Сяргей Дубавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Дубавец
Імя пры нараджэньні Сяргей Іванавіч Дубавец
Род дзейнасьці журналіст
Дата нараджэньня 17 верасьня 1959 (59 гадоў)
Месца нараджэньня Мазыр, Гомельская вобласьць
Альма-матэр Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Занятак літаратуразнаўца, журналіст і літаратурны крытык
Бацька Іван Дубавец
Жонка Тацяна Дубавец
Дзеці Адэля Дубавец
Узнагароды Мэдалі «13 студзеня», Алеся Адамовіча (1998)

Сяргей Дубавец (нар. 17 верасьня 1959 году, Мазыр) — беларускі журналіст і літаратар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Дубавец пераехаў у Менск разам з бацькамі ў дзяцінстве. Пасьля сканчэньня сярэдняй школы (1976) працаваў выпускным у не шматтыражнай газэце міністэрства ўнутраных справаў БССР «На страже Октября» на заводзе «Гарызонт», рэдактарам якой тады зьяўляўся Іван Каленікавіч Дубавец, вэтэран органаў унутраных спраў БССР і бацька Сяргея. Менавіта таму Сяргей і праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў тыпаграфіі мотастралковага падразьдзяленьня міністэрства унутраных справаў БССР в/ч 3214 (Белпоўк) г. Менску па вуліцы Грушаўская ў 1978-1980 гадах. Адтуль жа ў 1979 годзе Сяргей выправіўся на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987—1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991—2000) і «Свабода» (2004—2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000—2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997). Узнагароджаны летувіскім мэдалём «За адвагу» і прэміяй Беларускага ПЭН-Цэнтру. Жыве ў Вільні.

Уначы на 28 сьнежня 2010 разам з жонкаю, паэткаю і журналісткаю Тацянай трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Летувы, пад Алітай. Жонка Тацьцяна загінула, Сяргей Дубавец паранены патрапіў у рэанімацыю. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку[1].

Кнігі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зьяўляецца аўтарам наступных кніг:

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2005 — Гліняны Вялес
  • 2015 — Залаты апостраф у намінацыі «проза» за кнігу «Вайна і мір. Справаздача»[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]