Маладосць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Часопіс
«Маладосць»
Тэматыка літаратурна-мастацкі і грамадзка-палітычны
Пэрыядычнасьць 1/месяц
Мова беларуская
Адрас юрыдычны: вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Менск, 220013;
паштовы: прасп. Незалежнасьці, 39, Менск, 220005
тэл. +375 17 2848524, 2844188, 2882072
Галоўны рэдактар С. Д. Воцінава
Заснавальнік Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, грамадзкае аб'яднаньне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда»
Выдавец РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»
Краіна Беларусь
Дата заснаваньня красавік 1953 (65 гадоў таму)
Аб’ём 150 с. (2016)
Наклад 1324 (кастрычнік 2016)
ISSN 0131-2308
Афіцыйны сайт http://zviazda.by/be/edition/maladosc

«Маладо́сць»беларускі штомесячны грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс. Арыентаваны ў асноўным на дарослую моладзь. Сярод літаратурна-мастацкіх і грамадзка-палітычных часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп чытачоў, стаіць паміж часопісамі «Бярозка» (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту) і «Полымя».

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: індывідуальны — 74957, індывідуальны ільготны для настаўнікаў — 00592, ведамасны — 749572, ведамасны ільготны для ўстаноў Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь — 00731.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1988 г. да пачатку 2000-х і з 2013 году выдаецца «Бібліятэка часопіса «Маладосць» (12 кніг у год), дзе былі надрукаваныя першыя кнігі шэрагу беларускіх пісьменьнікаў.

У 2002—2012 гадах часопіс уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». Цяпер у складзе выдавецкага дома «Звязда».

Змест публікацый[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкуе творы беларускіх пісьменнікаў (раманы, аповесьці, апавяданьні, паэмы, вершы), публіцыстычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі, матэрыялы на навуковыя і грамадзка-палітычныя тэмы. Існуюць сталыя рубрыкі «Паэзія», «Проза», «Пераклады», «Крытыка». Зьявіліся новыя часткі: «Вяртаньне», «Cathedra», «Гістфакт». У 1970—1980-я гады ў «Маладосці» былі каляровыя ўкладкі, прысьвечаныя беларускаму жывапісу.

Галоўныя рэдактары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У часопісе друкаваліся пісьменьнікі Якуб Колас, Пятрусь Броўка, Аркадзь Куляшоў, Янка Маўр, Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімер Караткевіч, Максім Лужанін, Іван Чыгрынаў, Алесь Адамовіч, Янка Брыль і Васіль Вітка.

Працавалі ў часопісу Янка Брыль, Уладзімер Дамашэвіч, Янка Сіпакоў, Леанід Дайнэка, Вячаслаў Адамчык, Мікола Гіль, Міхась Стральцоў, Мікола Аўрамчык, Алесь Жук, Казімер Камейша, Уладзімер Саламаха, Віктар Гардзей і Алесь Бадак. З 1988 па 1992 год у часопісе былі надрукаваны: «Старажытная Беларусь: Полацкі і Новагародскі пэрыяды» Міколы Ермаловіча, «Споведзь» Ларысы Геніюш, «Дзёньнік» Язэпа Драздовіча і вершы Масея Сяднёва.

З сучасныхРаіса Баравікова, Алег Грушэцкі, Алесь Карлюкевіч, Рагнед Малахоўскі, Алесь Марціновіч, Дзяніс Марціновіч, Алена Масла, Людміла Рублеўская, Віктар Шніп і шэраг іншых.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]