячорка В. Як беларусы называлі сябе і сваю мову ў розныя часы? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 76.
  100. ^ Беларусь-Літва, Пэрсанальны сайт Зянона Пазьняка, 27 сьнежня 2016 г.
  101. ^ Вялікае Княства Літоўскае Беларусь — пражэкцёрства ці візіянэрства?, Наша Ніва, 11 лістапада 2005 г.
  102. ^ Доўнар Т. Асаблівасці і праблемы гісторыі дзяржавы і права Беларусі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 4. Правазнаўства. № 2 (128), 2012. С. 33—38.
  103. ^ LITWA: hłos monarchisty. №. I (XXII), 2008. С. 6.
  104. ^ Цвірка К. Лірнік беларускай зямлі // Уладзіслаў Сыракомля. Выбраныя творы. — Менск: «Кнігазбор», 2006. С. 4.
  105. ^ Poezye Ludwika Kondratowicza (Władysława Syrokomli). T. 7. — Warszawa, 1872. S. 186.
  106. ^ LITWA: hłos monarchisty. №. I (XXII), 2008. С. 1.
  107. ^ Руселік В.. Вейшнорыя: сьмех скрозь сьлёзы // Новы час, 14 верасьня 2017 г. Праверана 25 лютага 2020 г.
  108. ^ Гэта слова сакральнае. Аб некаторых аспэктах Беларускага Адраджэньня і паразы рускай палітыкі // Зянон Пазьняк, 13 верасьня 2015 г. Архіўная копія ад 15 верасьня 2015 г. Праверана 22 траўня 2020 г.
  109. ^ Санько З. І ўсё ж — Літва ці Летува?, Радыё Свабода, 2 сакавіка 2020 г.
  110. ^ «Беларусаў у 2020-м падставілі сумнеўныя асобы з-за мяжы праз інтэрнэт». Вялікае інтэрв'ю з Зянонам Пазняком, TUT.BY, 26 красавіка 2023 г.
  111. ^ «Вельмі складана зразумець, што ёсць дзве праўды». Літоўскі гісторык пра «Пагоню» і спадчыну ВКЛ, Наша Ніва, 25 чэрвеня 2024 г.
  112. ^ Алесь Краўцэвіч. Кніга Гудавічуса — праява летувіскай гістарычнай экспансіі ў Беларусь, Радыё Свабода, 8 кастрычніка 2006 г.
  113. ^ Шрайбман мяркуе, што пытанне «Пагоні» можа стаць праблемным у адносінах Беларусі і Літвы ў будучыні, Наша Ніва, 13 траўня 2024 г.
  114. ^ Sutkus D. Litvinizmas: istorija, prielaidos, perspektyvos // Karys. Nr. 1, 2020. P. 4.
  115. ^ Собрание сочинений Сенковского (Барона Брамбеуса). Т. 6. — СПб., 1859. С. 47—48/
  116. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 4.
  117. ^ Марзалюк І. Ля вытокаў нацыянальнай тоеснасці. Гістарычны наратыў і яго ўплыў на нацыянальную свядомасць у Беларусі канца XVIII—XIX стст. // 1917 год у гістарычных лёсах Беларусі : зб. матэрыялаў Міжнар. навук. канф., Мінск, 30 лістап. — 1 снеж. 2017 г. / рэдкал. : А. Д. Кароль (старш.) [і інш.]. — Менск: Выд. цэнтр БДУ, 2017. С. 26—28.
  118. ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
  119. ^ Лебедев С. В. Борьба за Северо-Западный край. Русско-польское противостояние в Литве и Белоруссии. 1795—1862 годы // European Scientific e-Journal. 1 (7), 2021. С. 10.
  120. ^ Николай Малишевский, Литвинство и Белая Русь, Военное обозрение, 17.01.2015 г.
  121. ^ Rislakki J. The Finno-Ugric connection, genetics-wise, could be bigger than imagined (расейскі пераклад артыкула) // Helsingin Sanomat(en). 24.01.2001.
  122. ^ Алесь Кіркевіч, Унікальны скарб часоў старажытных готаў знойдзены на Лідчыне. Што пра яго вядома?, Budzma.org, 19 ліпеня 2022 г.
  123. ^ Басик С. Н. Субстратные топонимы в структуре топонимического комплекса Белорусского Полесья // Вестник БГУ. Сер. 2. № 2, 2008. С. 76.
  124. ^ Вячаслаў Насевіч, Этнічнасць нашых продкаў, Пэрсанальны сайт беларускага гісторыка Вячаслава Насевіча, 2023 г.
  125. ^ Sutkus D. Litvinizmas: istorija, prielaidos, perspektyvos // Karys. Nr. 1, 2020. P. 7—9.
  126. ^ Roma Bončkutė, Nedegantys Simono Daukanto raštai, bernardinai.lt, 28 лістапада 2020 г.
  127. ^ Bezzenberger A. Sitzungsberichte der Altertumsgesellschaft Prussia. — Königsberg, 1896. S. 230.
  128. ^ Bezzenberger A. Sitzungsberichte der Altertumsgesellschaft Prussia. — Königsberg, 1896. S. 231.
  129. ^ Sutkus D. Litvinizmas II: Baltarusija — ideologinės kovos laukas // Karys. Nr. 2, 2020. P. 6.
  130. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 106.
  131. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105—106.
  132. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 107, 115.
  133. ^ Чайчыц А. Хобі для эрудытаў: абараняць «Пагоню» ў галоўнай сусветнай энцыклапедыі  (бел.) // Будзьма беларусамі!. — 13 жніўня 2021.
  134. ^ Вільня, ВКЛ і беларусы. Адкуль бярэцца «літвінізм» і чаму ён пужае літоўцаў?, Новы час, 4 верасьня 2023 г.
  135. ^ Сяргей Абламейка, Літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус: Нельга напісаць сумесную гісторыю, якая задаволіць і літоўцаў, і беларусаў, Радыё Свабода, 3 траўня 2023 г.
  136. ^ Seime vyks diskusija „Litvinizmas: kilmė, įtaka ir iššūkiai baltarusių ir lietuvių santykiams“, Lietuvos Respublikos Seimas
  137. ^ Русціс Камунтавічус: Гісторыя з літвінізмам — нейкае прыкрае непаразуменне, якое не мае нічога агульнага з навукай, Budzma.org, 12 кастрычніка 2023 г.
  138. ^ Трэба раз і назаўсёды спыніць разважанні пра «вяртанне Вільні» — Рудкоўскі, Наша Ніва, 18 лістапада 2023 г.
  139. ^ «Не можам гарантаваць бяспекі». У Вільні адмянілі сустрэчу з Уладзімірам Арловым, Наша Ніва, 21 сакавіка 2024 г.
  140. ^ Жыхар Кобрыня атрымаў 10 дзён арышту за кнігу Ўладзімера Арлова, Радыё Свабода, 1 чэрвеня 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]