Перайсьці да зьместу

Іван Крэнь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Крэнь
Дата нараджэньня 30 лістапада 1936(1936-11-30)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 траўня 2014(2014-05-04) (77 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d]
Бацька Платон Андрэевіч Крэнь[d]

Іван Платонавіч Крэнь (нар. 25 лістапада 1936 году, в. Кузявічы, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская Рэспубліка) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1981), прафэсар (1991).

Нарадзіўся 25 лістапада 1936 году ў в. Кузявічы Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі (цяпер — Баранавіцкі раён Берасьцейскай вобласьці).

Скончыў Гарадзенскі пэдагагічны інстытут (1959). У 1959—1967 гадох працаваў настаўнікам. З 1967 годзе — у Гарадзенскім пэдагагічным інстытуце (з 1978 унівэрсытэце) — старшы выкладнік, дацэнт, з 1990 году — загаднік катэдры гісторыі Беларусі, з 1995 году — дэкан факультэту гісторыі і культуры.

Кірункі навуковай дзейнасьці: дзейнасьць грамадзкіх арганізацыяў (прафсаюзаў і інш.), гісторыя населеных пунктаў Гарадзеншчыны, гістарычнае краязнаўства. Дасьледуе навукова-мэтадычнае забесьпячэньне курсаў гісторыі Беларусі і дапаможных гістарычных дысцыплінаў.[1]

  1. ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.5. М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 79