Перайсьці да зьместу

Чудзь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Чудзь — зборная руская назва шэрагу плямёнаў і народнасьцяў, як правіла, прыбалтыйска-фінскай групы (водзь, вэсь, сум, ем, карэлы, іжора, эсты ды іншыя).

Упершыню чудзь ідэнтыфікаваў як «фінляндцаў альбо эстляндцаў» у 1734 годзе прафэсар з Або Альгот Скарын (1684—1771) у дысэртацыі «De originibus priscæ gentis Varegorum»[1][2]. Этнонім ужываўся да канца XIX стагодзьдзі ў афіцыйных дакумэнтах Расейскай імпэрыі[3].

  1. ^ Scarin A. De originibus priscae gentis varegorum. — Åbo. 1734.
  2. ^ Gräslund A.-S. Normannenproblemet. — Uppsala. 1981. S. 2.
  3. ^ Лескинен М. В. Финны и карелы на страницах российских этногеографических описаний второй половины XIX в. // Вестник Удмуртского университета. Серия «История и филология». № 3, 2014.