Тымаці Снайдэр
Тымаці Снайдэр | |
анг. Timothy Snyder | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 18 жніўня 1969[1][2][3] (51 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | Агаё, ЗША |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Браўнскі ўнівэрсытэт, Бэйліял-каледж[d], Centerville High School[d] і Оксфардзкі ўнівэрсытэт |
Занятак | гісторык, пісьменьнік, літаратурны крытык і прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя, history of Eastern Europe[d], Holocaust studies[d] і Цэнтральная Эўропа |
Месца працы | Ельскі ўнівэрсытэт, Нацыянальны цэнтар навуковых дасьледаваньняў, Institute of Human Sciences[d], Weatherhead Center for International Affairs[d], Лейдэнскі ўнівэрсытэт і Лейдэнскі ўнівэрсытэт[1] |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Узнагароды | Hannah Arendt Prize[d] (жнівень 2013) Ляйпцыская кніжная прэмія за эўрапейскае паразуменьне (2012) Стыпэндыя Гугенгайма (красавік 2017) ![]() |
Тымаці Снайдэр[4] (па-ангельску: Timothy Snyder, нар. 1969) — амэрыканскі гісторык. Доктар гістарычных навук. Выкладае ў Ельскім унівэрсытэце (ЗША). Аўтар шматлікіх публікацыяў і манаграфіяў, прысьвечаных гісторыі Ўсходняй Эўропы.
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сваёй працы «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)» гісторык выявіў вытокі шматлікіх гістарыяграфічных мітаў: у прыватнасьці, што летувіскі нацыянальны праект выбудаваны на скажэньні гісторыі, а цаной яго рэалізацыі сталася разбурэньне ўнікальнай культурнай прасторы з цэнтрам у Вільні.[5]
1 траўня 2010 у выдавецтве «Беларускага гістарычнага агляду» выйшаў у сьвет беларускі пераклад кнігі Т. Снайдэра «Рэканструяваньне нацыяў: Польшча, Украіна, Летува, Беларусь (1569—1999 гг.)». На беларускую мову працу пераклаў Генадзь Сагановіч, а сам аўтар напісаў уступ да беларускага выданьня.
19 траўня у Інстытуце Гётэ Т. Снайдэр выступіў у Менску зь лекцыяй на тэму паходжаньня народаў Усходняй Эўропы, адначасова адбылася прэзэнтацыя ягонай кнігі[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Leidse Hoogleraren
- ^ Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ У беларускамоўных крыніцах клясычным правапісам часьцей сустракаецца іншы варыянт напісаньня — Тыматы Снайдэр
- ^ Уладзімер Арлоў, Захар Шыбека. Спрэчкі за літоўска-беларускую Айчыну // «Дзеяслоў» №11, 2004-07.
- ^ Н. Грышкевіч. Тыматы Снайдэр у Менску // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 19 траўня 2010.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |