Жыгімонт Люксэмбурскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Жыгімонт Люксэмбурскі
маркграф
Pisanello 024b.jpg
Coat of Arms of the Holy Roman Emperor (c.1433-c.1450).svg 
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 лютага 1368, Прага, землі багемскай Кароны
Памёр 9 сьнежня 1437[1] (69 гадоў), Знойма
Пахаваны катэдральная базыліка Ўнебаўзяцьця Панны Марыі і Арадзя
Нашчадкі Альжбета Люксэмбурская і Н. Люксэмбурскі, вугорскі князь[2]
Дынастыя Люксэмбургі
Сужэнец Марыя Вугорская[d] і Барбара Цыльская
Бацька Карл IV Люксэмбурскі
Маці Альжбета Памяранская
Узнагароды
Жыгімонт Люксэмбурскі. Партрэт працы Альбрэхта Дурэра (не прыжыцьцёвы).

Жыгімо́нт Люксэмбу́рскі (14 альбо 15 лютага 1368 — 9 сьнежня 1437) — імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі (1410—1437), апошні прадстаўнік дынастыі Люксэмбургаў. Склікальнік Канстанцкага сабору, лічыцца віноўнікам сьмерці Яна Гуса. Жыгімонт быў сынам імпэратара Карла IV.

Канстанцкі сабор[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1412—1423 гадох Жыгімонт праводзіў кампанію ў Італіі супраць Вэнэцыі. Кароль скарыстаўся перавагай цяжкасьцяў Антырымскага папы Яна XXIII, каб атрымаць абяцаньне, што сабор павінен прайсьці ў Канстанцы ў 1414 годзе, з мэтай пакласьці канец расколу царквы. Ён узяў вядучую ролю ў абмеркаваньні гэтага збору, і на працягу паседжэньняў зрабіў паездку ў Францыю, Ангельшчыну й Бургундыю, у дарэмнай спробе дамагаючыся складаньня паўнамоцтваў з трох канкуруючых рымскіх папаў. Сабор скончыўся ў 1418 годзе, падпісаньнем Вялікага раскола, таксама на саборы было вынесена рашэньне па сьмерці чэскага рэлігійнага рэфарматара, Яна Гуса, спаленага за ерась у ліпені 1415 году. Удзел Жыгімонта ў сьмерці Гуса — пытаньне супярэчнае. Жыгімонт падаў Яну Гусу ахоўнае сьведчаньне й запярэчыў супраць ягонага зьняволеньня, але рэфарматар быў спалены падчас адсутнасьці Жыгімонта.

Гусіцкія войны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1419 годзе сьмерць Вацлава IV Люксэмбурга зрабіла Жыгімонта каралём Багеміі, але прайшло яшчэ сямнаццаць гадоў, перш чым чэхі прызналі яго каралём. Пасьлядоўнікі Яна Гуса, абураныя ягонай сьмерцю, хутка паўсталі, калі Жыгімонт аб’явіў намер перасьледу прыхільнікаў ідэй Гуса. Тры кампаніі супраць гусітаў скончыліся бедзтвам. Туркі зноў напалі на Вугоршчыну. Жыгімонт ня змог атрымаць падтрымку ад нямецкіх прынцаў, таму быў нямоглы ў Багеміі. Ягоным спробам наняць войска перашкодзіў супраціў гарадоў. У 1424 годзе выбарнікі, сярод якіх быў ранейшы саюзьнік Жыгімонта, Фрэдэрык Гогенцалерн, імкнуліся ўзмацніць уласную ўладу. Нягледзячы на иое, што схема патрывала няўдачу, небясьпека для Нямеччыны ад гусітаў прывяла да Бінгенскай дамовы, якая фактычна пазбавіла Жыгімонта кіраўніцтва ў Нямеччыне. У 1428 годзе ён распачаў кампанію супраць туркаў, але зноўку без асаблівых посьпехаў. У 1431 годзе Жыгімонт паехаў у Мілан, дзе 25 лістапада ён атрымаў Жалезную Карону. Пасьля заставаўся на працягу некаторага часу ў Сіене, дзе быў каранаваны імпэратарам у Рыме 31 траўня 1433 году, пасьля атрыманьня патрабаваньняў ад рымскага папы, яму была вернута Багемія, дзе ён быў прызнаны як кароль у 1436, аднак ягоная ўлада была там толькі намінальнай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Жыгімонт Люксэмбурскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў