Сяргей Паўлавіч Абламейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абламейка.
Сяргей Паўлавіч Абламейка
Дата нараджэньня 1962[1]
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, гісторык, публіцыст, пісьменьнік, радыёвядучы
Навуковая сфэра Гісторыя
Месца працы Радыё Свабода
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Сяргей Паўлавіч Абламейка (нар. 15 кастрычніка 1962, Менск) — беларускі гісторык, журналіст і пісьменьнік. Доктар гістарычных навук.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Каталіцкага ўнівэрсытэту ў Любліне. Быў работнікам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і ў Нацыянальным навукова-дасьледчым цэнтры імя Францішка Скарыны. Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых аб’яднаньняў.

У 1990 годзе стаў адным з стваральнікаў часопісу «Унія» і ініцыятарам аднаўленьня Беларускай грэцка-каталіцкай царквы. Быў першым кіраўніком грэцка-каталіцкай парафіяльнай супольнасьці ў Менску[2].

З 1990 года — карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску. З 1995 году жыве ў Празе і працуе ў Радыё Свабода.

Сябра Рады БНР.

Навуковая і творчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар цыклаў гістарычных і культуралагічных перадачаў «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры» на Радыё Свабода[3].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі[4].

У 2021 годзе стаў ляўрэатам (трэцяе мейсца) Прэміі Ежы Гедройця[5] і ляўрэатам Прэміі Францішка Багушэвіча[6] за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]