Беларускі партызан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«Беларускі партызан»
URL belaruspartisan.by
Alexa рэйтынг Green Arrow Up Darker.svg101 (у Беларусі; 2021 г.)
Камэрцыйны? не
Тып навіновы
Рэгістрацыя няма
Даступныя мовы беларуская, расейская
Уладальнік Сьвятлана Калінкіна
Аўтар Павал Шарамет
Пачатак працы 27 кастрычніка 2005 (15 гадоў таму)[1]
Бягучы стан дзейны

«Белару́скі партыза́н» — беларускі палітычны інфармацыйны інтэрнэт-праект, створаны ў кастрычніку 2005 году Паўлам Шараметам і іншымі журналістамі, якія жывуць у Менску ці ў замежжы.

Паводле інфармацыі на сайце, над ім працуюць журналісты і праграмісты зь Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыны і Чэхіі[2]. Сайт публікуе меркаваньні, расьсьледваньні, навіны датычна палітычных падзеяў у Беларусі. На 2016 г. сайт меў ад 50 тыс. да 100 тыс. штодзённых наведнікаў. Вяліся 8 рубрык: «Блогі», «Думкі», «Жыцьцё», «Інтэрвію», «Мультымэдыя», «Палітыка», «Радасьці жыцьця», «Спорт» і «Эканоміка». З 2016 г. беларускамоўную вэрсію сайту, якую вёў гісторык Ігар Мельнікаў, стала наведваць больш людзей, чым расейскамоўную[3]. У сьнежні 2017 году Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь заблакаваў «Беларускі партызан» за публікацыю «забароненай інфармацыі».[4][5] У выніку «Беларускі партызан» аднавіў працу, зьмяніўшы дамэн *.org на *.by[6]. Рэдакцыя парталу месьціцца ў Савецкім раёне Менску па праспэкце Незалежнасьці, д. 55.

13 верасьня 2021 году доступ да сайту ў Беларусі быў заблякаваны: Міністэрства інфармацыі пакарала рэдакцыю за спасылкі на «Белсат»[7].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Стужка // Партал «Беларускі партызан», 16 траўня 2021 г. Праверана 16 траўня 2021 г.