Алесь Астроўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алесь Астроўскі
Дата нараджэньня 19 сакавіка 1957(1957-03-19) (64 гады)
Месца нараджэньня Горадня, БССР, СССР
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Занятак марфолаг і грамадзкі дзяяч
Месца працы Гарадзенскі дзяржаўны мэдыцынскі ўнівэрсытэт
Навуковая ступень доктар мэдычных навук

Але́сь Алякса́ндравіч Астро́ўскі (19 сакавіка 1957, Горадня) — беларускі марфоляг і грамадзка-палітычны дзяяч.

Доктар мэдычных навук (1993), прафэсар (1994).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў беларускай работніцкай сям’і.

У 1980 годзе з адзнакай скончыў Гарадзенскі мэдычны інстытут (1980), дзе стаў выкладаць на катэдры мэдычнай біялёгіі і генэтыкі. У 1985 годзе атрымаў навуковую ступеню кандыдата біялягічных навук. У 1986 годзе ўступіў ў гарадзенскую грамадзкую суполку «Паходня». У 1989 годзе стаў сябрам грамадзага аб’яднаньня «Беларускі народны фронт «Адраджэньне». У 1993 годзе атрымаў навуковую ступеню доктара мэдычных навук і ўступіў у Партыю Беларускага народнага фронту. У 1994 годзе атрымаў навуковае званьне прафэсара. У 2004 годзе выйшаў са складу БНФ «Адраджэньне» і Партыі БНФ[1].

3 красавіка 2006 году заснаваў грамадазнаўчы сайт «Беларусь - наша зямля»[2]. 4 красавіка пачаў напаўненьне сайту сьветаглядным артыкулам «Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава»[3].

У 2009 годзе ўвайшоў у грамадзкі арганізацыйны камітэт «Міленіюм Літвы». У звароце арганізацыйнага камітэту паведамлялася, што назва Літва датычыцца старажытнай тэрыторыі Беларусі, а цяперашнія беларусы да пачатку XX стагодзьдзя называлі сябе ліцьвінамі[4].

Мае навуковыя працы з марфалягічнага аналізу рэгенэратыўнага патэнцыялу эпідэрмісу, разьвіцьця вытворных эпідэрмісу ў розных відах скурных трансплянтатаў і выяўленьня іх рэпаратыўных уласьцівасьцівасьцяў у сысуноў, распрацоўкі мінімальна траўматычных спосабаў атрыманьня скурных трансплянтантаў[5].

Зьяўляецца адным з аўтараў гульні "Беларускія шахматы"[6].

Жанаты, мае 6 дзяцей[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Алесь Астроўскі. Хто мы. Задачы. Сувязь // Партал «Беларусь - наша зямля», 3 красавіка 2006 г. Праверана 4 ліпеня 2021 г.
  2. ^ Алесь Астроўскі. Хто мы, што мы. Сувязь // Партал «Беларусь - наша зямля», 3 красавіка 2006 г. Праверана 4 ліпеня 2021 г.
  3. ^ Алесь Астроўскі. Наша галоўная праблема – этнацыд, наша мэта – беларуская дзяржава (частка 1) // Партал «Беларусь - наша зямля», 4 красавіка 2006 г. Праверана 4 ліпеня 2021 г.
  4. ^ Марат Гаравы. Створаны грамадзкі аргкамітэт сьвяткаваньня 1000-годзьдзя назвы Літва пад старшынствам прафэсара Анатоля Грыцкевіча // БелаПАН, 22 студзеня 2009 г. Праверана 14 кастрычніка 2014 г.
  5. ^ БЭ. Т. 2. — Менск, 1996. С. 57.
  6. ^ Алесь Астроўскі. Беларуска-літвінскія шахматы. // Партал «Беларусь — наша зямля», 1 красавіка 2008 г. Праверана 20 ліпеня 2021 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]