Іван Барычэўскі
Выгляд
Іван Барычэўскі | |
Дата нараджэньня | 1810 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 чэрвеня (6 ліпеня) 1887 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Узнагароды |
Іва́н Пятро́віч Барычэ́ўскі (Барычэўскі-Тарнава); 1810, Менская губэрня — 24 ліпеня 1887) — беларускі археоляг, гісторык фальклярыст і этнограф.
У 1829 скончыў Менскую духоўную сэмінарыю, у 1833 Кіеўскую духоўную акадэмію. Служыў у дэпартамэнтах, у Галоўным кіраваньні шляхоў зносінаў.
Свае артыкулы па гісторыі, археалёгіі і этнаграфіі ("Пра рускі летапіс у Літве, названы «Хроніка Быхаўца», «Камяні літоўскіх багінь», «Жыцьцеапісаньне Касьцюшкі» і інш.) друкаваў у часопісах «Санкт-Петербургские ведомости», «Маяк», «Журнал Министерства народного просвещения». Іван Барычэўскі аўтар кніжак «Аповесьці і паданьні народаў славянскага племя» (ч. 1—2, 1840—1841) і «Народныя славянскія апавяданьні» (1844).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.