Ганна Сурмач
Ганна Сурмач лац. Hanna Surmač | |
Дата нараджэньня | 4 ліпеня 1947 (77 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, грамадзкая дзяячка, культурніцкі дзяяч, архівістка |
Месца працы | |
Узнагароды |
Ганна Сурмач (нар. 4 ліпеня 1947, Пацавічы) — беларуская грамадзкая дзяячка і гістарыца.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1970 годзе. Супрацоўнічыла зь Дзяржаўным архівам Менскай вобласьці з 1970 па 1973. Была інспэктаркай архіўнага аддзелу Менскага аблвыканкаму (1973-1977) і загадніцай аддзелу камплектаваньня дзяржархіву Менскай вобласьці (1977-1982). Ад 1982 па 1993 гг. ўзначальвала Цэнтральны дзяржаўны архіў-музэй літаратуры і мастацтва Беларусі. Зь ліпеня 1993 году старшыня Рады грамадзкай арганізацыі — Згуртаваньне беларусаў сьвету Бацькаўшчына.[1]
Ад 1999 году спадарыня Ганна жыве за мяжой. Працавала на Радыё «Свабода», кіравала суполкай “Скарына” ў Чэхіі, а ў 2007 годзе была абраная старшынёй Галоўнай управы Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) і рэдактаркай газэты «Беларус».[2] Уваходзіць ў склад прэзыдыюму Рады БНР.[Крыніца?]