Палешукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Палешукі
Poliszuky001.jpg
В. Баратынскі. Палешукі, 1908
Саманазва тутэйшыя
Рэгіёны пражываньня Беларусь, Украіна
Мовы заходнепалеская мова, палескія гаворкі беларускай і ўкраінскай моваў
Рэлігіі праваслаўе, каталіцтва
Блізкія этнасы беларусы, украінцы

Палешукі́ (па-палеску: полешуки; па-беларуску: палешукі; па-ўкраінску: поліщуки; па-польску: poleszucy) — карэннае насельніцтва Палесься. Назва «паляшук» зьяўляецца экзаэтнонімам і як саманазва жыхарамі Палесься ўжываецца зрэдку. Жыхары Палесься захавалі многія архаічныя рысы ў матэрыяльнай і духоўнай культуры, мове й самасьвядомасьці[1].

Дасьледаваньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары палескага гораду Кобрынь, каля 1916 году

Найбольшую этнаграфічную цікавасьць уяўляюць заходнія палешукі — усходне-славянская этнічная супольнасьць зь некаторымі прыкметамі самабытнага этнасу, які, аднак, канчаткова ня склаўся[2]. Па ўмовах гаспадараньня заходнія палешукі падзяляюцца на тры групы насельніцтва[1]:

  • Лесавы́я людзі (па-палеску: лісовы́йі лю́дэ) — жыхары вёсак, якія прылягаюць да лесу;
  • Палявікі, палюхі або пульвіна́ (па-палеску: полёвыкы́, полюхы́, пульвына́) — каля іхных паселішчаў не было лясоў ці балот;
  • Балацюкі, багнюкі або бало́тнныя людзі (па-палеску: болотюкы́, багнюкы́, боло́тяны лю́дэ) — жыхары прылеглых да балот вёсак, часам жылі на ўзвышшах сярод балот; найменей значная група.

Яшчэ ў XIX стагодзьдзі шэраг дасьледчыкаў (Доўнар-Запольскі, Шэндрык і інш.) заўважалі наяўнасьць у заходніх палешукоў прыкметных асаблівасьцяў аблічча. Талько-Грынцэвіч на падставе антрапалягічных рысаў выдзяляў палешукоў у самастойную групу, хоць і адзначаў іхную блізкасьць да беларусаў[3]. Шпілеўскі адрозьніваў палескую мову ад беларускай і ўкраінскай і акрэсьліў межы яе распаўсюджаньня[4]. Юзэф Абрэмбскі лічыў магчымым вылучыць насельніцтва Палесься ў асобную этнічную групу[5]. Этнаграфічныя асаблівасьці насельніцтва Палесься адзначаў Адам Кіркор[6].

Між тым, большасьць дасьледчыкаў сярэдзіны XIX — пачатку XX стагодзьдзяў адносілі жыхароў Палесься да ўкраінцаў, а іхную мову — да гаворак украінскай мовы. У атлясах Эркерта і Рыціха, працах гісторыкаў Каяловіча, этнографаў Карскага[7]. Так, згодна з дадзенымі Гарадзенскага губэрнскага статыстычнага камітэту за 1869 год, у Берасьцейскім павеце ўкраінцы складалі 51,35% насельніцтва, у Кобрынскім — 69,59%[8].

Частка дасьледчыкаў лічыла, што насельніцтва Заходняга Палесься ўсё ж бліжэй да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такіх поглядаў прытрымліваліся Мітрафан Доўнар-Запольскі[9], Іван Эрэміч[10] і Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя артыкулы: Заходнепалеская літаратурная мікрамова і Загародзкія гаворкі

Мову жыхароў Палесься (палешукоў) розныя дасьледчыкі лічаць ці асобнай усходнеславянскай мовай, ці гаворкамі беларускай або ўкраінскай моваў.

У 1988 годзе пачалося стварэньне пісьмовай палескай літаратурнай мовы, дзякуючы намаганьням філёляга й паэта Міколы Шэляговіча (па-палеску: Мыкола Шыляговыч). Тады было ўтворанае грамадзка-культурнае згуртаваньне «Полісьсе» і пачалася распрацоўка пісьмовай нормы адмысловай палескай, ці яцьвяскай, мовы. У 1990 годзе адбылася ўстаноўчая канфэрэнцыя, на якой абмяркоўваліся розныя этнаграфічныя й мовазнаўчыя праблемы Палесься і, у тым ліку, стварэньне пісьмовай палескай мовы[11].

Самасьвядомасьць палешукоў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля ўключэньня Заходняга Палесься ў склад Палескага ваяводзтва Польшчы польскія ўлады праводзілі палітыку «адарваньня» мясцовага насельніцтва ад украінскага і беларускага ўплываў. У выніку падчас перапісу насельніцтва 1931 году ў Палескім ваяводзтве 707 тысячаў чалавек (64% насельніцтва ваяводзтва) назвалі сваю мову «тутэйшай» (па-палеску: тутэйшы; па-польску: tutejszy). На Палесьсі назва «тутэйшыя», у асноўным, адпавядае паняцьцю «палешукі», аднак проці экзаэтноніму «паляшук», «тутэйшы» зьяўляецца саманазвай, але не этнонімам[12].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Клімчук Ф. Д. Феномен Палесся // Загароддзе-1. Матэрыялы Міждысцыплінарнага навуковага семінара па пытаннях даследавання Палесся (Мінск, 19 верасня 1997 г.). — Менск: 1999. — С. 5—9.
  2. ^ Антонюк Г. Западные полешуки (расейская) // Збудінне. — 1993. — № 6.
  3. ^ Талько-Гринцевич Ю. К антропологии народностей Литвы и Белоруссии // Тр. антропологического общества при Военно-медицинской академии. — Москва: 1867. — В. 1. — Т. 1.
  4. ^ Шпилевский П. М. Путешествие по Полесью и Белорусскому краю. — Санкт-Петербург: 1858. — С. 11, 29, 36.
  5. ^ Obrębski J. Dzisiejsi ludzie Polesia. — Warszawa: 1936. — С. 5.
  6. ^ Ч. I. Литовское Полесье, Ч. II. Белорусское Полесье // Живописная Россия. Отечество наше в его земельном, историческом, племенном экономическом и бытовом значении / Под редакцией П. П. Семёнова. — Санкт-Петербург-Москва: Типография М. О. Вольфа, 1882. — Т. 3. — С. 345.
  7. ^ Карский Е. Ф. Этнографическая карта белорусского племени. — Петроград: 1917.
  8. ^ Терешкович П. В. Этническая история Беларуси XIX - начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — С. 86. — 223 с. — ISBN 985-485-004-8
  9. ^ Доўнар-Запольскі М. В. Песни пинчуков. — Киев: 1895.
  10. ^ Эремич И. Очерки белорусского Полесья // Вестник Западной России. — Вильно: 1867. — № 8.
  11. ^ Jітвјежа: Тэзы 1990; Jітвјежа: Матырјелы 1990
  12. ^ Majecki H. Problem samookreślenia narodowego Poleszuków w Polsce okresu międzywojennego.