Перайсьці да зьместу

Віленскія кансэрватары

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ві́ленскія кансэрва́тарызубры́», «ві́ленскія зубры́», «крэ́савыя зубры́»; польск. Żubry, Konserwatyści wileńscy, Żubry wileńscy, Żubry Kresowe) — палітычная групоўка канстытуцыйна-манархічнага і кансэрватыўнага характару ў Польшчы ў 1918—1939 гадох.

Рэдактар газэты «Слова» Станіслаў Мацкевіч, які адлюстроўваў погляды «крэсовых зубраў», сьцьвярджаў, што дзяржава ня мае спрыяць беларусізацыі, але ў той жа час адмаўляў у патрэбе перашкаджаць Беларускаму адраджэньню і разьвіцьцю культуры. Пры ўмове знаходжаньня Менску і Магілёва ў складзе Польшчы сьцьвярджаў магчымасьць стварэньня польска-беларускай дзяржаўнасьці. Прапаноўваў не перашкаджаць працэсу асыміляцыі, прыцягваць інвэстыцыі ў край, не адштурхоўваць ад Польшчы беларусаў, настроеных антыбальшавіцкі, і заняць прыхільна-нэўтральную пазыцыю датычна разьвіцьця беларускай культуры і самасьвядомасьці[1].

  1. ^ Цымбал А. Беларускае пытанне ў Заходняй Беларусі ў поглядах польскіх нацыянальных дэмакратаў і кансерватараў у 1920-я гг. // Беларусь і Германія: гісторыя і сучаснасць : матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 5 крас. 2019 г. — Менск: МДЛУ, 2020. — Вып. 18. — С. 199—200.