Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Марозава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Марозава

лац. Śviatłana Marozava
Дата нараджэньня 22 лістапада 1954(1954-11-22) (70 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак навукоўца
Месца працы
Сябра ў Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў[d], Міжнародная асацыяцыя беларусістаў, Беларускае гістарычнае таварыства і Беларуская асацыяцыя гісторыкаў[d]
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Дзеці Сяргей Паўлавіч Марозаў[d]

Сьвятла́на Валянты́наўна Маро́зава, у дзявоцтве Палуцкая (нар. 22 лістапада 1954, в. Ільля Маладэчанскай вобласьці, цяпер у Вялейскім раёне Менскай вобласьці) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2002).

Скончыла Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1977 год), з 1979 году ў Гарадзенскім унівэрсытэце (выкладнік, дацэнт, з 2002 году прафэсар катэдры гісторыі Беларусі).

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледуе гісторыю вуніяцкай царквы на Беларусі, гісторыю Гарадзеншчыны[1].

Адзін з аўтараў унівэрсытэцкіх навучальных дапаможнікаў «Гісторыя Беларусі: Са старажытных часоў да канца 18 стагоддзя» (ч. 1—2, 2002), «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» (2003).

  1. ^ Марозава Святлана Валянцінаўна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 272